Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У панядзелак 9 лістапада пачаліся „суды“. Усім маім сукамэрнікам, акрамя Арцішэўскага, далі па 15 сутак. Калі мяне павялі перад абедам на другі паверх „судзіцца“, у адной з суседніх камэр у „кармушку“ выглядвала Насьця. Ад гэтага стала цяплей — ад таго, што яна побач. У калідоры на другім паверсе людзей заводзілі ў кабінэты, дзе і адбываліся „суды“ праз скайп, разьмяркоўвалі паводле сьпісаў міліцыянты. З адным зь іх пагутарыў і даведаўся, што Насьцю будуць „судзіць“ пасьля абеду. А другі расказаў, што ў нядзелю ў Менску затрымалі звыш 1200 чалавек — я памятаў, што раней такіх лічбаў пасьля маршаў не было, максымум 500-600.

Урэшце высьветлілася, што ў мяне ёсьць адвакат, які вывучае маю справу. Таму мяне вярнулі назад у камэру. Ужо пасьля абеду вывелі зноў. Ахоўнік яшчэ чамусьці спытаў, ці не зь Целяханаў я. Думаў, напэўна, што знаёмы ці сваяк. Яшчэ спытаў, чаго мяне другі раз вядуць. Калі даведаўся, што ёсьць адвакат, сказаў, што дакладна тады 15 сутак дадуць.

Убачыліся ў калідоры з Насьцяй, расказаў ёй, што ў нас у камэры вошы — нядаўна іх выявілі. У кабінэце праз скайп пагаварылі з адвакатам. Ён сказаў, хто яго наняў, паказаў, што ёсьць памылкі ў пратаколе — адзін з панятых зьяўляецца супрацоўнікам міліцыі. Сьведкі, на яго думку, былі выдуманыя. Я яму сказаў, што прызнаю віну — спадзяваўся на штраф за вершыкі ў двары. Сказаў, што мне вельмі трэба перадаць у камэру акуляры — калі дадуць суткі за вершыкі ў двары. Увесь час размовы з адвакатам у гэтым жа кабінэце стаяў і падслухоўваў міліцыянт.

Пачаўся „суд“, і „судзьдзі“ Фёдаравай я выклаў усё, што адбылося — як увечары 6.11 выступаў перад публікай колькасьцю прыкладна 20 асобаў, у тым ліку сабак і дзяцей, як затрымалі мяне каля 20:30, а не ў 21:45, як пазначана ў пратаколе, і іншае. Сказаў, што прызнаю тое, што парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах шляхам чытаньня вершаў. Пасьля з калідору паклікалі „сьведку“, які прадставіўся ўчастковым Мікітам Бельскім і пераказаў „судзьдзі“ пратакол, паказаўшы, што ён мяне затрымліваў. На пытаньне „судзьдзі“, ці чытаў я вершы, ён адказаць ня змог. Задаць яму пытаньні мне і адвакату не далі — „судзьдзя“ адразу ж пасьля „паказаньняў“ участковага сышла недзе хвіліны на тры і вярнулася з пастановай, зачытала мне мае 15 сутак, я пажадаў ёй посьпеху. Пасьля пачуў нейкі бадзёры вокліч з залі суду і крыкнуў у адказ, у выніку малады праваахоўнік за плечы адвёў мяне з кабінэта. Пасьпеў сказаць толькі Насьці, якая сядзела побач, што мне 15 сутак. Як высьветлілася пазьней, у маёй пастанове напісана, што віны я не прызнаў. Ды і халера зь імі.

Ужо атрымаўшы ў плечы свае суткі, мы пераначавалі, душачы там-сям пэрыядычна вошай, а днём у аўторак 10 лістапада пачаўся рух — нас вывелі ў калідор з рэчамі і паставілі каля сьцяны. Пахла пераводам у ЦІП. Аднак празь нейкі час, пад мацюкі ахоўнікаў, завялі назад у камэру. Празь некаторы час зноў вывелі. У паветры ўжо адчувалася накіраваньне ў Жодзіна. Я ведаў, што Насьця засталася тут, але ня ведаў, колькі ёй далі. Перад спускам на першы паверх удалося пагаварыць праз „кармушку“ — ёй таксама дасталася 15 сутак.

Падганяў да выхаду нас супрацоўнік амону ў балаклаве. Я спытаў у мясцовага міліцыянта, куды едзем. Той сказаў — у Жодзіна. Нас, 20 чалавек, пагрузілі ў зялёны „аўтазак“, які папраўдзе завецца прыкладна як „машына для перавозкі асабовага складу“. На прыступках гэтага МАЗа ляжаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Да Жодзіна ехалі моўчкі. Адзін раз нехта засьмяяўся — калі машына дзесьці на дарозе пасыгналіла нам „Жыве Беларусь!“. Амонавец толькі спытаў: „Што, сьмешна табе?“ Калі прыехалі ў Жодзіна, адчынілі дзьверы — з машыны паваліла пара, як з лазьні. Вось пакуль мы стаялі каля ІЧУ і чакалі прыёмкі, пачала працаваць „дыялёгавая пляцоўка“ — адзін з амонаўцаў вырашыў пагутарыць. Да гэтага хтосьці зь іх глядзеў нейкага блогера, які апавядаў аб пратэстах у Польшчы, а таксама відэа зь дзяржаўнай ТВ. На пад’езьдзе яшчэ яны перабралі нашы асабістыя справы — у машыне апынуліся дзесьці трое раней судзімых (328, атрыманьне і дача хабару, і быццам нявыплата падаткаў), а таксама некалькі „гоншчыкаў“ — людзей зь дзясяткамі парушэньняў 18.13 КаАП — чамусьці адзін амонавец пацяшаўся менавіта зь іх, калі прагугліў, што гэта за артыкул. Іншы пачаў абараняць. Так неяк і пачалася размова.

Высьветлілася, што нашы канваіры зусім ня жорсткія і таксама асуджаюць гвалт, кажучы пра сваіх залішне агрэсіўных калег „і ў добрай сям’і вырадак бывае“. У гісторыі пра тысячы пабітых яны ня вераць; ня вераць у тое, як мясцовыя жодзінскія турэмнікі выцягвалі людзей з амонаўскіх „калідораў“ дубінак. Шмат гаварылі пра Ціханоўскую і Нехта, але спадары асуджаныя ім патлумачылі, што гэтыя пэрсоны для іх не аўтарытэты, а выходзяць яны за новыя выбары і супраць гвалту. Віця-дальнабойнік ад імя калектыўнага несьвядомага заявіў людзям у балаклавах, што, можа быць, нічога б і не было, калі б замест 80% намалявалі 60% і нікога ў сінь ня білі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x