Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перад тым, як нас вывесьці, адзін з амонаўцаў, гледзячы на разасланы бел-чырвона-белы сьцяг, сказаў свайму калегу: „Вось чырвоная дарожка. У сьветлую будучыню“. Яны пасьмяяліся.

Гаварылі мы і пра сьцягі таксама, пераканалі былі амонаўцаў прыбраць сьцяг з прыступак — старшы іхны сказаў, што мы сваёй дыскусіяй паставілі іх „у бязвыхаднае становішча“. Але ў выніку, калі выходзілі з аўтазака, сьцяг усё ж такі не прыбралі, а прымушалі людзей наступаць.

Прымаў нас Міша Балаклава — хлопец у шапцы і шаліку да вачэй. Казалі, што ён вельмі хоча трапіць у амон. Міша пытаўся, чаму ў польскай арміі нас не навучылі шыхтавацца і ўсякае такое трызьненьне. Запомніўся тым, што ў адказ на словы аднаго з мужчын пра тое, што ён быў у кантакце з каранавірусным, сказаў, што зараз ударыць па пячонцы і каб больш такога не было. У аглядным кабінэце на падлозе зноў былі сьцягі.

Пасьля ўсіх займальных працэдур нас засялілі ў 32-ю камэру, дзе на голых мэталічных нарах ужо ляжалі 10 чалавек. Усяго нас аказалася роўна 20. Пералічваць усіх ня буду, але кампанія аказалася пярэстая. У тым ліку выкладчык БДУ, рамесьнік, былы вайсковец, інструктар кіраваньня, крышнаіт, студэнты і гэтак далей. На патрабаваньне Аляксея Кірэева („Давай вату!!!“) выдалі матрацы, пасьцельную бялізну і ручнікі. Матрацы былі новенькія, сіненькія, як бясхмарнае беларускае неба.

Вясёлай кампаніяй мы праседзелі ў Жодзіне з 10 па 14 лістапада. У пачатку адседкі ў госьці нават заходзіў нейкі маёр у суправаджэньні Мішы Бабыклавы. Акрамя гэтага, высьветлілася, што ў камэру мы з сабой прывезьлі адзежных вошай з Акрэсьціна. Паведамілі пра гэта ахоўнікам.

Фэльчара мы прасілі разоў дзесяць, яго абяцалі, але ніхто не прыйшоў. Таму чалавек з тэмпэратурай ціхутка ляжаў у куце, а чалавек з пратэзам сустава паціху кульгаў па камэры.

Перадачы пачалі насіць у сераду ноччу. Я атрымаў торбу, падпісаную бацькавым почыркам. Там, праўда, адсутнічалі названыя ў сьпісе 300 цыгарэт — як высьветлілася пазьней, 15 пачкаў Sobranie спатрэбіліся камусьці іншаму. Затое, дзякуй Богу, прыйшлі акуляры і я на шосты дзень усё ж зьняў аднаразовыя лінзы.

Ноччу ў камэры адбылася бяседа, а цыгарэты (НЗ дзясятка) зайшлі зь іншымі перадачамі — былі чамусьці нават у тых, хто ня курыць.

Курыць пры ўсім пры гэтым было як бы нельга — на сьцяне вісела непадпісаная паперка, дзе нейкі маёр Лагун расьпісаў правілы і распарадак дня, які не выконваўся нават лямпамі ў камэры — тыя ніколі не выключаліся.

Аднойчы, унюхаўшы пах дыму, ахоўнік адчыніў нашу „кармушку“, дастаў пярцовы балёнчык і спытаў, ці ведаем мы, што гэта такое. Падумалася, што выхваляецца, напэўна. Але ён прыгразіў, што распыліць нам у камэру газ, калі такое паўторыцца. Назаўтра быццам ён жа даваў прыкурыць праз „кармушку“.

Што яшчэ пра Жодзіна... У камэры над ракавінай было люстэрка — можна было палюбавацца сабой упершыню з моманту затрыманьня. Вада была толькі халодная. Параша не сьмярдзела, ды і заткнуць яе можна было вялікай бутэлькай. Дзьверцаў у яе, як на Акрэсьціна, не было. Сьвятло, паўтаруся, не выключалася, але пад вечар сілай думкі адну зь лямпаў дзённага сьвятла нам атрымлівалася пагасіць. Ага, запалкі ёсьць у кожнай камэры, трэба толькі ўмець іх шукаць.

Пад бесьперапынныя размовы мы дасядзелі да 14 лістапада. Да гэтага дня тым, каго судзілі ў Жодзіне (усім прапісалі менш за 15 сутак), выдалі копіі пастаноў суду. Да гэтага дня мы пасьпелі адправіць лісты — мае ў канвэртах першай клясы дайшлі бацькам у Салігорск праз 10 дзён.

Удзень 14-га назвалі прозьвішчы тых, каму трэба сабраць рэчы і чакаць — такіх была палова камэры. З рэчамі нас вывелі ў калідор, дзе стаяў сярод іншых і Павал Аракелян.

Пашыхтавалі, прагналі праз тунэлі і зьмясьцілі ўжо ў клясычны аўтазак — мне дастаўся аднамясцовы „стакан“. Усяго ў машыне было 16 чалавек плюс ахова. З размоваў рыцараў ордэну фуражканосцаў было зразумела, што аўтазакаў з палітычнымі каля 10, толькі наш на 16 асобаў, а астатнія разьлічаны на 20. Везьлі прыкладна каля 180 мужчын і 30 жанчын. Ехалі з суправаджэньнем ДАІ. Спыніліся толькі раз — хтосьці, пэўна, ня мог стрымаць струменю.

Везьлі нас байцы ўнутраных войскаў. Стоячы, праз маленькую дзірку я бачыў вуліцу праз закратаваную шыбу дзьвярэй. Побач сядзеў вэвэшнік з цалкам адкрытым тварам. Ён падняў на мяне моўчкі вочы разы тры, а пасьля надзеў маску. Але мне яго твар быў абыякавы — я глядзеў на вуліцу, дзе ляжаў першы сьнег. Байцы з намі не размаўлялі. І мы ня ведалі, куды едзем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x