Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Хачу спаць“

— Я тут, бо хачу спаць. Ужо тыдзень ня сплю. Па чатыры гадзіны. Шум гам гэты пастаянна. Стаміўся ад гэтай гадасьці. Крычаць, сварацца, нешта бегаюць. Спакою няма. Прасіць па-нармальнаму — не разумеюць. Хоць ты шурупаў якіх накідай. Ну, свае ж людзі, беларусы. Падумаў-падумаў, ай… Лепей так выкажуся. Я свой выбар зрабіў, аддаў голас за дзейнага прэзыдэнта. За спакой і пастаянства, ня хочацца нешта мяняць. Каб усё было добра, нармальна. У кожнай сям’і ёсьць, вядома, праблемы. А так усё добра. Сыты, накормлены, чысты, падстрыжаны. Усё. Ну лішняга няма, вядома, таму тое, што ёсьць, — добра. Каб не аднялі. Зьбітых бачыў. Ня ведаю. Папярэдзілі не ісьці, я б не пайшоў. У мяне духа рэвалюцыянэра няма. Як мой сусед кажа, у мяне тады сьвята, калі вып’ю і паем багата. Каб было ўсё ў магазіне, у халадзільніку. Каб дзеці радаваліся, усьміхаліся.

„Тыя, хто супраць, павінны быць пачутыя“

— Я галасавала за дзейнага прэзыдэнта і гэта маё права прыйсьці сюды. Хачу падтрымаць уладу. Я галасавала за Лукашэнку сыходзячы са свайго жыцьцёвага вопыту. Па-першае, я не нарадзілася ў гэтай краіне. І мне, здавалася б, павінна быць усё адно. Але я жыву тут, тут нарадзіліся трое маіх дзяцей, у мяне ёсьць даброты, якія я атрымала. Я збудавала кватэру, мае дзеці займаюцца спортам, усе трое хакеем. Пры гэтым у мяне вельмі сярэдняя зарплата. Але я не баюся іх выпускаць на вуліцу, ім ніхто не прапануе наркотыкі. У прынцыпе я задаволеная ўсім. Чаму я павінна быць супраць? Мне падабаецца, як я жыла да выбараў. Мне не падабаецца тое, што адбываецца. Але пры гэтым усім я супраць зьбіцьця людзей. Хто вінаваты? Нельга абвінаваціць аднаго. Заўсёды ў сварцы вінаватыя абодва. Вядома, гэтыя злачынствы будуць расьсьледаваныя. Я лічу, што на прадстаўнікоў улады нападаць нельга, вядома, у адказ будзе агрэсія. Але і зьбіваць людзей, якія былі затрыманыя… Ну, вы іх затрымалі, яны мітынгавалі, нешта яны парушылі, але зьбіваць іх так жорстка нельга. Гэта кожны чалавек у краіне скажа: жорсткасьць ужываць нельга. Я сюды прыйшла, каб не было падзелу ў грамадзтве, каб не было агрэсіі ні ў адзін, ні ў другі бок. Ёсьць вельмі шмат людзей, якія супраць. Яны таксама павінны быць пачутыя.

„Зьбіваць і катаваць кагосьці нельга“

— Мы зь Менску, працуем на электрамэханічным заводзе. Прыйшлі, бо бачым, што адбываецца ў краіне, як краіна каціцца ў прорву праз акцыі пратэсту. Таму вырашылі падтрымаць стабільнасьць і захаваць краіну, тэрытарыяльную цэласнасьць у тым ліку. Бо пачынаецца падзел на сваіх і чужых: бел-чырвона-белыя і іншыя. Мы жылі нармальна ўвесь час. У нас была адзіная краіна. Цяпер яе спрабуюць падзяліць. Мы ня хочам гэтага. У прынцыпе я дагэтуль на мітынгі ніколі не хадзіў. Але цяпер трэба падтрымаць, цяпер такі час настаў. Міма апазыцыйных мітынгаў толькі праходзіў. Вядома, там творыцца беспрадзел паўнейшы. Вядома, там ёсьць людзі, якія выходзяць зь нейкімі перакананьнямі, але ідзе інфармацыйная вайна, якая іх туды проста-напраста сьцягвае і замбуе. Гэта называецца прамываньне мазгоў. Разгоны нямірных дэманстрацый, вядома, падтрымліваем. Тое, што туды маглі патрапіць выпадковыя мінакі, ухваляць нельга. Калі людзі ідуць з працы, у іх няма шляхоў абходу, яны трапляюць пад гэтую гарачую руку. Вядома, гвалт гэта дрэнна, пагатоў да людзей, якія ўвогуле ні пры чым. Натуральна, тут ацэнка адназначная. Калі зьбівалі людзей, якія ў міліцыю кідалі камянямі, тут, як кажуць, на агрэсію была ўжытая агрэсія. Але зьбіваць і катаваць кагосьці нельга, гэта адназначна.

„Трымаю расейскі сьцяг“

— Трымаю расейскі сьцяг, бо я зь Віцебску і лічу, што гэта нашы браты. Я лічу, што мы адзін народ і нас нішто ня можа разьядноўваць. Я працую індывідуальным прадпрымальнікам. Спрабуюць разьяднаць… Я мяркую па тым, як вы і вашы калегі асьвятляюць тое, што адбываецца ў маёй роднай рэспубліцы. І яшчэ я лічу, што на беларускай мове трэба ня толькі ўмець размаўляць, трэба яшчэ і разумець усю глыбіню нашай вялікай мовы. І я лічу, што на беларускай мове трэба заслужыць права размаўляць. Беларуская мова — гэта мова стварэньня, гэта мова міру, але ніяк не праява агрэсіі, вываду людзей на дэманстрацыі (гаворыць гэта па-расейску).

„Адны беларусы з аднаго боку, другія з другога“

— Я ня ведаю ніводнага чалавека, каму можа падабацца тое, што цяпер адбываецца. Чамусьці адны беларусы сталі з аднаго боку, другія беларусы з другога боку. Для беларусаў гэта не ўласьцівая рыса і такога ніколі не павінна быць. Дайсьці да каляровай рэвалюцыі вельмі лёгка. Але мы людзі цывілізаваныя. Ёсьць улада, ёсьць канстытуцыя, ёсьць закон. Мы жылі добра і мірна, а цяпер ідзеш па вуліцы і думаеш, чаму ты ня можаш трымаць гэтага колеру сьцяжок, а ён павінен быць іншага колеру. Ідуць сёньня ўсе зь дзяржаўным сьцягам у калонах, а паказваюць ім адзін палец уверх, яшчэ нейкія фігуры. Вы бачылі, каб я ехала ў машыне, нехта іншы ехаў і паказваў тым, хто стаіць з шаром белым ці з кветкамі. Калі ласка, гэта права чалавека. Мы таксама гэта паважаем. А вы, прэса, ўсё гэта падаграваеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x