Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Бяздомнікаў мянялі“

— На Акрэсьціна нас трымалі ў адзіночным карцары памерам 1,5 на 3 м — чатыры асобы. Я трапіў туды прамоклы. Хтосьці быў у шортах і майцы. Гэтак давялося сядзець 10 дзён. У карцары ўвесь час гарэла яркае сьвятло. Вады ў кране і ўнітазе не было, змыць экскрэмэнты далі толькі празь дзень — прынесьлі вядро вады. Прышпілены да сьцяны ложак не апускалі цягам усяго побыту, ад чаго даводзілася спаць на голым бэтоне. Усе моцна празябіліся, хтосьці застудзіў ныркі, нават высмаркацца не было ўва што, бо не было нават туалетнай паперы. Бяздомнікаў мянялі: адзін абгадзіўся, яго выводзілі мыцца, прыводзілі новага. У камэру залівалі вядро хлёркі, паўдня было балота. Яны самі да нас баяліся заходзіць, бо смурод стаяў.

„Праверка са сталіцы“

— Першы дзень у Баранавічах умовы былі прымальныя: дазволілі пайсьці памыцца, у камэры можна было курыць, перадачы — штодня. Давалі паперу, асадкі, крыжаванкі, выводзілі на прагулку. Аднак на наступны дзень прыехала праверка са сталіцы. Нам толькі сказалі, што сур’ёзная праверка зь Менску, трэба прызначыць дзяжурнага па камэры. І ўсё, на наступны дзень усё памянялася. Забралі асадкі, забаранілі курыць, ляжаць і сядзець на матрацах. Перасталі сьвятло выключаць. Перадачы толькі па чацьвяргах.

„Каранавірусны п’е апошнім“

— У Жодзіне адзін мужчына сказаў, што ён кантакт першага ўзроўню — хварэе яго мама, якая зь ім жыве. Нам выдалі маскі. Спыталі, ці патрэбна вада. Далі адну бутэльку на ўсіх. Меры засьцярогі былі такія — каранавірусны п’е апошнім.

„Там быў «Рамштайн»?“

— Пакуль мы разьдзяваліся, нашы рэчы абшуквалі. Ззаду нас я бачыў два пакеты: адзін вялікі з тканіны, другі маленькі цэляфанавы. Я падумаў, няўжо нас тут заб’юць, а пакеты — для трупаў? У мяне ва ўнутранай кішэні джынсавай курткі знайшлі бранзалет з фэстывалю Lolapolooza ў Бэрліне. Адразу спыталі: „Гэта што?“ Адказаў. Далей рэпліка: „Крута. Там быў «Рамштайн»?“. Я сказаў, не было, а былі Imagine Dragons. „Клас!“ — чую ў адказ. Ад хоць якога чалавечага стаўленьня і размоваў там сэрца радуецца і напаўняецца надзеяй, што ня ўсё страчана, калі там могуць быць нармальныя хлопцы. Пасьля гэтай размовы я адагнаў думкі пра гібель.

„Пацук Джэры“

— Праз шчыліну ў камэры атрымліваецца перагаворвацца з хлопцамі з суседняй. У нейкі момант яны агаломшваюць тым, што да іх заходзіў у госьці пацук. Назвалі Джэры. Што ж, мы так ужо сумуем па жывых істотах, што і самі былі б радыя Джэры.

„Расьпісаліся ў СІЗА“

— Гэта была мая ідэя. Для гэтага спачатку бярэш дазвол у сьледчага. Калі ён дазваляе, то ідзеш у ЗАГС, паказваеш гэтую паперу. Там адзін блянк запаўняеш сама, другі вязеш у СІЗА. Плаціш мыта — і пасьля „выязная рэгістрацыя“ празь некалькі дзён. У дзень шлюбу я заехала ў ЗАГС па работніцу, прыехалі ў СІЗА. Там у невялікім пакоі ўсё і адбылося. Жанчына зачытала свае цырыманіяльныя словы, мы з Ромам паставілі подпісы — і ўсё. Сьведак не было. Прысутнічалі толькі мы, тая жанчына з ЗАГСу і двое канвойных. Нельга было зрабіць нават фота — тэлефон жа ў СІЗА не пранясеш. Таксама не дазволілі адзець Раману шлюбны пярсьцёнак, нават хаця б на пару сэкундаў. Мы абняліся — і Рому павялі. Спатканьня ніякага не далі. Цяпер будзем чакаць суду. Атрымліваецца, буду жонкай палітвязьня.

„Котка памрэ ад голаду“

— Уначы я раптам успомніў пра нашу котку Клепу, яна засталася дома адна, бязь ежы. Калі мы з жонкай апынуліся тут, я разнэрваваўся, што нам дадуць па 15 сутак, а котка памрэ ад голаду. Спытаў у хлопцаў, колькі котка можа пражыць бязь ежы. Яны адказалі, што 10 дзён, яна будзе есьці шпалеры, кветкі… На сэрцы трохі адлягло. Я ляжаў на „пальме“ (на фені так завецца верхняе ляжачае месца на нарах) і глядзеў у вакно. Раптам праз краты я ўбачыў, што на вуліцы насупраць вакна сядзіць дзяўчына з русымі валасамі ў джынсавай куртцы і сьвеціць нейкімі ліхтарыкамі. Прыгледзеўшыся, я зразумеў, што яна трымае нейкага зьвярка пад курткай, падобна, котку. Каля гадзіны я глядзеў у вакно, але твару дзяўчыны разгледзець ня мог. Увогуле, мне ўдалося пераканаць сябе, што з 90% імавернасьцю гэта была Насьця з нашай любімай коткай. Атрымалася адагнаць благія думкі, і стала лягчэй. Забягаючы наперад, скажу, што памыліўся.

„Сінякі з контурамі Беларусі“

— У камэры мы шмат размаўлялі, жартавалі. Са сьмешнага запомнілася дэманстрацыя адзін аднаму сінякоў і гематом ад дубінак на сьпіне, плячах і азадках. Мы глядзелі на форму сінякоў і адгадвалі ў іх абрысы розных рэчаў, контуры межаў Беларусі і іншых краін. Таксама падбадзёрвалі сябе тым, што Ленін сядзеў, Сталін сядзеў, Якуб Колас сядзеў, Пушкін быў у ссылцы — кожны нармальны мужык павінен адседзець хаця б раз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x