Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось едзем мы ў аўтазаку — і не належым сабе і сваёй волі, не разумеем, куды нас вязуць і што з намі будзе далей.

Адчуваеце паралель? Справа толькі ў тым, у каго больш сілы. Ён і вырашае, як распарадзіцца вашым лёсам.

Супрацоўнікі турмы розныя. Адзін ахоўнік выкінуў на падлогу булачкі, выпечаныя мамай адной са зьняволеных. Іншы разарваў малюнак з коцікам на сьцяне. Але сярод супрацоўнікаў такіх месцаў ёсьць адэкватныя людзі, якія не выходзяць за рамкі сваіх службовых паўнамоцтваў. Я іх сустракала. Думаю, многія зь іх — проста выканаўцы, якія дзейнічаюць у рамках дазволенага. Яны ведаюць, што катаваць людзей фізычна нельга, але ёсьць маса іншых спосабаў зрабіць балюча, не выходзячы за рамкі прававога поля. А ёсьць і адмысловая катэгорыя. Тыя, хто робяць гэта ахвотна, не без задавальненьня. Гэта значыць, прыўносяць ва ўсякую справу асабісты ўклад. Я глядзела на іх і разумела, што, калі ім дазволяць паўтарыць падзеі жніўня, яны без сумненьняў зробяць гэта. Таму што адчуваюць патрэбу ў вымяшчэньні сваёй агрэсіі. Я не магу глядзець такім людзям у вочы. Мне сорамна. Не за сябе.

Калі выйшла, я не была гатовая да такой хвалі любові і ўсяляк пратэстую супраць тэрміну „народнай гераіні“, якім бы прыемным ён ня быў. Я саромеюся, па-першае. А па-другое, для мяне герой — гэта кожны, хто выйшаў з зоны свайго камфорту, сказаў сваё слова, перамог страх. Да таго ж я, праўда, не лічу сябе пацярпелай. Я жывая і здаровая. У мяне нават аналіз крыві добры.

Я скептык, але, магчыма, усё менавіта так дзякуючы гэтай самай калясальнай падтрымцы, якая дабіралася да мяне празь нейкія там энэргетычныя патокі. Ня ведаю, як гэта дзейнічае, але я сапраўды яе адчувала. І я ад усяго сэрца хачу сказаць „дзякуй“ за ўсё тое добрае, што было сказана і напісана мне за гэты час. Тое суперажываньне, якое выказалі мне і маім блізкім — найлепшае, што маглі для мяне зрабіць беларусы.

Я такая ўдзячная, што нават бянтэжуся. Кожны раз, калі вы кажаце мне нешта добрае, шукаю словы, якія будуць такімі ж шчырымі і каштоўнымі. Калі дорыце кветкі, хачу падарыць нешта ў адказ, таму што адчуваю тое самае, што і вы.

Я ведаю пра флэшмоб з калготкамі Conte, а таксама пра скандал, які разгарэўся неўзабаве пасьля яго.

Я сапраўды баюся, што „дзяўчына з упакоўкі калготак“ можа стаць маім самым вялікім дасягненьнем у жыцьці. І што пазнаваць мяне будуць па нагах. Я ўдзячная ўсім, хто імкнуўся мяне абараніць, але хачу заступіцца за Conte, якіх зачапіла рыкашэтам. Мы і сапраўды даўно не зьвязаныя працоўнымі адносінамі, у іх няма перада мной ніякіх абавязаньняў. Тое, што адбылося, — хутчэй пралік маркетолягаў або СMM-спэцыялістаў, якія выбралі, магчыма, ня самы зручны момант для публікацыі. Ня больш за тое. А па факце пацярпела рэпутацыя брэнду, зь якім мяне зьвязваюць толькі самыя цёплыя ўспаміны і 10 гадоў супрацоўніцтва, пра які я і слова дрэннага не скажу.

Цяпер нам важна адмовіцца ад ілюзій, набрацца цярпеньня і веры. І прыняць, што гэта доўгі шлях. Але мы пройдзем яго, і выявіцца, што ў яго канцы — сьвятло. І ў гэтым сьвятле мы ўпершыню ўбачым сябе як нацыю.

„Сьцяг нам ножкі сагрэў“

Марыя, мэдык:

— 8 лістапада. Гуляла ў цэнтры гораду. Я ўпэўнена, што маю на гэта права. Стаяць, ісьці, адна ці з некім, дзе лічу патрэбным, у якой лічу патрэбным вопратцы і дапаўненьні да вопраткі. Іх фармулёўкі „несанкцыянаванае масавае мерапрыемства“, „незарэгістраваная сымболіка“ — гэта іхныя фантазіі і няведаньне Канстытуцыі. Ім так зручна.

...Пасыпаліся, як гарох, ляцелі па ходніках мосту. Мяне ўзяў пад локаць высокі „чорны“, здаецца, алмазавец. Я ціха сказала, што іду сама, „Калі ласка, не прысьпешвайце, у мяне крок меншы“. Ён і вёў асьцярожна. А навокал віравала розная энэргетыка, хтосьці зь іх нёсься разьюшана, затрымліваў брутальна. Зайшла ў бус, ён зьняў зь мяне плякат і са словамі „А гэта ўжо пакінем гісторыі“ прыставіў яго да агароджы мосту. З пачуцьцём гумару, аднак. Параіў і шалік з Пагоняй зьняць. Шкада, што не паклала ў заплечнік, мог бы захавацца. А так у пастарунку зьнялі і зьнесьлі разам з чыёйсьці бэйсболкай. Напэўна, яны экіпіруюць ціхароў, цяпер усё магчыма.

У шэрым аўтазаку, куды нас перасадзілі, дзьверы ў камэру падобныя на дзьверы печы. Месцаў тры там на лаве, нас было 6 жанчын. Мужчын кідалі на падлогу, чуліся ўдары і стогны.

Паставілі на вуліцы тварам да сьцяны, рукі за сьпіну. Жанчын менш пільнавалі. Таму варочалася, разглядала. П’яны мужчына, яўна ня з „нашых“, трохі буяніў. Яны яго, ужо пабітага, яшчэ білі, зашпілілі кайданкі, працягнулі па асфальце. Адчуваньне, быццам гэта ў цябе зь пясьцяў дзярэцца скура. Навошта яны і такіх бяруць, для „карцінкі“? Нагадала, што да кожнага чалавека трэба па-людзку, будзе ляжаць на зямлі — застудзіць ныркі. Прынесьлі шыну, пасадзілі яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x