Сяргей Дубавец - Cіні карабель у блакітным моры плыве

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Дубавец - Cіні карабель у блакітным моры плыве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Cіні карабель у блакітным моры плыве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Cіні карабель у блакітным моры плыве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)

Cіні карабель у блакітным моры плыве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Cіні карабель у блакітным моры плыве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Ага! Вось куды падзявалася ўся кібэрнэтыка – у паветра! – здагадалася Зоя. – Але ж вы самі зазірнуць у паветра ня можаце? Што-небудзь там падгледзець, падправіць, як доктар Блюм?“

„Не, – адказалі яны, – мы ў гэтым нічога не разумеем, ды нам і ня трэба. Мы простыя людзі, а гэта справа дасканалых мутантаў“.

Калі перад самай ракой яны спыніліся, Зоя казала пра свае пачуцьці – як гэта дзіўна пастаяць над уласнай магілай! І не над той, у якую ты пойдзеш, а над той, зь якое прыйшоў…

Але ўчорашняе прастакутнае яміны пад ніцай вярбой не было.

* * *

Прыцярушаны сьнегам лёд уяўляў сабою роўнядзь, зусім непразрыстую, шэрую і каламутную. Нават водарасьцяў у замерзлай рацэ разгледзець было нельга.

Кайлюс пачаў мітусьліва аглядацца, думаючы, што яміна можа быць у іншым месцы, крокаў дзесяць сюды-туды. А Зелба выказаў дапушчэньне, што рэзкі перапад тэмпэратуры мог згладзіць яміну ды зрабіць каламутнай падлёдную відзежу.

Зою адсутнасьць „магілы“ зусім не зьдзівіла. Яе зьдзівіла іншае: рачны краявід раптам падаўся ёй знаёмым. Ён нагадаў ёй мясьціну каля іхнага лецішча пад горадам, дзе яна гадавалася. Праўда, ужо шмат гадоў на тым лецішчы яна не была і ніколі не бывала там узімку, таму ўражаньне магло быць памылковым. Хаця…

На зваротным шляху яна спыталася, ці адбываюцца на стрэльбішчы вучэньні? Напэўна, калісьці адбываліся. Але з часоў свайго прызыву Кайлюс і Зелба ня могуць прыгадаць ані стрэлаў, ані каб некага тут муштравалі.

Ясна, – зрабіла выснову Зоя. – Мабыць, і войска ніякага ўжо сто гадоў няма. Мабыць, – пагадзіліся жаўнеры. Але іхная задача – не страляць, а сачыць за парадкам. Усё, што ім трэба для службы і быту, дастаўляе сюды вялікая вайсковая машына.

Значыць, і на танцы вы нікуды ня ходзіце, і зь дзяўчатамі не сябруеце, – працягвала Зоя. – Зразумела. Хіба можа быць каханьне, калі жывеш вечна? Дакладней, хіба можа быць каханьне, калі няма сьмерці.

Але ж і жыцьцём вашую несьмяротнасьць не назавеш. Чалавечым жыцьцём. Няўжо, каб стаць неўміручым, трэба ператварыцца ў целюка, – падумала яна, але, натуральна, гэтага не сказала. Яна сказала: Хлопцы, а ці не задацца б вам думкай, чаму вы нічога такога ня ведаеце і вам нічога такога ня хочацца? Вы ж ужо парушылі рэглямэнт, калі дасталі мяне з ракі, калі ажывілі, калі перасталі хадзіць на агляды і цэлую ноч, замест сну, бавілі час за гутаркай. Так? І нябёсы праз гэта на зямлю не зваліліся. Значыць, можна й яшчэ нешта зрабіць такое, свавольнае.

– У прынцыпе, можна, – сказаў Кайлюс.

– Чаму б і не, – пагадзіўся Зелба. – Хоць мы зможам нешта рабіць толькі да той мяжы, да якой дазволіць нам доктар Блюм. Але гэта сапраўды цікава. Пабачым.

* * *

За сьняданкам Зоя пачала прыдумляць свой плян.

– Вось глядзіце. Я ўжо не зьдзіўляюся таму, што мінула сто гадоў. Бо нічога істотнага не зьмянілася. А гэта значыць, што сто гадоў, што тысяча, што адзін год – няважна. І чаго тады вартая ваша несьмяротнасьць? Таго, каб нікуды не імкнуцца, нічога не жадаць, ні пра што ня марыць? Каб жыць, усё адно як памёршы? Такая несьмяротнасьць папраўдзе нагадвае сьмерць, якая ўжо надышла. Вы існуяце не ў нармальным сьвеце, а ў нейкім прыдуманым „тым сьвеце“. Так?

– Так, – сказаў Зелба. – І што нам цяпер, адмовіцца ад вечнага жыцьця, якое, па-твойму, насамрэч – вечная сьмерць?

– Вядома! Бо імкнуцца, жадаць, марыць – вось што такое жыць. Рабіць нейкія карысныя штукі, а не хадзіць, як завядзёны, вакол гэтага дурацкага стрэльбішча, купляючы сабе такім чынам вечную магчымасьць хадзіць вакол стрэльбішча. Наадварот, увесь сэнс у тым, каб пасьпець адчуць каштоўнасьць жыцьця, каб сьпяшацца, рызыкаваць, рабіць нестандартныя ўчынкі. Сьмерць у тысячу разоў важнейшая за несьмяротнасьць.

– Ты прапануеш нам забіць сябе? – спытаўся Зелба.

– Не.

– Яна хоча, каб мы забілі доктара Блюма і такім чынам зламалі ўсю схему, – азваўся Кайлюс. – Але доктар Блюм несьмяротны.

– Ды не! Я хачу сказаць, што вы са сваім стрэльбішчам існуяце ў іншым вымярэньні. Сёньня на рэчцы не было ўчорашняй яміны, зь якой вы мяне дасталі, праўда? І краявід падаўся мне знаёмым. Калі ўскараскацца на супрацьлеглы бераг, там будзе поле, так?

– Так.

– А за полем – бярэзьнік. Так?

– Так.

– Маладыя бярозавыя пасадкі. Так?

– Так.

– І што, усе сто гадоў там маладыя пасадкі?

– Так.

– А ў бярэзьніку пачынаецца дарога.

– Гэтага мы ня ведаем, бо ніколі туды не даходзілі. Поле ўжо за межамі нашай тэрыторыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Cіні карабель у блакітным моры плыве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Cіні карабель у блакітным моры плыве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Cіні карабель у блакітным моры плыве»

Обсуждение, отзывы о книге «Cіні карабель у блакітным моры плыве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x