Сяргей Дубавец - Cіні карабель у блакітным моры плыве

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Дубавец - Cіні карабель у блакітным моры плыве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Cіні карабель у блакітным моры плыве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Cіні карабель у блакітным моры плыве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)

Cіні карабель у блакітным моры плыве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Cіні карабель у блакітным моры плыве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А як цябе завуць? – раптам знайшоўся Зелба.

* * *

– Маё імя Зоя.

– Зоя, – прамовіў Зелба.

– Зоя, – прамовіў Кайлюс.

Увогуле русалак у гэтым краі ніколі ня клікалі Зоямі. Называлі Сафійкамі або Зосямі. Але гэта было сто гадоў таму.

– Каторая цяпер гадзіна? – раптам спыталася Зоя.

– Самая поўнач, – адказаў Кайлюс.

– Стагодзьдзе нашага прызыву, – сказаў Зелба.

Зоя задумалася на хвілю, саскочыла на падлогу і стала марудна хадзіць па пакоі, разглядаючы рэчы вакол. Асабліва яе ўвагу прыцягнулі бушлаты.

– Я памятаю свой апошні дзень нараджэньня, – сказала яна. – Да нас дадому прыйшлі сябры. Было так дзіўна! Усе чамусьці прынесьлі кавуны. Мы аб’ядаліся кавунамі. Потым гулялі па горадзе. Але штосьці павінна было адбыцца. Проста ў паветры вісела чаканьне нейкіх перамен. І было трывожна. Бо паўсюль мы сустракалі жаўнераў у гэткай вось форме. На тварах у іх не было ні радасьці, ні страху, ні жаданьняў… Амаль як у вас. Вы хочаце сказаць, што прамінула сто гадоў? Але ж я не зьмянілася.

– Вы добра захаваліся ў рачным лёдзе, – Зелба нават і не заўважыў, што перайшоў зь ёю на „вы“, бо сам сабе падумаў: гэта доктар Блюм цябе так захаваў.

– Кіно нейкае, – выгукнула Зоя. – Так не бывае. Вы – звычайныя жаўнеры ў звычайных бушлатах і каша ў вас звычайная.

– А як ты патрапіла пад лёд?

Зоя няўцямна паглядзела на Кайлюса, бо ягонае пытаньне гучала цалкам сур’ёзна – бязь ценю жарту.

– Ну, мы знайшлі цябе ў зьледзянелай рацэ, прыцягнулі сюды і ажывілі.

– Ажывілі… – паўтарыла Зоя. – Як?

– Мы маем адмысловы чып, – сказаў Кайлюс. – Праўда, ён прызначаны на тое, калі нешта здарыцца з адным з нас.

– Мы парушылі рэглямэнт, – з гонарам сказаў Зелба, але зараз сумеўся, – пайшлі супраць волі доктара Блюма.

– Доктар Блюм… – паўтарыла Зоя. – Сто гадоў… ажывілі… І гэта ня сон?

– Не, гэта ня сон, – сказаў Кайлюс.

– Здаецца, што я нешта згадваю, але я думала, што гэта проста сон, нейкі дурны кашмар…

* * *

Наша звычайнае жыцьцё складалася пераважна з мэдыйнай прасторы: тэлевізія, кіно, інтэрнэт, глянцавыя часопісы з каляровымі газэтамі, мабільнікі з тэлекамэрамі – мноства падзеяў і жарсьцяў, але колькі сярод іх было нашых уласных? Няшмат. Некаторыя нават цалкам занурыліся ў гэтую прастору і па-за ёю ня мелі нічога і нікога. Такія дзялы. Нават у газэтах сталі пісаць, што мы зашмат аддаем увагі ўсялякім мэдыйным зоркам ды іхнаму жыцьцю. Але нічога не зьмянялася. Абсалютна. Пакуль аднойчы раптам ня скончылася ўсё. Як усё адно нехта адключыў ток. І ўсе нашы прылады радасьці згасьлі. Нават ня ведаю, што гэта было – ці то крызыс, ці то вайна, ці падзеньне мэтэарыта. Проста зьнікла сьвятло. Уяўляеце? Ты ўвесь час жывеш у мэдыйнай прасторы і думаеш, як шмат усяго на сьвеце ёсьць, а тут – бац! – і нічога няма. Толькі ты сам-адзін. Ну й вялікае мноства такіх самых, як ты.

Мы ўсе апынуліся ў нейкіх транзытных пунктах. Гэта было так брыдка! А якраз пачыналася зіма. Казалі, што гэта глябальнае пацяпленьне, але выйшла наадварот – абледзяненьне. Апошнім часам, здаецца, усё, што ні прадказвалі, выходзіла наадварот.

Ну вось. У нашым транзытным пункце было нацеплена аж занадта, амаль як у вас тут. А сам пункт быў звычайным шпіталём з калідорамі і палатамі, дзе сьмярдзела лекамі. Там я й пабачыла доктара Блюма. Гэта праўда ня сон?

– Не, ня сон, – у адзін голас прамовілі Кайлюс і Зелба.

– Ня сон… – паўтарыла Зоя і працягвала. – Але чамусьці доктара таго звалі Заяц. Доктар Заяц. Хоць усе неяк ведалі, што ён Блюм.

Мяне ўразіла, што доктар Заяц насамрэч быў мядзьведзем. У яго на плячах была драўляная мядзьведжая галава, невялікая такая, пафарбаваная чорным бляскам.

– Гэта Блюм, – разам выгукнулі Кайлюс і Зелба.

– Ну вось. Мядзьведжая галава, белы халат… І адна нага ў яго была касьцяная, не згіналася, таму ён хадзіў з палкай, кульгаючы. Ён ніколі нічога не казаў і быў вельмі суворы. Здаецца, ён і зьвяртаўся да іншых толькі гэтай сваёй кульбай – тыцкае ёй, штурхае або б’е. Гэта быў страшны сон…

– Доктар Блюм мутант, – сказаў Зелба. – Адзін зь першых мутантаў, ня вельмі ўдалы, але ўсё адно больш дасканалы, чым людзі.

* * *

Зоя не зьвяртала ўвагі на іхныя рэплікі, быццам баялася згубіць нітку сваіх прыгадак.

– Так ці йнакш, але доктар Заяц наводзіў на ўсіх вусьціш. Асабліва калі мы чулі ягоныя кульгавыя крокі, стукат ягонае кульбы ці ягонае шыпеньне: Экш! Экш!

Зоя задумалася. Не зважаючы на позьні час, яе слухачы не драмалі, а зь нецярплівасьцю чакалі працягу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Cіні карабель у блакітным моры плыве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Cіні карабель у блакітным моры плыве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Cіні карабель у блакітным моры плыве»

Обсуждение, отзывы о книге «Cіні карабель у блакітным моры плыве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x