• Пожаловаться

Мікола Калядны: Каханне (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Калядны: Каханне (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2017, ISBN: 978-985-7165-23-0, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Калядны Каханне (зборнік)

Каханне (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханне (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нашае жыццё заўсёды зорнае, то бок касмічнае. Думкі, пачуцці, дзеі людзей пачынаюцца і заканчваюцца ад Нябёсаў. Задача кожнага з нас – усвядоміць, зразумець гэта. Ад таго, як тое атрымліваецца, залежыць літаральна ўсё – і агульнае, і прыватнае на планеце. Менавіта такая ідэя аб’ядноўвае аповесць “Каханне” і раман “Ільвінае вока”. Лёсы герояў пераплеценыя і ў часе, і ў прасторы ды заўсёды абумоўленыя космасам і індывідуальнымі намаганнямі.

Мікола Калядны: другие книги автора


Кто написал Каханне (зборнік)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каханне (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханне (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Узбуджэнне настаўніка перадалося і вучням. Яны зачаравана глядзелі на яго, уяўляючы гэты жывы бясконцы рух.

– Дык што, нейкія дзічакі дасканалей за нас?

– Яны іншых касмічных каардынатаў. Ужо адно тое, што камяні, скалы, горы могуць існаваць мільярды гадоў, сведчыць аб іх неверагоднай загартоўцы і трываласці. Якім быў бы чалавек, калі б меў за плячыма такі досвед?

– Усё б ведаў.

– Дужа разумным.

– Цяжка ўявіць.

– Магутным.

– Цягавітым.

– Як камень.

– Засвіднуў бы, – выгукнуў хударлявы шкель і тым самым узнавіў хіхоты.

– Час і прастора такому даўгавеку даюць шмат мажлівасцяў для духоўнае моцы, – крыху счакаўшы, прамовіў Альгерд з націскам на апошнія словы. – А яна без мудрага самавалодання не з'яўляецца. Менавіта камень увасабляе такі стан унутранай дасканаласці.

– Мы жывём вельмі мала, і нам гэтага не дасягнуць.

– Вельмі шкада.

– Так дадзена.

– А хацелася б.

– Няўжо нельга падоўжыць чалавечы век?

Мноства ўніклівых вачэй утаропілася на настаўніка. – Можна, – адказаў той і расхінуўся цёплаю ўсмешкай.

У зале дадалася святла і шчырасці.

Альгерд паглядзеў на выхаванцаў і адчуў іхнюю гарачую зацікаўленасць.

– Але гэта вельмі складаны шлях. Па-першае, ён не для ўсіх, па-другое, яго не кожны праходзіць годна. Вы – абраныя, і вам дазваляецца ступіць на яго.

Радасць расцяклася па юначых сэрцах. Ніхто не хаваў свайго прыўзнятага настрою і не стрымліваў сябе. Многія весела тузаліся і абдымаліся.

Альгерд хвіліну, другую з інтарэсам назіраў гэтую ўтрапёную валтузню, затым узняў руку і папярэдзіў:

– Калі хто адчувае хоць мізэрны сумнеў, няўпэўненасць, страх, няхай смела аб гэтым паведаміць. Яго не абгавораць і не зганяць, а зразумеюць і вернуць на радзіму. Раю не падманваць сябе і іншых, бо потым будзе цяжка. Навука, якую вам будуць выкладаць у нашай вучэльні, адметная і патрабуе своеасаблівага светаўспрымання і самааддачы. Некаторыя не вытрымліваюць, ламаюцца і абіраюць заганны накірунак, здараецца, што гінуць.

Цішыня запанавала ў зале. Схіліўшыся над вучнямі, яна з цікавасцю назірала, як ліхаманкава ўспыхваюць іхнія пачуцці і мятушацца думкі. Ёй здавалася, што зараз выбухне вялікая нязгода, бо вагаліся многія. Але голас падаў толькі адзін:

– Мабыць, я чагосьці не ўтаропіў, але мне не падабаецца такі падыход. Той, хто па-сапраўднаму любіць сваю краіну і свой народ, мяне зразумее. На Зямлі мільярды людзей. Усе маюць розум, сэрцы, душы і спадзяюцца на БОСКУЮ літасць. Але пашанцавала толькі нам, абраным. Мы будзем жыць і тварыць вечна. А што будзе з астатнімі? Які лёс іх чакае? Безумоўна, не такі, як наш. Ім напэўна суджана пакутаваць і памерці. Дык ці маю я права пакідаць іх і цешыцца ў вечнасці? Не, гэта будзе здрадай і сама вялікай ганьбай. Я сабе гэтага ніколі не дарую. Лепш застануся з імі і буду рабіць усё, каб палепшыць іхнае жыццё. Прабачце і бывайце. Жадаю поспехаў.

Дамоўца азірнуў равеснікаў, паважна кіўнуў галавой настаўніку і хутка выйшаў.

Праз хвіліну за ім рушылі ўслед яшчэ некалькі смельчакоў.

8

Азіраючыся, яны падняліся па драбіне на гарышча, зачынілі дзверцы і прыселі каля франтона. Моўчкі дасталі пачак з запалкамі, сшытак, зірнулі адзін на аднаго.

Бацькі ніколі не дазвалялі дзецям карыстацца жыранкамі, хавалі іх у недасяжным месце, у вузельчыку пад самай столлю, і заўсёды палохалі пажарам. Бэйбусы ўважліва слухалі, ніякіх пытанняў не задавалі і думалі, што не такія ўжо яны і дурні, каб не ўмець шоргнуць сярнічкай і нашкодзіць. Агонь заўжды можна патушыць, як гэта робяць пры аказіі дарослыя.

На тое яны і разлічвалі, калі нарэшце знайшлі прыдатны момант, спасобіліся і выкралі з вузельчыка запалкі.

Жаданне ўзрасло і зачаравала іх цалкам, як бытта адзінае на свеце.

– Зробім вогнішча, як трэба.

Захоплена замітусіліся, засаплі. Як толькі ўсё падрыхтавалі, яшчэ раз абмяняліся паглядамі і нарэшце падпалілі.

Агеньчык успыхнуў і пачаў мігам расці. Хлопцы ўзрадаваліся, сталі падкідваць паперу, смецце.

Дзьмухнуў скразняк – і полымя шуганула ўбок, захапіла рэшткі леташняга сена. Іскры паляцелі ўгору і кранулі саламяную страху, якая адразу загарэлася.

Пракуднікі гэтага не чакалі, жвава ўскочылі і кінуліся тушыць, але агонь усё больш смялеў і прагна жарляў усё запар. Яны перапалохаліся, сцямілі, што не зладзяць з ім, і, не змаўляючыся, скокнулі з гары ўніз ды далі драпака.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханне (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханне (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Мікола Адам: Шоўк (зборнік)
Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Array Коллектив авторов: Калі цвіла чаромха (зборнік)
Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Паліна Качаткова: Гняздо-2 (зборнік)
Гняздо-2 (зборнік)
Паліна Качаткова
Андрэй Федарэнка: Ланцуг (зборнік)
Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Міхаіл Новік: Павадыр
Павадыр
Міхаіл Новік
Отзывы о книге «Каханне (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханне (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.