• Пожаловаться

Мікола Калядны: Каханне (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Калядны: Каханне (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2017, ISBN: 978-985-7165-23-0, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Калядны Каханне (зборнік)

Каханне (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханне (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нашае жыццё заўсёды зорнае, то бок касмічнае. Думкі, пачуцці, дзеі людзей пачынаюцца і заканчваюцца ад Нябёсаў. Задача кожнага з нас – усвядоміць, зразумець гэта. Ад таго, як тое атрымліваецца, залежыць літаральна ўсё – і агульнае, і прыватнае на планеце. Менавіта такая ідэя аб’ядноўвае аповесць “Каханне” і раман “Ільвінае вока”. Лёсы герояў пераплеценыя і ў часе, і ў прасторы ды заўсёды абумоўленыя космасам і індывідуальнымі намаганнямі.

Мікола Калядны: другие книги автора


Кто написал Каханне (зборнік)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каханне (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханне (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А хто такая Марыя Іванаўна?

– Нашая настаўніца. З Масеі нядаўна прыехала.

– Яшчэ адну заразу прыслалі. Во насланнё!

– Дзядуля, распавядзі, як вы змагаліся.

– Доўга і зацята, але, на жаль, не адолелі ліха.

– Як гэта? Ты ж – пераможца, герой!

– Не, унучак. Падужалі мусы.

– Правільна. І мы з імі.

– Мы ніколі не былі з імі.

– Усё чмуціш, дзядуля! Думаеш, я малы і нічога не петру.

– Наадварот, я лічу, што ты цямлівы хлопчык і павінен ведаць праўду.

– Тады адкажы, хто такія ліцьвіны і куды яны дзеліся?

– Ліцьвіны – гэта мы з табою.

– ?

– Так, не здзіўляйся. Настаўніца вас падманвае.

– Навошта?

– Яна – муска і ўсё робіць па-муску.

– Я нічога не разумею.

– Не хвалюйся, я табе зараз усё растлумачу. Прысунься бліжэй і слухай.

Дзядуля прытуліў унука да сябе і, скіраваўшы позірк удалеч, мовіў:

– Нашая краіна некалі звалася Ліцьвініяй і была вельмі заможнай. Я добра памятаю тыя часы: быў акурат такім, як ты цяпер. Жыццё цякло ў радасць, і ніякіх унутраных звадаў не ўзнікала. Затое звонку нас не-не ды мітрэнжылі. Асабліва Масея. Не ладзілі мы з ёю, хоць покні. Па-першае, час быў жорсткі. Па-другое, ад веку мы ішлі рознымі дарогамі і не разумелі адно аднаго. Таму і ваявалі бесперастанку з-за абы чаго. Мне здаецца, да гэтага спрычыняліся больш мусы, чым мы. З намі, ліцьвінамі, можна было заўсёды паразумецца: іншыя суседзі неяк жа дамаўляліся. Мусы – не. Дужа агрэсіўныя і бязлітасныя, яны варагавалі з усімі. Чым больш нападалі, пляжылі і рабавалі, тым мацней былі іхнія апетыты, то бок верх бралі дрэнныя якасці.

– Амаль як у нашай блазенскай бойцы – перамагае сама злы.

– Так, ад характару многае залежыць, але не кожны пераможца мае рацыю. Наогул, любая калатня – спосаб высвятлення зносінаў паміж удзельнікамі, з якіх, як мінімум, адзін недасканалы. У выпадку з мусамі заўжды адчувалася нейкая іхняя незавершанасць, спрошчанасць, скрыўленасць развіцця. А як вядома з гісторыі, ад навалы дзікунства і прымітывізму церпяць дый гінуць многія цывілізацыі. На жаль, такі лёс напаткаў і нас.

– З захопнікамі трэба змагацца!

– Мы гэта рабілі заўсёды. Увесь край булькатаў гневам супраць чужынцаў. Я добра памятаю тыя часы. Сам удзельнічаў не ў адным паўстаньні. Але нашай дзяржавы ўжо не існавала, свайго войска таксама, і за нас не было каму заступіцца, багата падтрымаць зброяй. А самім добра арганізавацца ў такіх умовах вельмі складана. У барацьбе людзі скарыстоўвалі ўсё, што магло знішчаць ворагаў: сякеры, рыдлёўкі, сахоры, нажы, дубцы і іншыя прылады. Канечне, былі і вінтоўкі, і рэвальверы, але не ў дастатковай колькасці. Масейцы супраць паўстанцаў кінулі армію. А гэта вялікая сіла, якой бы па аснашчанасці яна не была. Знішчалі барацьбітоў жорстка, бязлітасна. Крывёю залілі ўсю зямлю. Шмат ліцьвінаў загналі ў Масею, у рабства, хоць акупанты і дасюль сцвярджаюць. што ў іх ніколі не было такой формы прыгнечання.

– Гэта несправядліва!

– Так наканавана, унук. Пад акупацыяй жыць складана: з кожным днём губляеш нешта дарагое і блізкае сэрцу. Сама цяготнае – зведваць не фізічнае, а духоўнае заняволенне. Мусы зневажаюць і згаршаюць нас. Дашчэнту знішчаюць усё, што хоць яксьці нагадвае нашую былую веліч і годнасць: гісторыю, культуру, мову, традыцыі… Яны нават зваць нас сталі не ліцьвінамі, а бялусамі. Але праз некаторы час ім падалося, што і гэтае слова ўзвышае нас, таму замест яго ўва ўсіх выразах і злучэннях, якія нам давалі, пачалі выкарыстоўваць «нацыянальны». Адчуваеш, Косьцік, як далёка вядуць чалавека заганы і ліхадзейства?

– Чаму так адбываецца?

– У нас мала ўлады над сабой. Ды і ведаў таксама. Зло заўсёды асцярожнічае, маскуецца. Вонках мы заўважаем, калі хто здольны, толькі ягоныя вынікі. А ўсю асноўную, падрыхтоўчую, працу яно робіць унутры нас, у некаторых дык вельмі вялікую. Калі нешта пачынаецца, нам цяжка вызначыць: дабро гэта ці зло. Толькі апасля вымалёўваецца праўда, дый то не заўсёды і не для ўсіх. Назіраць трэба, унук.

– А хто вінаваты?

– Усе, але больш той, хто хітруе і падманвае.

5

Альгерд ведаў, што Кастусь павінен перахварэць тугою па Радзіме і перашкаджаць гэтаму пачуццю нельга. Наадварот, неабходна авысакародзіць яго і скіраваць у стваральнае рэчышча. Ён памятаў прыклады, калі шкаляры сваім маркотным, змрочным настроем даводзілі сябе да ніякавасці і тым самым парушалі ўнутраную творчую гармонію.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханне (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханне (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Мікола Адам: Шоўк (зборнік)
Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Array Коллектив авторов: Калі цвіла чаромха (зборнік)
Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Паліна Качаткова: Гняздо-2 (зборнік)
Гняздо-2 (зборнік)
Паліна Качаткова
Андрэй Федарэнка: Ланцуг (зборнік)
Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Міхаіл Новік: Павадыр
Павадыр
Міхаіл Новік
Отзывы о книге «Каханне (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханне (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.