Мікола Калядны - Каханне (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Калядны - Каханне (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каханне (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханне (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нашае жыццё заўсёды зорнае, то бок касмічнае. Думкі, пачуцці, дзеі людзей пачынаюцца і заканчваюцца ад Нябёсаў. Задача кожнага з нас – усвядоміць, зразумець гэта. Ад таго, як тое атрымліваецца, залежыць літаральна ўсё – і агульнае, і прыватнае на планеце.
Менавіта такая ідэя аб’ядноўвае аповесць “Каханне” і раман “Ільвінае вока”. Лёсы герояў пераплеценыя і ў часе, і ў прасторы ды заўсёды абумоўленыя космасам і індывідуальнымі намаганнямі.

Каханне (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханне (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

7

– Як паводзіць сябе звер, калі нейкае ягонае пачуццё раптам засігналіць? – задзірыстым дапытным узрокам Альгерд абвёў вучняў і ператварыўся ў чаканне.

Прасторная зала, насычаная энергетыкай неафітаў, умомант запярэсцілася ад іхняе разгубленасці і сумятлівых думак. Толькі што настаўнік прыгожа распавядаў пра вучэльню, яе парадкі, абнадзейваў ружоваю выгляднасцю і нечакана кінуў такое, здавалася, недарэчнае пытанне. Усе збянтэжана сцішыліся і толькі праз хвіліну падалі свае нясмелыя галасы.

– Хвалюецца. – Насцярожваецца.

– Ускоквае.

– Рыкае.

– Пачынае шукаць.

– Ці тое рэагуе адразу, без прамаруджвання – і ніяк не стрымлівае свайго настрою? Так? Правільна! – як бы падбадзёрыў іх Альгерд і нанова бліснуў вачыма. – А расліна?

Юнакі ў непаразуменні пераглянуліся, нібыта пытаючыся адзін ў аднаго: а хіба ў флоры ёсць пачуцці? Але знайшліся цямлівыя і выгукнулі:

– Шамаціць.

– Гайдаецца і калыхаецца.

– Гэта значыць, вонкава аднастайна і менш выразна, – зноўку абагуліў Альгерд і зусім агаломшыў маладзьгу чарговым пытаннем. – А камень?

Вялізная лавіна ўражаных поглядаў з усёю сілаю лінула да яго. Шчыраю ўсмешкаю ён стрымаў яе напор і, не дачакаўшыся галасоў, сам жа і адказаў:

– Стаічна, нерухома, з неверагоднаю вытрымкай. Ці, можа, хто заўважаў, як хвалююцца камяні, горы, як яны выказваюць свой настрой?

– Я, – парушыў цішыню Кастусь.

Усе павярнуліся да яго. Альгерд пацікавіўся:

– І як?

– Яны мужна гудзяць.

– Трапнае азначэнне. І дзе ты іх слухаў?

– На маёй Радзіме такіх валуноў шмат. Яны розных памераў і параслі мохам. Падыдзеш да такога, прыкладзеш вуха – і не можаш адарвацца ад яго дзіўнае песні.

– І што яна табе навявала?

– Нешта загадкавае, таямнічае і вельмі панаднае.

– Ты спрабаваў вызначыць, што?

– Так, але не мог.

– Не хапала ведаў. Пра сябе і іншых, – адзначыў Альгерд. – Іх заўсёды не стае, калі сустракаеш штосьці невядомае, новае, цёмнае. Я ўпэўнены, што кожнаму з вас знаёмыя такія адчуванні. Кастусь, мабыць, зазірнуў глыбей і пачуў гукі, як мы кажам, нежывой прыроды – гэта добра. А ўвогуле, нічога мёртвага ў прыродзе, Космасе няма, усё навокал жывое, падобнае, складаецца з адных і тых жа часткаў, толькі розніцца між сабою іхняй колькасцю і ўмовамі спалучэння.

– А што за часткі?

Элементарныя энергетычныя імпульсы.

– Іх можна заўважыць?

– Толькі калі яны праяўляюцца разам і ў канкрэтным асяроддзі. Тады выглядаюць як мітуслівае іскрыстае воблака. У асобных варунках і адна часцінка бачная як імгненны бліск. Але гэта – найрэдкая з'ява і дасяжная нямногім, дый то пасля адпаведнай падрыхтоўкі.

– Яны свядомыя?

– Безумоўна.

– І свабодныя?

– Так.

– А як яны злучаюцца, паводле дамоўленасці альбо кахання? – скептычна хіхікнуў вёрткі дзяцюк, і шкаляры зарагаталі.

– Воляю творцы, – сур'ёзна адказаў настаўнік.

– А хто творыць?

– БОГ і мы.

– Што менавіта?

– Творчасць не мае межаў.

Ажыўленне імгненна казытнула юнакоў – і яны задаволена закруціліся. Некаторыя тэатральна і з гумарам дэманстравалі, як іх быццам ахапіла празмерная пыхлівасць ад глыбокага ўсведамлення сваёй значнасці.

– І як гэта рабіць?

– Якія няўрымслівыя! – з напускной перасцярогаю прамовіў Альгерд. – Аб чым мы толькі што гаварылі?

– Аб рэакцыі на знадворныя раздражняльнікі.

– Працягнем размову. І на каго вы зараз больш падобныя?

– На жывёлаў і птушак.

– А хіба можа быць інакш: мы і ёсць жывёлы, – упэўнена, без сумневу вызначыў месца чалавека цяглісты хлапчына.

– А вось і не, – вярнуўся да ранейшай гульні Альгерд.

Здзіўленне ізноў скаланула паветра.

– Біялагічна мы сапраўды як жывёлы, але духоўна бліжэй да больш вечных стварэнняў – камянёў. Яны складаюцца з мноства хімічных элементаў і з'яўляюцца тыповымі прадстаўнікамі вялізнейшай, незлічонай арміі будаўнікоў Космасу. Усё знікае пад БОСКАЙ Далонню, камяні – у апошнюю чаргу. Нават вада і паветра саступаюць ім месца, аддаючы сваю энергетычную моц на захаванне. Рашуча і смела імчаць яны па неабсяжнаму Сусвету, падуладныя толькі БОГУ і сабе. Спадзеючыся на творчае ўзбагачэнне, іх штурмуюць усемагчымыя касмічныя сілы – адны з дабром, іншыя са злом. І яны ўспрымаюць гэтае ўздзеянне, палымнеюць і калеюць, безліч разоў пераўтвараюцца, аддаюць, нічога не шкадуючы, але захоўваюць сваю галоўную сутнасць і прытрымліваюцца зададзенага курсу. Як не захапіцца такімі натхняльнікамі Космасу!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханне (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханне (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каханне (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханне (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x