Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мільярд удараў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мільярд удараў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, – гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

Мільярд удараў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мільярд удараў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Чалавек ці людзі, якіх я, можа, і знайду, – яны маюць для нас нейкую асабістую каштоўнасць?» – спытаў ён тады.

«Так, – адказаў Гектар, – у нас мала аднадумцаў, здольных на дзеянне. Нехта пачынае знішчаць наркадылераў ці бандытаў? Выдатна! Калі ж мы ўсе ў розных кутках знойдзем адно аднаго і аб'яднаем сілы, то цалкам верагодна, выжывем самі і не дапусцім прыніжэння сябе і сваіх блізкіх».

«А ўвогуле, яны якія – нашы мэты?» – зноў крыху наіўна запытаўся ён тады.

«Я сам не больш як фігура на шахматнай дошцы. Ты малады, здаровы, але і ты – пакуль што толькі выканаўца. Так што дзейнічай».

…Слядак прыўзняў галаву і абвёў вачыма бераг і месца, дзе ляжала яго вопратка. У яго быў нож, які, вядома, ён з сабой не ўзяў, а пакінуў на беразе. Там было пуста, і ён зноў лёг патыліцай у ваду і заплюшчыў вочы.

Але так ён прабыў нядоўга. Раптоўны шолах і рэзкі посвіст над галавой, а потым адчувальны моцны ўдар па твары, быццам анучай, прымусілі яго даць нырца. Вынырнуўшы, Слядак імкліва агледзеўся па баках – нікога і нічога не ўбачыў, ніякай небяспекі, але незразумелы страх пасяліўся ў ім і прымусіў неадкладна плысці да берага, а плаваць хутка ён умеў з дзяцінства. Зноў быццам нейкі цень пагрозліва праслізнуў над яго галавой, ён нават адчуў над плячыма халодны подых, як ад нечаканага парыву паўночнага ветру. А потым ён, што самае дзіўнае, пачуў смех.

Калі ногі яго неўзабаве намацалі дно, ужо ля самага берага, ён няўпэўнена азірнуўся, паглядзеў у неба над ім, але нічога і нікога не ўбачыў. Слядак таропка апрануў кашулю, нагавіцы і скіраваў да дома Крэза тым жа шляхам, якім і прыйшоў сюды, – берагам возера.

Неўзабаве ён дасягнуў ускраіны Паселішча, і, як і раней, яго зноў пры выглядзе мясцовых людзей і наваколля ахапіла пачуццё сораму, прыніжэння і злосці. Насустрач яму мільгалі не людзі, а хутчэй за ўсё нейкія невыразныя іх падабенствы, «людзі-цені», як ён ахрысціў іх у думках. Патухлыя позіркі, вузкія сутулыя плечы, уцягнутыя ў іх галовы невялікага памеру, ён мог бы пабіцца аб заклад, што памер гэты ніжэйшы за нармальны, мітуслівая хада, пэўна, у спрадвечных пошуках алкаголю, наркатычнай дозы і, вядома, неабходнай для існавання пайкі. А развярні іх і падштурхні ў процілеглы бок – пойдуць і туды, бо ім – усё адно.

У многіх ён заўважыў на руках электронныя бранзалеты, якія з'явіліся адразу пасля Катастрофы і якімі былі «акальцаваныя» ў асноўным тыя, хто адбываў пакаранне ў калоніях агульнага рэжыму з правам работы за межамі тэрыторыі, – звычайныя відазмененыя рабы. Слядак ведаў таксама, што ні зняць, ні перапраграмаваць прыстасаванне нельга. Калі ж хто асмеліцца яго сапсаваць ці спілаваць нажоўкай, сігнал адразу пойдзе на пульт аператару, пасля чаго парушальніка, калі ён не знойдзе спосаб блакіроўкі, чакае значна болып жорсткае пакаранне.

Вядома, калі яго паспеюць злавіць. Як ён ужо ведаў, многія з іх працавалі на плантацыях цыбулі альбо агуркоў ці бульбы на ўскраінах Паселішча. Частка жанчын выходзіла на асфальтавы шлях, які вёў да Мегаполіса, дзе яны гандлявалі садавіной ці зараблялі прастытуцыяй. Кіравалі імі, як правіла, прыхадні, большасць з якіх – цёмнаскурыя (яны былі арганізаваныя і энергічныя), зневажаючы і прыніжаючы першых, якія калісьці называліся тут аўтахтонамі і тытульнай нацыяй.

Быццам разам прарвала гаць, і ўся прастора ад Міжземнага да Нарвежскага мора перакулілася з ног на галаву і на працягу якіх двух—трох дзесяцігоддзяў стала замест Еўропы… Еўрабіяй, ад спалучэння назваў Еўропы і Аравіі. Тэрмін гэты, прыдуманы значна раней, з лёгкай рукі сацыёлага і навукоўца Бат Йеар, якая, дарэчы, знікла без вестак падчас Катастрофы, так і прыжыўся, увайшоўшы апошнім часам нават у афіцыйную дакументацыю. Але яшчэ да Катастрофы масавы тэрарызм ператварыў еўрапейцаў у баязліўцаў, прымусіўшы іх спачатку ўсяляк запабягаць перад новымі варварамі, а потым і поўнасцю саступіць ім месца пад сонцам.

Якраз тады былі зарэзаныя ў сваіх кватэрах, пад'ездах, лецішчах і так нешматлікія прадстаўнікі эліты: навукоўцы, пісьменнікі-радыкалы, мастакі, палітолагі, нават некаторыя музыкі-барды і спевакі. I калі ў далёкім мінулым, як ведаў Слядак з падручнікаў па гісторыі, гома сапіенс выцеснілі неандэртальцаў з тэрыторыі сучаснай Еўропы, цяпер гэтак жа, з механічнай дакладнасцю маятніка, у новым варыянце адбываўся, хутчэй, заканчваўся адваротны працэс.

Сонца, між тым, хілілася бліжэй на захад. Крыху пасвяжэла, толькі дым ад нешматлікіх пажараў на закінутых тарфяніках казытаў горла і вочы. I цяпер, як увогуле днём ці ноччу, над Паселішчам стаяў грукат барабанаў: у бараках і былой школе працавалі музычныя аўтаматы, якія бясконца вывяргалі на нізкіх частотах афрыканскі джазавы рытм, і Слядак раптам успомніў старажытнага філосафа Шапенгаўэра. Той неяк заўважыў, што, бадай, узровень шуму, які можа вытрымаць чалавек, адваротна прапарцыянальны яго інтэлекту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x