Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мільярд удараў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мільярд удараў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, – гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

Мільярд удараў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мільярд удараў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іх бандфармаванні тым не менш схематычна напаміналі армейскія падраздзяленні: брыгада (пяць— дзесяць баевікоў), звяно (ад дзвюх да пяці брыгад), група (два ці пяць звенняў), супольнасць (некалькі груп). Многія чальцы бандаў, наадварот, самі не ўжывалі наркотыкаў, але, здабыўшы іх, паспяхова гандлявалі ці здавалі ўсё адразу аптавікам.

Яны прайшлі яшчэ колькі шляху, прамінулі разбураную царкву, напаўгнілыя аднапавярховыя і двухпавярховыя будынкі, ля ўвахода ў адзін з іх ляжала напаўаголеная ці то п'яная, ці то пад уздзеяннем наркотыкаў жанчына, ад якой шаснулі ўбок нейкія цені, – Шэрыф толькі плюнуў – і ўрэшце апынуліся перад даволі высокай агароджай з радам іржавага калючага дроту паверх яе. За агароджай былі відаць бляшаны дах, вокны, спавітыя раслінамі, і верхаліна пладовага дрэва.

Шэрыф спыніўся.

«Мы прыйшлі, – сказаў ён. – Мяркую, ён дома, бо рэдка калі адлучаецца».

«Дамасед?» – з цікавасцю аглядваючыся навокал, спытаў Слядак.

«Не зусім. Яго тут не раз пагражалі спаліць і, пэўна, спалілі б, каб ён, па-першае, не быў «закручаны», а па-другое, жыў дзесьці ў канцы Паселішча ці ўвогуле на водшыбе. А так пабойваюцца, што вецер можа змяніцца і згараць іх жа дамы».

«Што так? – выказаў здзіўленне Слядак. – Просты ж народ памяркоўны да беднякоў, юродаў…»

«Таму што ён – разумны юрод. У яго дзіўныя думкі, ён дэманстратыўна пагарджае некаторымі людзьмі за іх недахопы, рабскую пакорлівасць, напрыклад, як ён лічыць, а ім гэта не падабаецца. Урэшце, самі пабачыце, вядома, калі ён дазволіць вам пажыць колькі дзён. Я мог бы націснуць на яго, але гэта на крайні выпадак. На жаль, у нас тут няма не толькі гатэля, а нават і якой занядбанай начлежкі, а то б вы цяпер не хадзілі са мной па завуголлях».

«Перадусім, як мы пагрукаем у дзверы, давядзіце мне адну з яго так званых дзіўных думак, – нечакана папрасіў Слядак. – Галоўную ён, пэўна, ужо не раз выказваў?»

«Самі даведаецеся, – паціснуў плячыма Шэрыф. – Урэшце, калі ў двух словах… Ён неяк сцвярджаў, што наш Сусвет – Сімуляцыя, створаны штучна і не што іншае, як інфармацыя. За гэта трызненне яго, пэўна, калісьці і скіравалі на нары». «I гэта ўсё?»

«Яшчэ ён гаварыў, што чалавецтва з часам ператворыцца ў малпаў».

«Ён гэта вам паведаміў ці яшчэ каму?» – спытаў Слядак.

«Не толькі мне, вядома, а шмат каму. Першым мне пра гэта далажыў Штучнік».

«Штучнік – гэта ваш інфарматар?» – прафесійна здагадаўся Слядак.

«Ну, які ён інфарматар, – пакрывіўся Шэрыф. – Так, ад выпадку да выпадку. Дурагон. Адным словам – штучнік. Я яму і псеўда адпаведнае прыстасаваў».

Шэрыф паляпаў далонню па кішэні, выцягнуў плоскі кітайскі партсігар, вылавіў з яго губамі цыгарэту і пстрыкнуў запальнічкай, што была ўманціравана ў яго ж. Дым ад таннага тытуню паплыў, раствараючыся ў паветры. Слядак паморшчыўся, бо не паліў.

«Раней, да Катастрофы, за такія думкі адразу зачышчалі, – дадаў участковы. – Цяпер усім на ўсё пляваць».

Шэрыф выцер твар і шыю ад поту насоўкай і, падыміўшы хвіліну, далікатна затаптаў недапалак.

«Я паслаў запыт праз Сеціва…» – пачаў ён тлумачыць, але нечакана змоўк.

Абодва азірнуліся, бо за іх спінамі пачуўся характэрны шоргат ад чыіхсьці крокаў.

«А вось і гаспадар», – сказаў Шэрыф.

Крэз быў даволі высокі, з квадратным тварам і голым, без ніводнага валаска чэрапам. Глыбока запалыя яго вочы незразумелага колеру сустрэліся з позіркам Следака. Той міжвольна адзначыў для сябе, што ў вачах старога не было бачна і нават не адчувалася ніводнай прыкметы шаленства, а наадварот, быў (Слядак у думках пашукаў і хутка вызначыў слова) стаічны спакой.

Ён павітаўся, але Крэз не адказаў. Шэрыф, разбураючы між тым напружаную паўзу, пасунуўся да старога ўсутыч і паклаў таму руку на плячо.

«А мы да вас, дзядуля», – усміхнуўся ён, паказаўшы рэдкія, жоўтыя ад нікаціну зубы.

«Мне цяпер збірацца? – адразу спытаў Крэз. – Ці спачатку будзеце па хаце шманаць?»

Ён рашуча скінуў з пляча руку ўчастковага, але той не пакрыўдзіўся, а наадварот, засмяяўся ўжо па-сапраўднаму – гучна і хрыпата.

«Не ў тэму вы каціце, Крэз, – урэшце сказаў ён, абарваўшы разам смех. – Мы не збіраемся вас арыштоўваць, а потым упакоўваць на нары. Я прывёў вам на пастой чалавека з Мегаполіса. На пару— тройку дзён. У яго тут, дарэчы, справы».

«Я заплачу вам колькі скажаце», – дадаў і Слядак, звяртаючыся да старога ветліва, хоць і не паддобрываючыся.

Зноў запанавала паўза. Было бачна, што Крэз вагаўся, але яго падганяла спёка: клятчастая зношаная і брудная яго кашуля ўзмакрэла, і дыхаў ён цяжка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x