Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мільярд удараў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мільярд удараў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, – гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

Мільярд удараў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мільярд удараў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нябожчыку быццам не было нагоды скакаць у ваду з камеры – плаваць ён не ўмеў. А вось на яго чэрапе былі выяўленыя яўныя механічныя пашкоджанні касцей, да таго ж адно вока было выбіта. Пашкоджанні былі, як адзначыў медэксперт, прыжыццёвага характару, гэта значыць атрыманыя да раптоўнага ўтаплення.

Другая заўчасная смерць – таксама ў межах возера – напаткала ўладальніка мясцовага спіртавога завода Зураба. Зураб, як ведаў Слядак, таксама быў у гэтых мясцінах з прышлых людзей. Выхадзец з Каўказа, ён пачынаў тут з малога, быў да Катастрофы спачатку простым рамеснікам, але неўзабаве «падняўся» на гандлі спіртным, заснаваў заводзік, дзе ў яго працавалі каля ста трыццаці наймітаў з мясцовых, пасля чаго прывёз сюды жонку на імя Зарэ, якую тут звалі Зара, і трох дзяцей.

Зара выконвала на заводзіку абавязкі бухгалтара і эканаміста. I яна, і Зураб адразу вызначыліся нечалавечай лютасцю і пагардай да сваіх падняволеных рабочых, усяляк аблічваючы іх у грошах і зневажаючы пры гэтым годнасць мясцовых.

Зураб, у адрозненне ад большасці сваіх супляменнікаў, не цураўся вады, лічыў сябе выдатным плыўцом і не раз заплываў у возеры на кіламетр і нават далей. Але праз тыдзень пасля нечаканай гібелі Ларыёна амаль тое ж самае здарылася і з ім. Акрамя характэрнай эмфіземы лёгкіх і пены вакол дыхальных адтулін носа і рота, эксперт адзначыў усё тыя ж механічныя пашкоджанні ў выглядзе неглыбокіх ран на чэрапе, быццам ад удараў вострым прадметам, і выбітыя – і ад таго выцеклыя – абодва вокі.

Паколькі Зураб дагэтуль нямала аддаваў, ці, як тут казалі, «скідваў», у Мегаполіс, дзе ў яго даўно з'явілася і акуратна збірала даніну «крыша», то яго смерць таксама непрыемна закранула чыёсьці інтарэсы. Слядак добра разумеў, чаму ён павінен тут асцярожна вышукваць матэрыял, рабіць свае высновы. Усё гэта не вельмі задавальняла яго самалюбства, бо ён лічыў сябе вартым і на большае.

«Скажыце, – праз паўзу спытаў ён Шэрыфа, – нябожчыкі маглі стаць ахвярамі сваёй жорсткасці, падману, махлярства ці яшчэ якіх негатыўных дзеянняў у адносінах да мясцовых?»

«Сумніўна, – адказаў Шэрыф. – Яны, мясцовыя, тут усе, так бы мовіць, «празрыстыя». Хоць я не выключаю і такой версіі. Урэшце, вам і мне, невуку, разбірацца».

Слядак прапусціў апошнюю яго заўвагу між вушэй. Яны ўжо ішлі завулкам, і ён марыў пра адзінае: як ён хутчэй кіне сваю сумку на які ложак у прыбудове незнаёмага яму Крэза і пойдзе на возера. У спецакадэміі ён нейкі час быў чэмпіёнам па плаванні вольным стылем і цяпер хацеў паплюхацца ў вадзе, скінуць стому пасля дарогі, а потым перакусіць – у яго было з сабой некалькі бутэрбродаў – і, магчыма, заняцца справамі.

Між тым прыкметы заняпаду і галечы ўсё часцей траплялі ім на вочы. Некалькі нямоглых старых сядзелі на лаўках ля сваіх брамак, панура праводзячы іх вачыма. Тут больш было белых, і нешматлікія дзеці, а нараджальнасць сярод тутэйшых, як ён ведаў, амаль што перапынілася, зацята пазіралі на прышэльцаў. Усё гэта моўчкі, і Слядак міжволі адчуў вусціш. Там-сям ён прыкмеціў пад нагамі выкарыстаныя трубачкі шпрыцаў. Групка п'яных мужчын і жанчын рознага колеру скуры насцярожана сцішылася пры іх набліжэнні.

«Вы тут быццам ва аўтарытэце», – сумна пажартаваў Слядак, звяртаючыся да Шэрыфа.

Той, пэўна, гумару не зразумеў, бо ў адказ паляпаў па кабуры, з якой паблісквала металам дзяржанне пісталета, і грубавата сказаў: «Права на зброю. Тут паважаюць толькі яе і сілу, а калі раптам заўважаць за табой якую слабіну, то адразу цябе ж і на конус. Ха-ха…»

«Так», – згадзіўся з шэрыфавай банальнасцю Слядак. На самай справе, як ён ведаў, бо штодня сачыў за аператыўнай інфармацыяй, становішча было яшчэ больш складанае. Самымі небяспечнымі ўзброенымі бандамі былі не тыя, якія падламвалі крамы, каб спехам нахапаць там гарэлкі, кансерваў і дэфіцытнай электронікі, а наркаманы, што не маглі прабіцца да дылераў, бязлітасна паменшала ў сувязі з разбурэннем многіх хімічных прадпрыемстваў і выраджэннем натуральных месцаў вырошчвання опіумных культур. Магчыма, нават верагодна, звязаў ён у думках, і Ларыён быў адным з такіх дылераў. Цяпер жа большая частка наркатычнай плыні, якая так расквітнела дзесяцігоддзі назад – у час так званай першай сексуальнай рэвалюцыі і славутай еўрапейскай дэмакратыі, якая пакутавала ад самаедства, – аказалася амаль абязводжанай. Дылераў меншала. Наркаманы збіваліся ў групоўкі, узбройваліся і нападалі на бальніцы, аптэкі, склады хімпрэпаратаў, шпіталі, а калі ім не ўдавалася набыць тое, што іх цікавіла, упадалі ў агрэсіўную дэпрэсію і станавіліся неадекватным!.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x