Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мільярд удараў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мільярд удараў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, – гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

Мільярд удараў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мільярд удараў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Заходзьце, – урэшце азваўся ён. – Згода. Але не болын як на тры дні. Плату гатоўкай і наперад».

* * *

Слядак крочыў да вады. Па дарозе ён высвеціў на дысплеі свайго надалонніка даныя пра возера, скачаныя з камп'ютэрнай сеткі яшчэ раней. Цяпер ён чытаў: «Скруды, возера ў бас. р. Гуда. Уваходзіць у паўночна-ўсходнюю групу азёр. Пл. люстра 44 км 2, найб. глыб. 30,5 м, сярэдняя 7,9 м. Аб'ём вады 210 млн м 3. Вадазбор 213 км 2буйна і сярэдня-ўзгорысты, з участкам! забалочаных нізін, складзены з марэнных суглінкаў, быў раней значна разараны, 13 працэнтаў пл. пад лесам. Схілы выш. да 30 м, стромкія (на 3 м спадзістыя) сугліністыя і пясчаныя. На У і ПдУ блізка абрываюцца каля ўрэзу вады. Уздоўж усх. берага цягнецца озавая града, парослая лесам. Берагавая лінія (даўж. 68,4 км) моцна зрэзана, асабліва на 3. Берагі нізкія, пясчана-галечныя, пераўвільготненыя. Шырыня поймы ад 15 да 200 м. Востраў (агульная пл. 2,6 км 2). У малаводныя гады колькасць астравоў можа павялічвацца да 3. Наибольшая глыбіня ў паўднёвым плёсе. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае і камяністае. Празрыстасць да 8 м. Мезатрофнае. Упадаюць больш за 17 ручаёў. Уздоўж берага паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Урэчнік, рагаліснік, эладэя, харавыя водарасці растуць да глыбіні 8 м…»

Слядак пакінуў чытаць і пстрыкнуў кнопкай. Тэкст на дысплеі знік. Урэшце, зусім не гэта «проза» яго цікавіла цяпер, калі ён набліжаўся да вады. Паскараючы міжволі крокі, ён падумаў пра тое, што заўсёды любіў ваду, аж з дзяцінства, калі яшчэ да Катастрофы бацькі вадзілі яго ў басейн, а потым ён амаль кожнае лета з'язджаў на вялікае вадасховішча, штучна створанае колькі год назад у сувяз! з будаўніцтвам даўно спыненай цяпер атамнай электрастанцыі.

Мінуўшы раён смеццевых звалак, Слядак агледзеўся. Узбярэжная паласа возера была пакрыта рэдкім хмызняком, вольхай, якая месцамі ўтварыла цэлыя гушчары, а таксама маларослымі, гузаватымі дубамі. Тут жа расло многа ляшчыны. Чорная глеба і вільгаць, якая разпораз чвякала пад нагамі, пэўна, давалі магчымасць сяліцца і расці тут пралесцы, макрыцы, кісліцы, чартапалоху, аеру, падбелу, малачаю і яшчэ шмат якім раслінам, назваў якіх ён не ведаў. Ён пакрочыў далей, выбіраючы месца, дзе можна было спыніцца, але ўсюды было аднастайна задушліва і вільготна, пакуль урэшце ён не знайшоў адносна чысты і пясчаны кавалак берага.

Некалькі кнігавак з істэрычнымі крыкамі пачалі лётаць у яго над галавой, але неўзабаве сцішыліся і адляцелі ў бакі. Шэрая варона нязграбна прайшлася па ўзгорку непадалёк, з цікавасцю пазіраючы на чалавека цёмнымі пацеркамі вачэй.

Слядак удыхнуў у грудзі паветра і знерухомеў, аддаючыся незнаёмым дагэтуль пачуццям. Пакрыты смогам Мегаполіс, які ён часова пакінуў, быццам адышоў у мінулае, выпаў з жыцця, як разам выпадае згнілы і аджылы сваё хворы зуб.

Ён скінуў красоўкі і застаўся басанож. Калі ён вось так ступаў нагамі па зямлі? Колькі часу прайшло з той пары?

Ён распрануўся і зайшоў у ваду. Грунт быў цвёрды, пясчаны і без прыкмет глею. Па меры руху наперад вада дасягнула яму каленяў, пояса, паднялася да грудзей, і тады ён набраў у лёгкія паветра і адштурхнуўся ад дна. Далёкі востраў наперадзе, на які Слядак зрэдку кідаў позірк, быў яму арыенцірам. Але да вострава ён не паплыў, вырашыў зрабіць гэта пасля, напрыклад, заўтра ці пазней. Ён перакуліўся на спіну і застаўся так ляжаць на вадзе, углядаючыся ў неба, па якім зрэдку паўзлі белыя празрыстыя аблокі. На кароткі міг пачуццё шчасця цалкам ахапіла яго.

Ён доўга ляжаў так, амаль што выключыўшы сябе з адчування часу, калыхаючыся ў халаднаватых хвалях, толькі зрэдку варушыў нагамі і кісцямі рук, каб заставацца на плаву. Але стан няўцямнай трывогі і напружанасці, які суправаджаў яго ўсе апошнія гады і які пачаўся даўно, нават перад Катастрофай, і цяпер звыкла апанаваў яго. У думках Слядак вярнуўся назад, да гутаркі са сваім начальнікам, якога ўсе звалі Гектар. Белы, ён, як хадзілі чуткі, быў чальцом «Паўночнага Кардона» – забароненай суполкі, якая змагалася за правы белай меншасці. Гектар выклікаў яго, каб даць наказ на дарогу, але не толькі. Слядак ведаў яго як скрытнага, але рашучага чалавека, дарэчы, земляка. У іх адбылася кароткая гутарка без сведкаў.

«Я даўно сачу за табой, ведаў і тваіх бацькоў, – гаварыў яму напаследак Гектар— сівы, знешне малапрыкметны чалавек з такім жа малапрыкметным, ардынарным тварам, але лоб яго быў па-мужчынску высокі, а з-пад надброўяў небяспечна свяціліся жывым розумам вочы, – і заданне, з якім ты едзеш у Паселішча, мае два напрамкі. Адзін – афіцыйны: ты павінен раскрыць што-небудзь пра забойствы і прадставіць, калі здолееш, доказы вінаватасці злачынцы ці злачынцаў, а другі – крыху іншы: ты таксама павінен раскрыць, што здолееш, пра забойствы, знайсці таго ці тых, хто іх здзейсніў, і паведаміць іх імёны спачатку асабіста мне, Той чалавек ці людзі, адзін, два іх, тры ці нават пяць, магчыма, маюць мэты, якія супадаюць з нашымі. I тады першы напрамак тваіх вышукаў будзе ануляваны, але гэта ўжо толькі мая справа».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x