Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: foreign_contemporary, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мільярд удараў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мільярд удараў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, – гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

Мільярд удараў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мільярд удараў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Так, – сказаў ён Следаку, як толькі яны паціснулі адзін аднаму рукі. – Вычварэнца я трымаю ў нашым пастарунку. Дарэчы, вы б там, у Мегаполісе, паспрыялі, каб мне далі якога памочніка. Адзін я тут, вядома ж, не магу даць рады: вы ж ведаеце, усё скрыміналізавана, прагніло, тых, хто сумленна працуе меншае, і яны ўжо не могуць абараніць сябе».

Слядак уважліва агледзеў яго і выпер лоб насоўкай – было па-ранейшаму нязвыкла горача.

«Прызначце каго з тутэйшых самі», – параіў ён.

«Гэта немагчыма, бо тут свае законы. Ад страху ніхто на такое не рызыкне».

«Бяспраўе не толькі тут у вас, яно паўсюдна», – сказаў Слядак.

Абодва замаўчалі, прыглядаючыся адзін да аднаго. Сонца пераходзіла ў зеніт. Бязлітасная ліпеньская спёка апальвала іх твары. З далёкай мячэці пачуліся гукі паўднёвага намазу.

«Я тут агледжуся, – пасля непрацяглага роздуму сказаў Слядак, – пажыву пару—тройку дзён. А пакуль мне трэба дзесьці спыніцца. Нашы нескладаныя справы пачнём вырашаць ужо заўтра».

Шэрыф задумліва нахмурыў лоб. Яго раскосыя вочы ўтаропіліся ў нябачную кропку.

«Вам можна «кінуць косці» ў старога Крэза, – урэшце сказаў ён. – Той жыве адзін, праўда, не надта сімпатызуе людзям, так што можа і адмовіць. Станоўчае тое, што ў яго хаце ёсць прыбудова і няма клапоў».

«Крэз – гэта прозвішча ці «паганяла»?»

«Паганяла».

Не згаворваючыся, яны рушылі з месца. Вострыя вочы Следака выхоплівалі фрагменты заняпаду: закіданыя смеццем люкі каналізацыі, брудныя лужыны, зграі варон, якія неймаверна размножыліся, і не толькі тут, пасля Катастрофы, спітыя твары нестарых яшчэ мужчын і жанчын. На кароткі міг туга авалодала ім, але ён звыкла вярнуў сябе ў стан штодзённых спраў і клопатаў.

«Што так? – працягваў размову Слядак. – Чаму такая мянушка? Ён што, такі багаты? Крэз – хаха…»

Шэрыф сплюнуў пад ногі.

«Ён бедны, як мыш з мячэці. Пэўна, мянушка і дадзена ў насмешку, ад процілеглага. Жартаўнікоў хапае».

«Вы сцвярджаеце, што ён амаль адзіны ў гэтым квартале, у каго чыста?»

«Так, ён вельмі ахайны. Тут па начах не толькі забіваюць, а і гадзяць адна групоўка другой, а больш белым: выкідваюць смецце абы куды. Ну а ён прыбірае, на беразе возера асабліва. Яго лічаць юродам».

«Ён мясцовы?» – спытаў Слядак.

«Жыве тут даўно, а сам з Мегаполіса. На ім у мінулым адна «ходка».

«I якая?» – пацікавіўся Слядак.

«Мутняк. Не за «дзялюгу», наколькі я зразумеў. Я зрабіў запыт праз Сеціва і вось што даведаўся. Гадоў дваццаць назад ён лічыўся буйным навукоўцам, вёў нейкія распрацоўкі, адсядзеў тэрмін і там быццам пашкодзіўся ў розуме. У іх, «вучоных дзятлаў», гэта здараецца часта, – Шэрыф выдаў з горла нешта накшталт кароткага хіхікання. – Ну а потым пачаліся зачысткі, пасля – Катастрофа, але ён ужо апынуўся тут, у Паселішчы. Спачатку за ім нават сачылі, ён павінен быў штодня адзначацца ў мяне на участку, а потым плюнулі і ўвогуле запамятавалі. Ён, на іх думку, цяпер не ўяўляе небяспекі».

«А на вашу?» – спытаў Слядак.

Шэрыф задумаўся на некалькі секунд.

«На мой погляд, ён і цяпер небяспечны. Але вар'ят. Небяспечны вар'ят, ха-ха…»

«Дык ён белы?»

«Так».

Яны ішлі па доўгай, амаль прамой вуліцы, імкнучыся трымацца зацені. Трупы падлеткаў, частка якіх у сезон працавала на плантацыях, а цяпер альбо займалася дробным крадзяжом, альбо, брыдкасловячы, суткамі бадзялася вакол будынка школы, замест якой, тлумачыў Шэрыф, як і ў іншых месцах, тут быў цяпер створаны забаўляльны комплекс.

Слядак уважліва разглядаў жылыя блочныя каробкі дамоў, якія больш нагадвалі баракі: з нізкімі, амаль плоскімі дахамі, комінамі над імі і маленькімі вокнамі. Часам яны перамяжоўваліся драўлянымі сялянскімі хатамі. Ля брамак і веснічак цёмнаскурыя дзеці і падлеткі адразу ажыўляліся пры іх набліжэнні. Яны яўна былі незадаволеныя ці рабілі такі выгляд і паводзілі сябе даволі нахабна: нешта гучна выкрыквалі, курчыліся і за спінай рабілі непрыстойныя жэсты.

«Нам не вельмі радыя», – пахмурна заўважыў Слядак.

«Да мяне яны прывыклі, а вы – белы, чужынец».

Дзве дзяўчынкі, мулаткі, мяркуючы па колеры скуры, з бояззю пазіраючы на Шэрыфа, наблізіліся да Следака і спыталі таго, ці не знойдзецца ў яго цыгарэты. «Вось, – заўважыў, гыркнуўшы на іх Шэрыф, – праз год—два яны пойдуць па руках, а потым апынуцца ў бардэлях. Адзіная для іх перспектыва». Слядак прамаўчаў. Думкі яго перакінуліся на іншае, а дакладна – на тую справу, па якой ён сюды прыбыў.

Першае забойства, а не няшчасны выпадак, як спачатку наўмысна яго класіфікавалі ва Упраўленні, адбылося каля двух тыдняў назад. Забіты – старэйшына шматлікай мясцовай цёмнаскурай групоўкі Іларыён – быў даволі багатым чалавекам і меў уплывовых сваякоў у Мегаполісе, якія адразу пачалі патрабаваць вышуку. Старэйшына, а паводле іх звычаяў купацца ў вадзе было забаронена, вырашыў паплаваць па возеры ў спецыяльна прыстасаванай для яго надзіманай гумавай камерылодцы без суправаджэння целаахоўніка. Камеру к вечару знайшлі, але пустую. Ларыён, як тут яго звалі, знік. Слядак ведаў, што дыягностыка смерці ад утаплення часта бывае цяжкай, толькі комплекс прыкмет і выкарыстанне лабараторных метадаў даследавання дазваляюць правільна ўстанаўліваць прычыну. Тым не менш пасля таго, як труп з утварэннем гніласных газаў усплыў – а тады, як і цяпер, было вельмі спякотна, – прыбылы судмедэксперт, якога за вялікія грошы, агледзеў яго, узяў на пробу для аналізу літр вады з вадаёма і зрабіў заключэнне. Слядак памятаў некаторыя самыя істотныя яго часткі. Паколькі нябожчык пры жыцці не пакутаваў ад ішэміі ці гіпертаніі, раптоўнасць смерці ад інфаркту ці інсульту амаль выключалася. Тып утаплення быў нехарактэрны. Пры сапраўдным утапленні ўзнікае тыповая асфіксія: спачатку рэфлекторная затрымка дыхання, якая працягваецца да хвіліны, потым вада трапляе ў лёгкія. Настае стойкае спыненне ў выніку паралічу дыхальнага цэнтра, а праз пяць—дзесяць хвілін і спыненне сэрца. Тут жа быў іншы выпадак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мільярд удараў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мільярд удараў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x