Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ева ў пошуках Адама (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ева ў пошуках Адама» – дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.

Ева ў пошуках Адама (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ева ў пошуках Адама (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Прабачце, што там у вас, давайце пагляджу, – убачыўшы, што дзяўчына трымае ў руках паперы, прапанаваў дырэктар.

Лера паклала на стол артыкул. Шэф здзіўлена паглядзеў і пачаў чытаць, пасля чаго проста падняўся з крэсла і паціснуў ёй руку. Праўда, потым параіў дадаць трохі статыстыкі і змякчыць пару фраз, каб не крыўдзіць канкурэнтаў. Дзяўчына згадзілася, але, набраўшыся смеласці, запытала:

– А як наконт арганізацыйнага боку?

– Ты маеш на ўвазе грошы?

«А вось і першае «ты» на працы», – адзначыла для сябе Валерыя, але чамусьці з нейкім расчараваннем.

– Так, салаўя байкамі не кормяць.

– Заплацім. Дамову падпішам, – уткнуўшыся ў свае паперы, прамямліў шэф.

– Калі? – не спынялася дзяўчына.

– Валерыя, гэта не мае значэння. Пятага атрымаеш аванс. Слова дырэктара.

Дзяўчына чула гэтае «слова» не ў першы раз, але зноў паверыла і села за камп’ютар. Быццам нейкія сілы прымушалі яе працаваць па дамоўленасці. Раз-пораз Лера адчувала на сабе пільны позірк, які кідаў шэф, пераглядаючы свае дакументы з Дэпартамента.

– Усё, – дзяўчына павярнулася да дырэктара і зняла акуляры.

Той, наадварот, насунуў свае на нос і падышоў да камп’ютара:

– Давайце пагляджу.

Ён стаў за спінай Леры і так нахіліўся, што рукамі датыкаўся да яе плячэй, а падбародкам кранаў валасы, на гэты раз проста сцягнутыя заколкай.

Валерыі стала не зусім зручна сядзець, хацелася расправіць плечы, але такім чынам яна яшчэ больш адчувала б дотыкі Ігара. Дзяўчына не рашылася гэтага зрабіць, і толькі калі той вярнуўся за свой стол, уздыхнула з палёгкай. Дырэктар ухваліў перапрацаваны варыянт і папрасіў вывесці яго на паперу.

– Ваш матэрыял я аддам у «Дзелавую газету». Ім будзе гэта цікава.

– Добра, пачну працаваць над другім артыкулам, – усміхнулася Валерыя. – Толькі б я хацела пайсці дамоў зараз, калі ты, прабачце, вы не супраць.

– Не магу затрымліваць. Да сустрэчы, Валерыя Антонаўна. Цудоўна папрацавалі!

На наступны дзень дзяўчына прыйшла пазней. У кабінеце дырэктара нешта бурна абмяркоўвалі. Яна села на адведзенае ёй месца. На стале ляжалі свежыя газеты. На першай старонцы «Дзелавой» красаваўся фотаздымак Ігара Андрэевіча. Лера прабеглася вачыма па матэрыяле: так і ёсць! Гэта яе артыкул, крыху перароблены, пад другой назвай і, галоўнае, іншым подпісам. Дзяўчына ледзь стрымалася, каб не перарваць размову.

Калі дыскусія скончылася, яна падышла да стала Ігара Андрэевіча і амаль шпурнула газету:

– Што гэта?

– Першыя ластаўкі. Надрукавалі матэрыял пра нашу фірму, – шэф вырашыў строіць дурня.

– Бачу, што надрукавалі. А ганарар атрымаеце вы ці яшчэ хто з вашай фірмы? – Здавалася, Лера заплача ад крыўды.

– Ды супакойся ты, Валерыя, – Ігар вырашыў звярнуцца да яе не так афіцыйна. – Не думаў, што будзеш злавацца. Ну, так атрымалася, ніхто з нас за гэта ганарар не атрымае. Прыйшла карэспандэнтка, я аддаў ёй матэрыял і сказаў зрабіць з ім, што яна пажадае, абы надрукавалі. I вось вынік.

Лера, не крыўдуй…

Валерыя пачала збіраць свае рэчы.

– Лера, пачакай, не трэба гарачыцца. Я ўсё выпраўлю… Ну, не ўсё, артыкул назад жа не забярэш… Мы агаворым гэта ў кантракце. – Дырэктар хадзіў за Валерыяй па кабінеце, і калі тая пацягнулася да камп’ютара, каб выдаліць сваю папку з напрацаваным матэрыялам, затрымаў яе руку.

– Ах, кантракце. З гэтага месца, калі ласка, падрабязней, – спынілася дзяўчына.

– Мы ўсё зробім, толькі не сёння, бо няма юрыста.

– Як заўсёды, знаходзіцца процьма прычын! Добра, пачакаю да заўтра.

А на аванс, я так разумею, разлічваць не прыходзіцца? Нешта не бачыла сябе ў спісе.

Ігар Андрэевіч разгубіўся, але тут жа пачаў тлумачыць, што гэта бухгалтарская памылка, бо ён асабіста ўносіў яе ў спіс пазаштатных супрацоўнікаў.

I хоць зараз ёй не заплацяць, потым усё яна атрымае з лішкам.

– У рэшце рэшт, не магу ж я выдаткаваць грошы са сваёй зарплаты, – зрабіў ён выснову.

– А чаму б і не? – паціснула плячыма Лера і пайшла з кабінета.

Яна прагульвалася па скверы, і хаатычныя думкі пра Ігара апанавалі яе. Дзяўчына не магла разабрацца ў сваіх пачуццях: яны ёсць ці зніклі? А калі засталіся, то якія? I чым больш думала, тым ясней усведамляла: калі нават з ёй і вырашаць заключыць кантракт, што малаверагодна, то яна адмовіцца. «Усё! Баста! Больш я там не працую. Прынамсі, пакуль не атрымаю кампенсацыю за дарэмна патрачаны час!» – вырашыла Валерыя.

Ёй стала крыху лягчэй, і каб зусім развеяцца, яна павярнула ў бок кінатэатра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x