Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ева ў пошуках Адама (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ева ў пошуках Адама» – дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.

Ева ў пошуках Адама (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ева ў пошуках Адама (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Што вам зразумела? – нi жывая нi мёртвая запытала ў яго мая Алена.

Той, пасмейваючыся, заявiў ёй, што пакуль я, яе муж, знаходжуся ў камандзiроўцы, яна, мая жонка, арганiзавала гулянку. Потым збегла ў лякарню.

Гэта ж трэба было ёй на такога паскуднiка нарвацца?!. Але ж паршывыя авечкi ў кожнай чарадзе ёсць. Так i тут здарылася. Магу цяпер уявiць сабе, што зрабiлася з маёй Аленаю пасля такога паведамлення: мала таго, што кватэра ўзламана, дык там яшчэ хтосьцi добра насвiнячыў. Хвала госпаду, што яна была ў лякарнi: дактары прывялi яе да свядомасцi, у яе ж хворае сэрца. Але ж я, целяпень дурны! Я ж, прыехаўшы дамоў, паверыў той версiі ўчастковага i не стаў слухаць Алену, што яна мне там гаварыла. Не разабраўшыся, не паверыўшы ў невiнаватасць жонкі, я, ёлупень дурны, хуценька падаў на развод. Далi нам тры месяцы на роздум. А Алена, пасля лякарнi i маiх скандалаў, сабрала свае рэчы i паехала да сваёй мацi. Што я, iдыёт, нарабiў?! Але гэта ж не ўсё…

Што б вы думалi? Учора ўвечары заяўляецца да мяне Пашка – сусед па лесвiчнай пляцоўцы, з бутэлькай гарэлкi (а ён хварэе на гэтую справу) i кажа: «Вiктар, я табе штосьцi хачу распавесцi». I распавядае, боўдзiла. Як добра дзесь набраўшыся, не змог адчыніць дзверы сваёй кватэры. Тады вырашыў, што гэта яго жонка не пускае ў хату, узяў i ўзламаў замок. А што яму той замок – ён жа хоць i алкаш, але слесар знатны. Увалiўся ён у тую кватэру i… адрубiўся. Адключыўся, значыць. Ранiцай ачомаўся i пабачыў, што ён абмочаны, абванітаваны… Агледзеўся навокал i зразумеў, што ён у чужой кватэры гуляў-начаваў. Вызірнуў за дзверы яшчэ, сабака, паглядзеў на нумар i… бягом назад. Сабраў, што змог з-пад сябе i пасля сябе i… дыб, дыб, дыб – дахаты бягом. Ён жа, аказваецца, i ўчастковага выклікаў з тэлефона-аўтамата, бо скумекаў, што кватэру нельга так пакiдаць.

Пасля гэтага Пашка назіраў, як той прыходзiў са свайго апорнага пункта, падахвоціўся замок (iм жа ўзламаны) на месца ўставiць. Нягоднiк! Прызнацца нам з Аленай ў яго духу не ставала, на вочы нам ён стараўся не паказвацца. Бачыў потым Алену, мяне – змрочных i няшчасных. Потым ад сваёй жонкi даведаўся, што мы разводзiмся. Хадзiў, пакутаваў. I вось не вытрымаў i прыйшоў каяцца. Значыць, не ўсё сумленне чалавек яшчэ прапiў. Выслухаў я таго п’янчугу i па яго ж просьбе ў фасад яму добра заехаў. З-за яго, паганца такога, я ледзь не развёўся з каханай… …У мястэчку, дзе жыла Аленіна маці, мы з мужам сталi сведкамi спачатку бурнага каяння Вiктара перад жонкаю i яе мацi, потым не менш гарачага прымiрэння пары са слязамi радасцi на вачах. А потым дапамаглi Алене з Вiктарам данесцi рэчы да машыны i вярнуцца дадому.

Праз нейкi час яны памянялi кватэру на iншую: Алена на дух не магла пераносiць Пашку-шкоднiка, нават калi ён бываў цвярозы.

Таццяна Дубоўская

Па дамоўленасці

У які раз, збіраючыся на фірму, Валерыя лавіла сябе на думцы, што ходзіць туды зусім не таму, што з ёй абяцалі заключыць дамову, і не таму, што вабіла магчымасць падзарабіць. Прычына была «нашмат больш глыбокая і філасофская», як сказала яе сяброўка. Дзяўчына кожны раз ішла туды, каб пабачыць дырэктара.

Калі на прэзентацыі, куды запрасілі Валерыю сябры, яна знаёмілася з Ігарам, то нават і не ўяўляла, што будзе прыходзіць на яго фірму кожны дзень. Спачатку проста так, а пасля адабрэння шэфам яе праекта – працаваць. У працэсе высветлілася, што Валерыя мае «вельмі патрэбныя навыкі і якасці для працы ў фірме», а таксама тое, «без чаго немагчыма працаваць у свеце інфармацыі». Такімі словамі Ігар ахарактарызаваў яе журналісцкі талент. Ён адразу сцяміў, што Лера не адмовіцца ад прапановы паўдзельнічаць ў праекце, і тут жа наабяцаў ёй безліч выгод ад такога супрацоўніцтва.

– А вось з дамовай трэба пацярпець, пакуль вышэйшае кіраўніцтва (бо мы ўсё ж такі даччыная фірма) не ўпэўніцца, што вы, Валерыя Антонаўна, сапраўды той чалавек, які нам патрэбны, – заключыў Ігар Андрэевіч.

Лера слухала і верыла кожнаму яго слову. Канешне ж, яна паспрабуе напісаць сваю канцэпцыю. I зробіць усё магчымае, каб апошняя спадабалася кіраўніцтву. Працавалася хутка. «Нават дыпломную працу не пісала на такім ўздыме», – падумалася дзяўчыне, калі яна выводзіла на прынтары апошнюю старонку прэзентацыі.

– Во, глядзіце і вучыцеся, як трэба пісаць канцэпцыю! – Ігар Андрэевіч урачыста абвёў позіркам супрацоўнікаў, калі на экране завяршыўся апошні слайд-прэзентацыі.

Галоўны менеджар адразу ж пачаў апраўдвацца, што такая «літаратурная праца» не ў яго кампетэнцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x