Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калі цвіла чаромха (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калі цвіла чаромха (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік «Калі цвіла чаромха» – гэта восьмая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы А. Аляшкевіча, З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, М. Пазнякова, В. Праўдзіна, У. Саламахі і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага быцця.
Галоўная тэма кнігі – каханне, якое хвалюе і малодзіць сэрцы, робіць жыццё радасным і светлым, прыносіць трывогі і пакуты…

Калі цвіла чаромха (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калі цвіла чаромха (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Светавар хітком галавы скінуў з сябе аняменне ад надзвычай прыгожага дзявочага цела, што зараз назіраў, і вытанчанасць форм якога празрыстая водная коўдра хутчэй нават падкрэслівала, чым утойвала, віноўна вымавіў:

– Прабач, чароўная вяшчунка. Я не ведаў, што ты тут са сваімі сяброўкамі. Проста хацеў выкупацца.

І адвярнуўся да скалаў. За спінай данесліся лёгкія ўсплёскі вады, і неўзабаве з берага пачуўся спакойны голас вайдэлоткі:

– Усё. Слаўны кунігас можа паказаць мне свой мужны твар! Светавар павярнуўся. Вайдэлотка стаяла перад ім ужо ў лёгкім светла-шэрым сарафане, статная, бы сасна, з распушчанымі валасамі, якія мокрымі іскрыстымі хвалямі спадалі на тонкія плечы. Вялікія дзявочыя віры пазіралі на яго задзірліва і крыху звысоку.

– Бачу, кунігаса крыху здзіўляе, адкуль я так добра ведаю мову яго слаўнага народа? – Бліснулі ў вачах вайдэлоткі задорныя іскрынкі.

У Светавара на нейкі час адняло мову, але тут жа ён згодна хітнуў галавой.

– Ды ўсё проста. Маці мая з радзімы кунігаса. Бацька некалі быў адважным воем. Хадзіў з Літвой у паходы на ворагаў. Бліз Трокаў і сустрэў аднойчы маці і закахаўся, – патлумачыла дзяўчына.

– Зразумела, – нарэшце, набраўшыся сілы, здолеў вымавіць Светавар. – І дзе ж зараз твае бацькі, прыгожая вяшчунка?

– Бацька загінуў у баі з крыжакамі. Маці ж колькі летаў таму памерла, не перанесла страты мужа, – сумна прамовіла вайдэлотка і прапанавала знатнаму ваяру – Пройдземся па бары. Хай падсохнуць крыху валасы, – злёгку паварушыла яна сваімі мокрымі хвалямі.

– Пройдземся, – пагадзіўся Светавар і кіўнуў галавой у бок недалёкіх скал, за якімі схаваліся нядаўна голыя вайдэлоткі.– А як жа сяброўкі?..

– Ды іх так напужаў слаўны кунігас сваім мужным выглядам, што яны даўно ўжо ўсе пахаваліся па сваіх хатніх кутах! – весела ўсміхнулася вайдэлотка.

Яны паволі рушылі да стройных соснаў, якія красаваліся пышнымі зялёнымі шыпулькамі непадалёк ад мора. Услед за імі ціха пасунуўся і верны баявы конь ваяра.

– Мірута, – нягучна назвала сваё імя вайдэлотка, ледзь яны дасягнулі лясных стройных соснаў.

– Светавар, – коратка кінуў у адказ ваяр і пацікавіўся ў чароўнай спадарожніцы – Не цяжка быць служкай пры капішчы Аўштры? Чуў дзесьці, што Аўштра вельмі свавольная і капрызная багіня. З ёй нават часта не можа справіцца сам наймагутны Пярун.

– Так, Аўштра лічыцца жонкай Пяркунаса. І сярод людзей ходзяць гаворкі, што яна як быццам здраджвае яму на нябёсах з Месяцам. Тады і злуе наймагутны Пяркунас і пасылае ў гневе свае страшныя маланкі на гаротную зямлю, – хутка адказала вайдэлотка. – Толькі я лічу наконт здрады Аўштры мужу – гэта не больш чым злыя людскія наветы. Відаць, слаўны кунігас сам не раз бачыў, як устае на золку ранішняя Аўштра! Якая яна светлая і чароўная! І які робіцца навакол яе чысцюткі і бялюткі свет! Ці можа такая нябесная прыгажосць мець злое і свавольнае сэрца? Нават ад нас, верных ёй вайдэлотак, найсвятлейшая Аўштра патрабуе шчырасці, чысціні і цнатлівасці на ўсё зямное жыццё!

– Гэта значыць, вайдэлотка ніколі не выйдзе замуж і не будзе мець сям’і? – страпянуўся знатны ваяр.

– Робячыся служанкамі Аўштры, мы даём перад нябёсамі зарок нявіннасці, бо толькі цнатлівай вайдэлотцы можа адкрыць свае нябесныя таямніцы ранішняя зара! – вымавіла дзяўчына. – У Троках, наколькі я ведаю, дзе палац слаўнага кунігаса, знаходзіцца капішча наймагутнага Пяркунаса. Але я чула, быццам сам мужны ваяр зараз пакланяецца іншаму богу? – Запытальна зірнула яна на Светавара.

– Так, я прыняў веру Хрыстову, – нягучна адказаў той.

– Кунігас пакланяецца цяпер богу крыважэрных крыжакоў? – Бліснуў у светлых вачах дзяўчыны недаўменны агеньчык.

Глухія гукі, якія раптам данесліся з глыбіні бору, прымусілі знатнага ваяра і маладую жрыцу насцярожыцца. Светавар жэстам рукі папрасіў чароўную спадарожніцу заставацца на месцы, сам жа асцярожна рушыў да лясной дарогі, адкуль ужо чуўся выразны конскі тупат. Неўзабаве ён вярнуўся да вайдэлоткі, шэптам мовіў:

– Крыжакі, лёгкія на ўспамін.

– Трэба папярэдзіць усіх у паселішчы, – ціха прапанавала Мірута. Светавар згодна хітнуў галавой і, паклікаўшы каня, узгробся ў сядло.

Працягнуўшы вайдэлотцы руку, ён дапамог ёй сесці за спінай…

Расставіўшы сваіх вояў уздоўж абарончага частаколу, князь Светавар разам са старэйшынай Кушнісам узышоў па лесвіцы на драўляную вежу, што ўзвышалася поруч з брамай. Змяркалася. Сонца на захадзе села, пакідаючы на марскім люстэрку далёкія ружовыя водблескі. На ўсходзе ж перад пасяленнем амаль усю бачную прастору займаў вораг. Крыжакі, акружыўшы свой стан павозкамі, запальвалі побач з шэрымі шатрамі нанач вогнішчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x