Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калі цвіла чаромха (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калі цвіла чаромха (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік «Калі цвіла чаромха» – гэта восьмая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы А. Аляшкевіча, З. Дудзюк, Ю. Зарэцкай, Н. Касцючэнкі, Л. Кебіч, М. Пазнякова, В. Праўдзіна, У. Саламахі і іншых сучасных аўтараў прыцягваюць шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў, глыбінёй пранікнення ў сутнасць чалавечага быцця.
Галоўная тэма кнігі – каханне, якое хвалюе і малодзіць сэрцы, робіць жыццё радасным і светлым, прыносіць трывогі і пакуты…

Калі цвіла чаромха (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калі цвіла чаромха (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Гэта была велічная без страхі прамавугольная забудова з тоўстых бярвенняў, мо сто аршынаў у шырыню. Апынуўшыся ў храме, князь Светавар агледзеўся. Мясцовыя жыхары паступова напаўнялі шырокі ягоны ўнутраны двор, пакорна выстройваліся ўздоўж сцен. Пасярэдзіне ж капішча рос магутны разгалісты дуб. Прама перад ім узвышаўся велічны, ростам у тры чалавекі, ідал Аўштры. У руках багіня трымала бліскучую зорку. Перад ідалам месціўся нешырокі алтар, да якога вялі каменныя ступені. На ім ва ўнутраным паглыбленні сцяны палала вечнае непагаснае полымя, якое разам з факеламі на сценах асвятляла капішча. Натоўп па загадзе старэйшыны расступіўся, і неўзабаве на ўзвышшы перад алтаром з’явіліся маладыя жрыцы-вайдэлоткі – у белых палатняных кашулях і з кветкавымі вянкамі на галовах. Яны распачалі павольныя рытмічныя рытуальныя рухі пад нягучны спеў. Старая жрыца ў шэрым доўгім сарафане наблізілася да агню са збанам, падліла ў яго масляную вадкасць. Полымя тут жа заварушылася, сіганула яскравым стаўпом у неба. І раптам у ягоных залацістых промнях паўстала маладая статная вайдэлотка, у белых строях з распушчанымі густымі попельнымі валасамі, якая грацыёзна ўзышла па прыступках да статуя Аўштры. Князь Светавар міжволі пашырыў вочы. Ён упершыню назіраў такую непаўторную дзявочую прыгажосць. Стан маладой жрыцы быў настолькі гнуткі і рухі дасканалымі, ейны ж чысты беласнежны твар з выразнымі светлымі поўнямі праменіў такім непадкупным натхненнем і святлом, што здавалася – гэта сама зорная багіня сышла з нябёс і ўвасобілася ў дзіўную вайдэлотку.

Жрыца, прыпыніўшыся ля ідала, азірнулася на натоўп, які схіліў свае галовы перад нябеснай апякункай ў пакоры. Позірк ейных вялікіх воч на імгненне з цікаўнасцю затрымаўся на знатным госці, што стаяў поруч са старэйшынам. Потым яна павярнулася да статуя, паволі апусцілася на калені і працягнула ўгору свае тонкія рукі.

– Oі, didelis šlovingą deivė ryto Aušra! Mergelė žvaigždžių mūsų! – паляцелі, бы песня, у неба шчырыя дзявочыя словы. – Vietoje šito savo gailestingumą. Ne palikti vaikus tavo ištikimų vienus bėdoje ir vienatvėje. Nu jiems šviesa ir šiluma! Tegul užpildyti savo namuose duona ir meile!.. [4] Ох, вялікая слаўная багіня ранішняя Аўштра! Панна зорная наша! Праяві сваю літасць! Не пакінь дзяцей тваіх верных адных у бядзе і самоце. Пашлі ім сваё цяпло і святло! Няхай напаўняюцца іх дамы хлебам і любоўю!..

Пранізлівыя ўзнёслыя прызывы жрыцы суправаджаліся рытмічнымі рухамі белых вайдэлотак і іх працяжнымі воклічамі: «Oі, didžioji ryto Aušra! [5] Ох, вялікая ранішняя Аўштра! »

– Oі, didžioji ryto Aušra! – гучна азываўся натоўп у капішчы.

Служэнне багіні доўжылася да першых яскравых зорак на пачарнелым нябесным прасцірадле. Па вяртанні ў дом старэйшыны князь Светавар доўга не мог змружыць павекі. Перад ягонымі вачыма стаялі выразныя віры вайдэлоткі, бы тыя празрыстыя веснавыя крыніцы, з якіх піў бы, здавалася, вечна. Яны прымушалі сэрца мужнага ваяра пачашчона біцца…

Раніцой князь з тузінам узброенных вершнікаў скіраваўся ў лясны гушчар на паляванне, каб папоўніць для далёкай зваротнай дарогі дамоў прыпасы. Ім пашанцавала да поўдня адсачыць і забіць чатырох дзікоў. З багатай здабычай ён адаслаў вояў у пасяленне. Сам жа павярнуў каня ў бок капішча, што стаяла на ўскраіне бору. Дзесьці непадалёк ад яго месцілася жыллё вайдэлотак, і ў сэрцы князя варушылася тайная надзея сустрэцца з дзіўнай маладой жрыцай, якая так уразіла яго мінулым вечарам.

Гурт прыземістых драўляных хат, агароджаных частаколам, ён адшукаў сярод маладога густога зарасніку, што прымыкаў да бору. Ля іх бачыўся няспешны гаспадарчы рух прыслугі. Саміх вайдэлотак на падворку не было відаць. Колькі часу паназіраўшы яшчэ па-за частаколам за прыслугай, малады ваяр падаўся да мора, каб крыху асвяжыцца ў ягоных чыстых прахалодных водах ад душнай сонечнай спякоты, што стаяла на двары. Пакінуўшы каня ў зацені прыбярэжных скалаў, князь ступіў да падсвечанага промнямі спакойнага воднага блакіту і, узняўшы вочы, збянтэжыўся, міжволі замёр на месцы, бы той статуй. Крыху збоку ад яго ў моры пляскаліся маладыя жамойткі-вайдэлоткі – голыя, з распушчанымі мокрымі валасамі. Забачыўшы няпрошанага госця, яны з крыкам пужліва выскачылі з вады на жоўтую пляму берага і, ухапіўшы адзенне, пабеглі да недалёкіх скалаў. У вадзе засталася толькі іхняя маладая правадырка-жрыца, якая па шыю адступіла ў водны блакіт і адтуль пазірала на знатнага ваяра сваімі смелымі марскімі бурштынамі.

– Можа, высакародны кунігас нарэшце адвернецца, дазволіць беднай дзяўчыне выйсці на бераг і апрануцца? – раптам з мяккім дакорам у голасе загаварыла да ваяра вайдэлотка на ягонай мове.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калі цвіла чаромха (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Калі цвіла чаромха (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x