Паліна Качаткова - Гняздо-2 (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Паліна Качаткова - Гняздо-2 (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гняздо-2 (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гняздо-2 (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Гняздо-2» аб’яднаныя апавяданні 1987–1990 гадоў, тэксты, напісаныя пасля 2012 году, а таксама аповесць «Паэт». Творы Паліны Качатковай у многім містычныя, яны апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Узнікае пытанне: адкуль аўтарка бярэ сюжэты для творчасці, ці шмат у ёй прыдуманага, калі ўлічыць, што большасць герояў і месцаў выглядаюць досыць рэалістычна?

Гняздо-2 (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гняздо-2 (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ з лесвіцы яна ўбачыла, што каля яе кватэры стаіць чалавек у зімовым строі рыбака са скрыняй з прыладамі і пакункам з прадуктамі. Быццам бы нічога не змянілася, усё, як запланавалі.

22 снежня 2012 года

Школа № 26

Маньяк у доме «Палітпроса»

«Дом палітпроса» – дом палітычнай асветы, скарочаны варыянт ад расейскага «дом политпросвещения». У часы развітога сацыялізму, якія пасля былі названыя часамі застою, кожныя два тыдні ў Гомелі нас са школы па вечарах вадзілі ў абавязковым парадку ў Дом палітпроса – на лекцыі пра міжнароднае становішча. Доўгімі восеньскімі вечарамі туды ж заганялі яшчэ шмат дзяцей з іншых гарадскіх школ. Зала вялікая, крэслы чырвоныя, мяккія. Лекцыі найнуднейшыя – пра сіянізм, пра амерыканскую ваеншчыну і барацьбу за мір у СССР. Чыталі лекцыі памятыя дзядзечкі з трыбуны – мала што разабраць было. І слухаць нецікава – тады прамовы з такім зместам ліліся з радыё, з тэлебачання, з газеты «Правда», якую нам даводзілася чытаць, рыхтуючыся да штотыднёвых палітінфармацый у класе. Быў набор словаў, які прагаворваўся як бы міма свядомасці, але… відаць, трапляў у падсвядомасць. Шум, ідэалагічны шум.

І вось у Доме палітпроса завёўся маньяк. Сэксуальны вычварэнец. Педафіл, якога вабілі дзяўчаты-падлеткі. Уваход у Дом палітычнай асветы быў бясплатны і не надта кантраляваўся. І маньяк даведаўся пра такую зручную пляцоўку, дзе шмат дзяўчат без бацькоў. І пачалося… Маньяк адсочваў ахвяру, ціхенька-спакойненька сядаў за спінай дзяўчынкі. І як толькі лектар пачынаў нудзець пра сіянізм і агрэсію, маньяк нахіляўся над вухам дзяўчынкі і пачынаў нашэптваць непрыстойнасці з назвамі ўсіх органаў і дзеянняў. Ахвяра сядзела ў мяккім крэсле паралізаваная ад немагчымасці нічога зрабіць. Лекцыя заканчвалася, маньяк сыходзіў. І мы ведалі, што кожны раз падчас лекцыі маньяк будзе ў зале. Паскардзіцца настаўнікам немагчыма, бо нават не ведалі, як сфармуляваць.

Маньяк быў брыдкі і даставучы. Але мы яго перамаглі. Перамога з’явілася вынікам супольных дзеянняў. Не памятаю, хто прыдумаў. Але ідэя была геніяльная: аб’ядноўвацца ў группы, глядзець на маньяка ва ўпор і абгаворваць яго, абсмейваць, перамагаючы страх. І гэтая публічнасць маньяка даканала – ён не здолеў быць аб’ектам кпінаў і знік з далягляду, прынамсі ў той дзень, калі прыходзіла на палітасвету наша школа № 26.

Цяпер ніяк не магу зразумець настальгіі па СССР, асабліва ў маладых людей, якія настальгуюць па тым, чаго не ведаюць, а калі нешта памятаюць – то пламбір па 20 капеек ды газіроўку па 3 капейкі. Згадваю доўгія нудныя прамовы, поўныя нянавісці да ўсяго свету, хлусню, аднастайнасць жыцця ды яшчэ шмат чаго брыдкага. Саветызацыя – гэта зло, адназначна.

Ганаровая варта

На 9 Мая ў Гомелі падчас параду ветэранаў мы стаялі ў гольфах і з белымі бантамі ў ганаровай варце каля помніка Леніну на плошчы, насупраць тэатра. А на 11 верасня ў нас была варта каля помніка Дзяржынскаму, насупраць КДБ, бо наша піянерская дружына была названая ў гонар Дзяржынскага.

Аднойчы пачалася бура: дождж, вецер, галюкі з дрэваў паляцелі. А класная не ведала, што рабіць. Так мы і стаялі пад дажджом. Тады з будынка выскачыў «рыцар з гарачым сэрцам» і спрабаваў зняць нас з варты. Але мы не сышлі. Ён пабег да настаўніцы, каб паслалі наступную змену – і толькі тады мы пакінулі пост. Пасля нас, мокрых, завялі ў КДБ – паказалі музей, гарбатай напаілі.

Яшчэ ў Гомелі нас ставілі на «Почётный пост № 1», каля Вечнага агню. На тыдзень здымалі з урокаў, выдавалі паўвайсковую форму і муляжы аўтаматаў. Кармілі ў кавярні «Залатая рыбка». Там кіраваў маёр – тады яшчэ рэальны ветэран (быў 1982 год). Маёр паходзіў з Расіі і вучыў нас клятве з «оканнем»: «У Огня (націск на О) и Гранита ЮнОрмеец стОит, нет, ничто не забытО и никто не забыт! С гОлОвами пОникшими над Отцами пОгибшими станем мы…» Як мы рагаталі з гэтага вымаўлення. А потым апагей: «То, что Отцы не доделали, мы дОделаем». Апошнюю фразу мы проста не маглі паўтарыць без рогату, і працэдура падрыхтоўкі прыняцця прысягі працягвалася – у двары кінатэатра Калініна, за Вечным агнём. І яшчэ – казалі, што выбіраюць выдатнікаў на «Почётный пост № 1», а гэта была няпраўда – выбіралі тых, у каго ногі доўгія і роўныя. Ваенрук ішоў, глядзеў на ногі і казаў: «Ты, ты і ты!»

А яшчэ мы верылі ў піянераў-герояў, і шмат размаўлялі пра тое, што рабіць, калі пачнецца вайна. «А ты вытрымаеш, калі табе пілой будуць пазваночнік пілаваць? А калі зорку выразаць на спіне? А рукі ў агонь?» Быць аблітым ледзяной вадой на марозе здавася літасцю ад ворага ў параўнанні з іншымі відамі катаванняў. Як іх вытрымаць? Як не выдаць таварышаў? І выйсце бачылі адно: суіцыд, каб не стаць здраднікамі пры катаваннях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гняздо-2 (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гняздо-2 (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гняздо-2 (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гняздо-2 (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x