Паліна Качаткова - Гняздо-2 (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Паліна Качаткова - Гняздо-2 (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гняздо-2 (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гняздо-2 (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Гняздо-2» аб’яднаныя апавяданні 1987–1990 гадоў, тэксты, напісаныя пасля 2012 году, а таксама аповесць «Паэт». Творы Паліны Качатковай у многім містычныя, яны апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Узнікае пытанне: адкуль аўтарка бярэ сюжэты для творчасці, ці шмат у ёй прыдуманага, калі ўлічыць, што большасць герояў і месцаў выглядаюць досыць рэалістычна?

Гняздо-2 (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гняздо-2 (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Пакажы мне сваю кватэру, – запатрабаваў Леанід.

І яна, як загіпнатызаваная, павяла яго за сабой, за імі пайшоў і стары чорны пудзель.

Не паспелі яны пераступіць парог, як ён рэзка схапіў яе і пацягнуў да сябе.

– Вы што?

Выкручвалася ад яго як магла.

– Ты яшчэ не ведаеш, хто я на самай справе, – казаў ён ёй.

– Якая мне розніца?

– Леанід! Леанід! – пачуўся з панадворку жаночы голас.

На кухні завыў, падаў голас чорны пудзель.

– Ідзіце, вас ужо жонка шукае.

– Я яшчэ адпомшчу табе, – паабяцаў ён і выйшаў за дзверы разам з пудзелем.

Напусціла глыбокую чыгунную ванну, залезла ў гарачую ваду і глядзела, як на руках і ўсім целе праяўляюцца сінякі. Пасля дайшла да канапы і правалілася ў сон. Быў вечар, яшчэ не позна, а яна заснула.

Абуджэнне было нечаканым, прачнулася ад таго, што адчула нечую прысутнасць. Дакладней, не прысутнасць, а так – пах мужчынскай парфумы.

Рэзкі пах адэкалону, чужога, незнаёмага, але… Так пахла ад ветэранаў, якім яны ў школе на 9 Мая дарылі кветкі. І яшчэ пах тытуню. Пах быў, быццам побач знаходзіўся чалавек. Яна падскочыла. Нікога не было. Зусім нікога. Адна ў кватэры.

Закруціўшыся ў халат, з ключамі ў руках – у стылы пад’езд і да суседкі.

Яе быццам чакалі ў гэтым невялікім пакоі з пустым акварыумам, з адшліфаванымі морам каменьчыкамі і сухой марской зоркай – дыскападобнае цела, да якога прымацаваныя пяць промняў-рук.

– Ад мужа застаўся акварыум… Ён вельмі любіў акварыумы. Гэта апошні, астатнія аддала ў дзіцячы дом. Ведаеце, да вайны я працавала ў дзіцячым доме, не тут, не ў Мінску, у Гомелі, мы паспелі эвакуявацца разам з дзецьмі. Калі збіралі дзіцячы эшалон, начальства казала, што прадукты браць не трэба, што ўсё дададуць «на месцы»… Яны яшчэ шмат чаго казалі і абяцалі, але сэнс усіх прамоваў быў у тым, што прадукты не трэба браць з сабой, што дзяржава паклапоціцца…

Я была маладая, але здолела дамагчыся таго, што ў наш вагон далі прадукты. Мы доўга ехалі, ні на якім «месцы» нам нічога не далі, і з нашага вагона карміўся ўвесь эшалон.

Я працавала з наймалодшымі дзецьмі. Мы іх вучылі па сістэме Фрыдрыха Фрэбеля.

– Па гэтай сістэме выхоўвала сваіх дзяцей Марыя Апанасаўна Багдановіч, маці паэта.

– Сістэма была моднай і да вайны, яе практыкавалі і ў нашым дзіцячым доме, а пасля… Усе сістэмы зніклі і засталася адна савецкая педагогіка.

– Я прыйшла, бо вы сказалі прыйсці, калі будзе страшна. Я сапраўды адчула нешта такое… Мне стала страшна. Чаму вы спыталі, ці жывуць тут людзі, калі прыйшлі да мяне. Гэта кватэра нумар адзін, хіба ў ёй не жылі людзі?

– Што вы адчулі?

– Пахі… Пах мужчынскай парфумы, якога не павінна было быць. Рэзкі пах мужчынскага адэкалону і тытуню.

– Так, так, як раней казалі, мужчына мусіць быць чыста паголены і крыху п’яны.

– Наконт «п’яны» я не ўпэўненая. Але пах быў, быццам бы чалавек побач, а нікога не было.

Сухая марская зорка ў акварыуме на імгненне нагадала калядную зорку, але толькі на імгненне. І яна згадала, што некаторыя віды марскіх зорак выварочваюць свой страўнік вонкі, каб ахутваць і пераварваць ахвяру-малюска.

– Гэта кватэра… можна сказаць, што гэта кватэра нумар нуль, нумар адзін на ёй з’явіўся якраз перад тым, як вы з’явіліся ў гэтай кватэры.

– Кватэра нумар нуль?

– Так, былі такія кватэры… дзе людзі, якія супрацоўнічалі з КДБ, сустракаліся са сваімі куратарамі.

– У кватэрах? Навошта?

– Для таго, каб ніхто не заўважыў. Чалавек сярод белага дня не заходзіў у будынак КДБ, а паварочваў у арку, забягаў у пад’езд і – шмыг у першыя ж дзверы. Ці мала хто да каго ідзе, можа ў госці, можа па справах.

– Так, па справах.

– І гэта кватэра была менавіта такая, пакуль не з’явіліся вы, і ведаеце што, я зраблю вам падарунак.

– Ой, што вы, што вы, не турбуйцеся.

– А гэта і не зусім мае падарункі, гэта дарункі ад Фрыдрыха Фрэбеля. Для развіцця дзіцяці ў самым раннім веку Фрэбель прапанаваў шэсць «дарункаў». Першым з’яўляюцца мячыкі.

– А для чаго яны, мячыкі?

– Каб выхавацель мог паказваць дзіцёнку мячыкі рознага колеру, развіваючы такім чынам яго здольнасць адрозніваць колеры. Разгойдваючы шарык у розныя бакі і прыгаворваючы «наперад-назад», «угару-ўніз», «направа-налева», выхавацель знаёміць дзіця з прасторавымі ўяўленнямі. Паказваючы шарык на далоні і хаваючы яго, прыгаворваючы пры гэтым: «ёсць мячык – няма мячыка», знаёміць дзіця са сцвярджэннем і адмаўленнем.

Суседка працягнула ёй невялікія мяккія ваўняныя мячыкі, пафарбаваныя ў розныя колеры – чырвоны, памаранчавы, жоўты, зялёны, сіні, фіялетавы (гэта значыць колеры вясёлкі) і белы. Кожны мячык-шар – на матузку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гняздо-2 (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гняздо-2 (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гняздо-2 (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гняздо-2 (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x