Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой дзень пачынаецца (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой дзень пачынаецца (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік «Мой дзень пачынаецца» склалі празаічныя і паэтычныя творы маладых беларускіх пісьменнікаў, якія імкнуцца стаць дастойнай зменай лепшых прадстаўнікоў нашай літаратуры.

Мой дзень пачынаецца (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой дзень пачынаецца (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мне было дзевяць гадоў, я адзіны раз у сваім жыцці пабывала за мяжою. У мяне бабуля працавала ў школьнай сталоўцы, і ў гэтую школу кожны год раней прыязджалі ірландцы з нейкай місіяй кшталту «Дапамага дзецям Чарнобыля», прывозілі гуманітарку і розныя карысныя рэчы. Гэтыя ірландцы па нейкай дамове бралі беларускіх дзяцей да сябе на аздараўленне. І мая бабуля, я не ведаю, чаго ёй гэта каштавала, дамовілася, каб мяне (а навучалася я ў іншай школе) узялі ў гэтую групу. Так я на 24 дні апынулася ў Ірландыі. Дзевяцігадовае саплівае дзяўчо ўпершыню ляцела ў самалёце ды ўбачыла свет, называецца. Найбольш яскравы ўспамін адтуль гэта зялёныя-зялёныя палі. У іх там усё зялёнае.

Я трапіла ў вельмі заможную сям ю. У іх быў свой вялізны дом на тры паверхі. Спачатку гэта падавалася мне дзівам, нейкай казкай, аб якой я і марыць не магла. Так атрымалася яшчэ, што я трапіла туды са сваёй аднакласніцай, у якой таксама былі нейкія сувязі. Мы жылі з ёй у адным пакоі.

Нас апраналі аднолькава. Гэта было першае, што зрабілі нашы гаспадары: цалкам памянялі нам гардэроб. Кармілі кожны дзень нас толькі ў «МакДональдсе». Гаспадыня ніколі не гатавала нічога дома, акрамя тостаў, і тое гэта былі рэдкія выпадкі. Я дагэтуль памятаю стандартнае меню: «картошка-фры», «чыкен макнагетс» (як іх зараз называюць) і кола. Гэтых рэчаў я не ела, напэўна, гадоў дванаццаць пасля Ірландыі, калі не болей. Паспрабавала я іх зноў адносна нядаўна, і гэта былі неперадаваемыя пачуцці: той самы смак з далёкага казачнага дзяцінства.

Я часам была драпежная, таму што мне вельмі не падабаўся сын гаспадароў, ён быў тоўсты такі, руды і падобны да свінні. І я яго часта біла, а ён да мяне заляцаўся і, калі я яго крыўдзіла, скардзіўся гаспадыні. Я не разумела ні слова з іх гаворкі, бо не ведала мовы. Мы размаўлялі часцей за ўсё пры дапамозе жэстаў, але я разумела, што мне «ну-ну-ну» выгаворваюць.

У гэтай сям і была шматгадовая традыцыя коннага спорту. Гаспадары трымалі сваю ферму і некалькі коней. Мне нават давялося тады адзіны раз у жыцці пакатацца на кані. У доме было шмат усялякіх кубкаў, медалёў напэўна, дзякуючы гэтаму яны і сталі такімі заможнымі.

Грошы ў іх, асабліва дробныя манеты, валяліся паўсюль, па ўсім доме. Мне вельмі падабалася іх збіраць і прыносіць гаспадыні. Рабіла я гэта не таму, што было цікава лазіць паўсюль, а таму, што, мажліва, мне ўвагі не хапала. Я збірала манеткі, гаспадыня мяне хваліла, і я адчувала сябе патрэбнай.

З часам атрымалася так, што я пазбірала ўсе грошы, якія толькі валяліся ў доме. На нашым паверсе знаходзіўся пакой старэйшага сына, які там не жыў, быў, можа, дзесьці ў іншым горадзе, але пакой яго заставаўся, і нам з маёй аднакласніцай заўсёды было цікава там важдацца. Мы знайшлі ноўтбук, толькі так яго і не ўключылі, бо не ведалі як. Упершыню ў жыцці мы пабачылі тады ноўтбук. У нас жа яшчэ такога не было, што камп'ютары сустракаюцца на кожным кроку.

Неяк у адным пакоі мы натрапілі на цэлы слоік з манетамі. Прынеслі яго ў свой пакой, раскідалі тыя манеты па падлозе і сталі лічыць. І не тое, каб мы хацелі сабе іх забраць. Я пазбірала манеты па ўсіх магчымых закутках, хваліць ужо не было за што, а мне хацелася гэтага, хацелася, каб мяне заўважалі. Я ўявіла сабе, як жа абрадуецца гаспадыня, калі я ёй цэлы слоік прыцягну гэтых манет!

І вось у той самы момант, калі мы разглядалі грошы на падлозе, у пакой зайшла гаспадыня. Я не знайшла нічога лепшага, як легчы спінаю на гэтыя манеты. Але было позна: гаспадыня ўжо заўважыла іх. Яна ўсё спрабавала мяне падняць, а я не паднімалася, плакала, прасіла адпусціць. Прычым аднакласніца адразу «саскочыла»: яна тут ні пры чым, быццам нічога не ведае. А гаспадыня вырашыла, што я гэтыя грошы хацела ўкрасці.

Яна расказвала ўсім сваім сябрам, хто бачыў нас і хто не бачыў, пра тое, што яны запрасілі да сябе з Беларусі, так бы мовіць, злачынцу. Прычым гэтыя размовы часта адбываліся пры мне, я сядзела і назірала за тым, як незнаёмыя людзі пазіраюць, тыкаюць у мяне пальцамі, нешта кажуць на незразумелай мне мове.

На наступны год мяне не запрасілі. Запрасілі маю аднакласніцу, а мяне – не. І я ні тады, ні пасля не магла патлумачыць, што я не злачынца, таму што не разумела, што гэта няпраўда. Дарослыя сказалі, значыць, так яно і ёсць. Мне было сорамна і крыўдна адначасова настолькі, што я доўгія гады насіла гэты сорам у сабе, баючыся каму-небудзь сказаць.

Яшчэ я памятаю, што, як і ўсе іншыя рэчы, нам аднойчы купілі аднолькавыя плэеры, а гаспадыня запісала спецыяльна дзеля нас аднолькавыя песні Брытні Спірс. І я гэты плэер па неасцярожнасці згубіла ў нейкім парку атракцыёнаў пасля здарэння з манетамі. Памятаю, як я тады плакала, бо было страшна і крыўдна, з мяне смяялася аднакласніца, а гаспадыні было ўсё роўна. Новы плэер купляць мне яна не стала. Дзевяцігадовых злачынцаў не шкада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой дзень пачынаецца (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой дзень пачынаецца (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мой дзень пачынаецца (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой дзень пачынаецца (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x