Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоу-бізнес», якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і памастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі – рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юры Несцярэнка

Звычайны шоубізнес

Апавяданні

© Несцярэнка Ю., 2015

© Рублеўская Л., прадм., 2015

© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2015

© ПУП «Кнігазбор», 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Музыка ў сюжэтах

Мастацкае слова і музыка – калі й не адно і тое ж, дык сінтэзуюцца часцей, чым мы можам уявіць. І калі аўтар прозы – музыка, чытач чакае ў ягоных радках пачуць музыку.

Юры Несцярэнка, вядомы музыка, кампазітар і бард, сваю прозу таксама не пакідае без музыкі. Складаныя блюзрытмы, можа, і адгукаюцца ў радках, але найперш музыка адбіваецца ў сюжэтах. Тым больш, шмат якія аповеды аўтабіяграфічныя. Лёс беларускага хлопца з правінцыі, якога выключылі з му зычнай школы за «бесперспектыўнасць» і які пасля нейкі час працаваў там выкладчыкам… Лёс беларускага рок-музыкі, які звязаны з лёсам, натуральна, усяе беларускай альтэрнатыўнай музычнай тусоўкі…

Увогуле, чытаць аповеды Юрыя цікава менавіта таму, што яны нефармальныя, праўдзівыя і завершана-лаканічныя, як песні.

Гэта было шчырае пакаленне андэграўнду – калі адстойваць свае густы было небяспечна, але гэта дапамагала знайсці сэнс жыцця. Калі нельга было адшукаць патрэбны дыск альбо ку піць добры музычны інструмент – затое, калі ўдавалася, яны набывалі нечуваную, немагчымую сёння каштоўнасць.

Жыццё «саўка» з пункту гледжання нефармала… Цяпер гэта ўжо экзотыка – сямідзясятыя, васьмідзясятыя, перабудова… Першыя канцэрты беларускіх рокгуртоў, выставы мастакоў авангардыстаў… Дух вольнасці, безграшовага вальнадумства, які многія, хто пачынаў тады, страцілі на шляху да славы.

У адным з аповедаў аўтар успамінае выпадак з дзяцінства: у Сімферопальскім аэрапорце адмянілі вылеты, каб змусіць людзей сыграць масоўку для выпуску навінаў пра сустрэчу амерыканскага прэзідэнта, які наведаў Савецкі Саюз. Хлопчык выразна бачыў і чуў, як людзі абураліся, як былі незадаволеныя затрымкай і ўдзелам у бязглуздай інсцэніроўцы. А потым на экранах тэлевізараў, з дапамогай мантажу і закадравага бадзёрага тэксту ўсё ператварылася ў «энтузіязм масаў».

«Магчыма, у той момант у маёй свядомасці і адбыўся па дзел. З аднаго боку, я яшчэ заставаўся чалавекам , а з іншага — ужо стаў “саўком” . У тым сэнсе, што пачаў успрымаць рэчаіснасць дваіста: “тут” – тое, што адбываецца на самай справе, а “там” – тое, што патрэбна “камуністычнай партыі і ўсяму савецкаму народу”.

Калі б можна было рабіць назвы апавяданняў вельмі доўгімі, то ў нашым выпадку гэта выглядала б наступным чынам: “Шоу павінна працягвацца, а звераферма застаецца зверафермай…”» Менавіта нонканфармізм творцы, разуменне, дзе пачынаецца фальшывая рэальнасць, і нежаданне ўдзельнічаць у яе стварэнні – неабходныя складнікі сапраўднай асобы. І гэта тое, што падкупляе ў героі прозы Юрыя Несцярэнкі.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Шоу павінна працягвацца

Фрэдэрык Булсара памалу пераставаў быць парсам і ўсё больш ператвараўся ў суперзорку, адпаведна ўзяўшы сабе псеўданім касмічнага маштабу – у гонар планеты Меркурый. Ужо былі выпушчаныя тры першыя альбомы, і хутка павінна была з’явіцца «Ноч у оперы».

На той жа самай выспе і па тых жа самых начах не губляў час дарэмна Парсанс, чалавек, які да парсаў, можа, і не меў дачынення, але старажытныя аланы, напэўна, маглі б пачуць нешта няўлоўна знаёмае ў гучанні яго імя – Алан. Сваёй гукарэжысёрскай працай у «Зваротным баку месяца» Парсанс паставіў адну цікавую кампанію ў шэраг супергруп. Кампанія сяброў, узначальваў якую спадар Гілмар (з біблейскім імем Давыд), ужо рыхтавала альбом «Вам бы тут пабываць», высакародна і амаль што шчыра прысвечаны Сіду Барэту, які гэтаксама шчыра ўсё больш рабіўся амаль што персам.

За «Вам бы тут пабываць» хутка з’явіцца альбом «Звяры». Ідэя яго была ўзятая з оруэлаўскай «Зверафермы».

Магілёўскі аэрапорт меў самае прамое дачыненне да на вакольных зверафермаў, як у прамым значэнні – геаграфічна, так і ў пераносным – гістарычна, і яшчэ паўнавартасна працаваў, як і належала любому савецкаму аэрапорту ў першай палове 1970-х.

Самалёт «Як-40» па раскладзе падняўся ў паветра. Не выключаецца, што гэта адбывалася ў той самы час, калі Фрэдзі, Алан, Давыд і Сід вызначыліся, у якім кірунку сваёй дзейнасці будуць рабіць пераможны рывок (відавочна, рывок быў накіраваны не ў бок сацыялістычнай культуры). Наўрад ці яны ведалі, што канчатковым пунктам прызямлення ў «Як-40» быў Сімферопаль, ад якога да Чорнага мора заставалася кіламетраў дваццаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x