Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоу-бізнес», якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і памастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі – рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Мат Густафсан утрымліваў увагу залы больш за гадзі ну. Так, былі тыя, што сыходзілі, – дзясяткі два чалавек не здолелі праслухаць да канца вельмі спецыфічную праграму зоркі сусветнага фрыджазу. Напрыклад, бабуля, якая пры вяла на сапраўдны джазавы канцэрт унукасаксафаніста гадоў дзесяці, усяго пакрытага рабаціннем, патрапіла ў крыху няёмкае становішча. Калі зала заціхла ў чаканні першага твора, маленькі хлопчык, зразумела, таксама чакаў свайго адкрыцця. Але калі спадар Густафсан выдаў першыя гукі і заціх, набіраючыся моцы, каб зайграць далей, хлопчык міжволі, цалкам шчыра, на ўсю залу сказаў: «Бабуля, дык ён жа граць не ўмее…» Бабулю такое адкрыццё не надта ўразіла, яна ўпарта спрабавала разабрацца з гэтым пытаннем яшчэ хвілінаў пятнаццаць – дваццаць. Але яе нервовая сістэма больш вытрымаць не магла – яны з унукам пакінулі залу.

У хлопчыка, які стараўся не адставаць ад бабулі, увесь час было нейкае дзіўнае адчуванне. Ён даганяў яе і спрабаваў зазірнуць у вочы. Але бабуля (якая, дарэчы, уяўляла сабой высокую прыгожую жанчыну, рудавалосую, скандынаўскага тыпу – яе продкі былі аднекуль з Даніі) упэўнена крочыла да аўтамабільнай стаянкі і, здавалася, не звяртала на ўнука ўвагі. Хлопчыку так карцела пагаварыць з ёй пра незвычайнага саксафаніста. Але ён ніяк не мог знайсці патрэбных слоў, каб расказаць, што даўным-даўно, значна болей часу, чым ён жыве на гэтым свеце, нешта падобнае на сустрэчу з такім самым дзіўным музыкам ужо аднойчы адбывалася…

Хроніка снегападаў

«Верагодна, праблемы распаўсюджвання гукавых хваляў, спецыфіка іхняга адбітку ў закрытым памяшканні, а таксама канструкцыйныя асаблівасці электраакустычных сістэмаў не дужа хвалявалі публіку, што сабралася ў фае невялікага вясковага клуба. Гэта было зразумела па тым, як на дзвюх вялізных калонках, што ўвасаблялі ўсю гукавую моц мясцовага ансамбля, ляжала аграмадная гара зімовых паліто, футраў, цёплых куртак. Адзенне бесцырымонна закрывала амаль што палову пярэдняй панэлі з дынамікамі ў кожнай з калонак. Неўзабаве высветлілася своеасаблівая сувязь паміж адсутнасцю гардэроба і якасцю гучання вакальна-інструментальнага ансамбля.

Танцавальная праграма адкрывалася бадзёрай песенькай у выкананні чатырох музыкаў – басіста, барабаншчыка, клавішніка і вакаліста-гітарыста. Асноўную масу прысутных складалі дзяўчаты, якія аказаліся больш лёгкімі на пад’ём. Яны тут жа апынуліся перад “сцэнай” і пачалі танчыць. Мужчынская частка не дужа актыўна далучалася да сваіх сябровак, ці то з-за жадання паказаць сваю сталую разважлівасць, ці то з нагоды добрых порцый прынятага спіртнога – Новы год як-ніяк. Але, нягледзячы на запаволеную рэакцыю, з часам у зале з’явіліся пэўныя фаварыты танцавальнага мастацтва. Музыканты з энтузіязмам падтрымлівалі агульную весялосць.

Першым пакінуў імправізаваную эстраду клавішнік. Ён быў кіраўніком ансамбля, да таго ж самым старэйшым з удзельнікаў, яму было дваццаць пяць. У дадатак да ўсяго ён яшчэ выконваў функцыі загадчыка клуба, таму патлумачыць калегам, што яму неабходна тэрмінова адысціся “па рабоце”, было нескладана.

Другім знік басіст. У зале нарэшце з’явілася дзяўчына, якую ён з нецярплівасцю чакаў яшчэ ад пачатку імпрэзы. Гітарыст раптам убачыў басіста ў цэнтры залы. Ён танчыў.

Нават не – басіст быў у стане выканання сапраўднага рытуалу. Напэўна, усё ж такі жыццесцвярджальнага характару, але здавалася, што ён прынясе смерць любому, хто асмеліцца наблізіцца да яго ўдзельнікаў. Басіст выкручваўся вакол сваёй каханай, падаў на калені, адкідваўся на спіну. Потым падхопліваўся і ў дзікім захапленні зноў кружыў вакол аб’екта пажадлівасці. Скончылася гэта ў хуткім часе тым, што ў адзін момант танцор не разлічыў ці то вугал павароту, ці то ўласную моц, патроеную на хвалі эмацыйнага парыву, – ён як пушынку схапіў дзяўчыну, шалёна закруціўся, не ўтрымаў раўнавагі і абрынуўся разам з ёй на падлогу. Тут жа ўскочыў, паспрабаваў дапамагчы каханай, атрымаў аплявуху і пабег за дзяўчынай на вуліцу. Зразумела, што яму ўжо было не да ігры на басгітары.

Хай сабе без клавішніка, але аказалася, што і без басіста ўсё працягвала гучаць амаль без змен. Ручкі двух узмацняльнікаў былі да ўпору выкручаны ў бок максімальнай гучнасці. Футры і курткі на калонках выконвалі функцыю адмысловых фільтраў. Апаратура, працуючы з вялікай перагрузкай, выдавала скажоны, аглушальны саўнд. У гэтым дыяпазоне апыналіся гітара і голас. Бубнач з усёй моцы лупіў у непадгучаныя бубны, але і яны тапіліся ў скрыгаце сплеценых вакальных і гітарных партый, што гучалі з дынамікаў з “драйвавым” перагрузам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x