Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоу-бізнес», якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і памастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі – рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бубнач і басіст былі сябрамі з дзяцінства. Ім абаім было каля васямнаццаці. Вогненна-руды, пакрыты з галавы да ног рабаціннем, бубнач крыху камплексаваў з-за сваёй знешнасці і ўпотай зайздросціў басісту, на якога звярталі ўвагу амаль што ўсе дзяўчаты, якія прыходзілі ў клуб на танцы. У адрозненне ад калегі, у бубнача тут не было ніводнай знаёмай дзяўчыны. Можа быць, гэтыя абставіны, а ў дадатак – разуменне таго, што бубнаў усё роўна не чутно, – прымусілі і бубнача ў рэшце рэшт пакінуць працоўнае месца.

Самы малодшы з усіх музыкаў – гітарыст (у чатырнаццаць год пачуццё адказнасці вымушала яго заставацца на імправізаванай сцэне пры любых абставінах) працягваў выконваць набор сваіх шлягераў. Шукаць калег не было ні часу, ні магчымасці. А ў зале пакуль што ніхто не заўважыў адсутнасці музыкаў. А можа, хто і заўважыў, ды быў упэўнены, што так і задумана? Сольная праграма юнага гітарыста?

Адзінае, што замінала выступоўцу, – гэта мясцовыя аматары барабаннага мастацтва, якія заўважылі вакантнае месца за ўдарнай устаноўкай. Яны па чарзе залазілі на вольнае крэсла і хто як мог перадавалі рытм і дынаміку твора. Гралі яны чым папала, і гітарыст час ад часу збіваўся з уласнага рытму, калі падаў на падлогу які-небудзь барабан ці валі лася стойка з талеркай. Энтузіясты барабанных спраў маглі не падзяліць між сабой чаргу, і тады ўзнікала кароткатэрміновая бойка. Нарэшце іхні калектыў распаўся, разваліўшы заадно і ўдарную ўстаноўку, якую “барабаншчыкі” так і не здолелі сабраць у зыходнае становішча…»

Пасляслоўе і каментары шырокавядомага крытыка Н. Рэкамендацкага (прадстаўніка грамадскага аб’яднання «Вузкае кола»)

Roadhouse

Тэкст, які мы разглядаем у дадзеным выпадку, з’яўляецца ўрыўкам з твора «Варыяцыі на асноўную тэму». Аўтар прапануе апісанне творчай дзейнасці з часоў свайго ранняга юнацтва, а дакладней – перыяду ўдзелу ў складзе ансамбля сельскага дома культуры вёскі Л. З аналізу гэтай тэмы вынікае, што мы маем у наяўнасці расповед пра пачатак нялёгкага музычнага шляху – першыя напаўафіцыйныя клубныя (ніяк іначай) выступленні, першы выязны нідзе не анансаваны канцэрт, першы неафіцыйны ганарар, першая спроба ўжывання алкаголю, выпрабаванні гастрольнага жыцця і гэтак далей. Самі сабой напрошваюцца аналогіі з падпольнымі ўстановамі ЗША перыяду «сухога закона», у якіх гралі блюз (адкуль і алегарычная назва артыкула – «Roadhоuse» [1] Roadhouse – добрае, правільнае месца (Слоўнік ідыяматычных выразаў і слэнгу. ЗША, 1921); 2) roadhouse – пітны дом, шынок, карчма за горадам (там, дзе не дзейнічаюць гарадскія абмежаванні на продаж спіртнога), з ежай, танцамі, азартнымі гульнямі. Выраз можна знайсці: Jeff Healey Band (When The Night Comes Falling Down), а. C. Reed (Roadhouse Blues); 3) «Road House» – «Прыдарожная ўстанова», фільм рэжысёра Роўдзі Хэрынгтона, 1989, ЗША. У галоўнай ролі Патрык Суэйзі. Песня «Roadhouse Blues» уключана ў саўндтрэк у выкананні Jeff Healey Band, якія зняліся там жа ў эпізадычных ролях. ). Існуе меркаванне, што пры пэўных магчымасцях можна было б зняць нядрэнны блокбастар на тэму айчыннага музычнага руху ў правінцыі.

Па максімуму скарачаючы аб’ём працы, спынімся на дадатковых матэрыялах, што маюць для нас найбольшую каштоўнасць. У іх выкарыстоўваецца некалькі асноўных тэмаў і вобразаў, што ствараюць сапраўднае мазаічнае палатно, з дапамогай якога і адлюстроўваецца рэальная карціна падзей.

Тэма дарогі. Вобраз яе ўзнікае ў любых інфармацыйных блоках, якія закранае аўтар. Напрыклад, з незалежных крыніц вядома, што звычайна «на працу» разам з іншымі ўдзельнікамі калектыву герою трэба было дабірацца за сем кіламетраў на апошнім аўтобусе (гл. Архіў аўтобусных раскладаў на пачатак 80х гг. ХХ ст. ). Усе калегі, больш самастойныя і дарослыя музыкі, пасля вечара адпачынку заставаліся начаваць у вёсцы Л. А галоўнаму герою (чытай – аўтару ўрыўка. – Заўв. рэд .), асабліва ў першыя часы, даводзілася бліжэй да поўначы аднаму ісці дадому (бацькі былі ўпэўненыя, што існуе нейкі міфічны транспарт, які развозіць маладых музыкаў пасля іхняй нялёгкай працы па дамах).

Дом пры дарозе. У дадзеным выпадку вобраз прымае жахлівыя прыкметы свайго часу, і ў гэтым кантэксце ёсць магчымасць скарыстацца службовымі нататкамі аднаго з кіраўнікоў ніжэй узгаданага сельскагаспадарчага комплексу: «…Крыху ўбаку ад трасы знаходзілася жывёлагадоўчая ферма. Нямногім вядома, што, калі там аднойчы здарыўся “падзёж ската”, тушы мёртвых жывёлаў выкідвалі ў раўкі побач з будынкам фермы, чым прывабілі немалую колькасць ваўкоў. Але ж многія памятаюць, што ў адну са сва іх начных вандровак малады музыка (дабіраўся па трасе пешшу дадому) пачуў у раёне фермы такое выццё, што на ўсе астатнія гады вобраз ваўка зрабіўся адным з галоўных у яго творчасці…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x