1 ...6 7 8 10 11 12 ...15 Зыходзячы з сітуацыі, калі становішча фаўны рэгіёна магло пагражаць фізічнаму здароўю і нават жыццю ўдзельнікаў культурных рэгіянальных працэсаў, мясцовае насельніцтва вырашыла наладзіць транспартныя камунікацыі (зноў тэма дарогі. – Заўв. рэд. ). Сказаць, што гэта былі міфічныя камунікацыі, – гэта значыць не сказаць нічога. На самай справе мы маем перад сабой прыклад спосабаў дастаўкі, якія трапляюць пад катэгорыю фантастычныя (гл. Легенды культавых асобаў беларускай зямлі. Усяслаў Чарадзей ).
З успамінаў асуджанага К., якія захаваліся ў зборы дакументаў па крымінальных справах вёскі Л. (участковы інспектар Іваноў Р. П., следчы Іваноў П. Р.), у кантэксце тэмы «дома пры дарозе» : «…Працэс на той момант выглядаў так: “фомкай” (невялікі лом, аздоблены прыстасаваннем для выцягвання цвікоў, прабояў і г. д.) узломваўся замок стайні, выводзіўся конь, запрагаўся ў сані, і ажыццяўляўся выезд на пакрытую асфальтам трасу. Па часе гэта адбывалася пасля вялікага снегападу, які адразу змяніўся адлігай з плюсавой тэмпературай днём і моцным марозам па начах (д ля даследавання дадаткова рэкамендуецца літаратура: «Хроніка снегападаў нашага рэгіёна». Блн: Выд-ва «Перабудова», 198? г.) .
Снегаўборачныя машыны мясцовай дарожнай арганізацыі збольшага прыбіралі вялікую колькасць ападкаў з дарожнага палатна на абочыну. З адлігай асфальт цалкам ад крыўся, а па баках дарогі засталіся ляжаць вялізныя горы падталага, а потым адразу замерзлага снегу.
Каня пусцілі па асфальце. Бедная жывёліна цягнула сані, якія жудасна скрыгаталі на ўсё наваколле, таму аб нападзе драпежнікаў можна было не хвалявацца – гэты сапраўдны беларускі стогн мог напужаць і ваўкоў, і рысяў, і мядзведзяў, разам узятых.
Убачыўшы, што конь не можа далей цягнуць сані па асфальце, “кіроўцы” вырашылі паехаць па заснежаным полі ўздоўж дарогі. Паспрабавалі пераадолець аграмадныя камякі цвёрдага, як камень, снегу на ўзбочыне. У выніку “экіпаж” перакуліўся, і ўсе, разам з санямі і канём, паляцелі ў глыбокі кювет. Дзякуй богу, жывёліна нічога сабе не зламала. Ды і ўсе астатнія пасажыры і кіроўцы засталіся цэлымі…»
Магчыма, гэтыя прыгоды для аўтара пазней, прыкладна праз два гады, знайшлі свой адбітак у незабыўным канферансе падчас навагодняга канцэрта 1982 года: «Я думаю, што кожны з вас катаўся на конях, але ці задумваўся – едзе ён на сваім кані ці на чужым?..». Пасля чаго быў выкананы тагачасны хіт са словамі: «Мне всегда во все года с конём везло. Но везенье – непростое ремесло. И когда пройдёт удача стороной – на моём коне окажется другой. А всё могло бы быть совсем не так…» (гл.: Ахова аўтарскіх правоў, спісы твораў. М.: А. В. Макарэвіч).
Тэма дарогі нечакана знаходзіць працяг у выкарыстанні (у межах дадзенага даследавання) мемуараў былога супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі, якія выпадкова маюць дачыненне да нашага героя: «…Разнастайнасць “службовай” да стаўкі музыкаў да месца пражывання ўражвала сваёй арыгінальнасцю. Напрыклад, мелі месца паездкі на матацыкле маркі “Восход” (без каляскі). Сярод мясцовага насельніцтва вёскі Л. лічылася, што тры чалавекі на два колы матацыкла – гэта норма. Прадстаўнікі транспартнай эліты ўласнымі дзеяннямі доўгі час спрабавалі ўнесці папраўку ў рэгіянальныя правілы дарожнага руху аб колькасці пасажыраў, але існавала старажытная мясцовая прыкмета – калі аднекуль у вас за спінай з’яўляецца міліцэйскі “уазік” з мігалкай, гэта значыць, папраўка яшчэ не працуе.
Што робяць дасведчаныя кіроўцы матацыклаў у такіх выпадках? Яны набіраюць абароты. Не заўсёды, праўда, атрымліваецца выруліць на скрыжаванні, і тады даводзіцца ўразацца ў плот бліжэйшага агарода. Па няпісанай інструкцыі, усе тры “наезнікі” збягаюць (дзякуй богу, што засталі ся цэлыя і здаровыя), а “Восход” з паўгода стаіць на так званай “штрафпляцоўцы” мясцовага РАУС, дзе яго памалу разбіраюць на запчасткі. Але, што б хто ні гаварыў, дастаўка музыканта адбылася. Як адбывалася яна і ўва многіх іншых выпадках – у кузавах грузавікоў, у трактарных ці экскаватарных кабінах, у калясках матацыклаў. Карацей, звычайным транспартам тагачаснага шоу-бізнесу…»
Нездарма ў недалёкай будучыні галоўны герой гэтых падзей створыць гурт пад назвай «Апошні шанец». Відаць, акалічнасці існавання ў папярэднім музычным асяроддзі паўплывалі на лад жыцця, светапогляд, адпаведна, і на вы бар назвы наступнага калектыву. Назвы, якая яскрава пад крэсліла жыццёвыя прынцыпы не толькі героя, але і пакалення ў цэлым…
Читать дальше