Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Несцярэнка - Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоу-бізнес», якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і памастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі – рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.

Звычайны шоу-бізнес (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мае бацькі спланавалі свой адпачынак у Еўпаторыі, адным з самых папулярных месцаў чарнаморскага ўзбярэжжа. Туды мы выправіліся ўсёй нашай сям’ёй: мама, тата, пяці гадовая сястрычка і дзевяцігадовы я. Тысячы такіх самых сем’яў ляцелі ў Сімферопальскі аэрапорт у гэты ж самы час з усіх канцоў Савецкага Саюза – з Сібіры, з Казахстана, а мо нават і з Далёкага Усходу, з узбярэжжа Ледавітага акіяна ці з кітайскай мяжы.

Адпачынак праходзіў традыцыйна: з раніцы пляж, не вялікі перапынак з ратаваннем ад паўдзённага сонца ў любым цяністым месцы і лянівы абед, зноў пляж, увечары атракцыёны ці кавярня, марозіва і ліманад, альбо кіно на адкрытай пляцоўцы, потым цяжкі сон на здымнай кватэры ў начной спякоце паўднёвага клімату. У перадапошні і апошні дзень адпачынку самая адказная місія – закупка прадуктаў: мясцовыя вінаград, персікі, алыча, абрыкосы, кавуны. З Еўпаторыі – кірунак на сімферопальскі аэрапорт, дзе адпаведна раскладу рыхтуецца да вылету самалёт на Беларусь. Дарэчы, крыху раней ці пазней за наш рэйс рыхтуюцца ўзляцець авіялайнеры на Казахстан, у Сібір, на Далёкі Усход, да ўзбярэжжа Ледавітага акіяна, да кітайскай мяжы… Як толькі мы трапілі ў аэрапорт, стала зразумела, што ні хто нікуды не ляціць. І казахі, і сібірцы, і жыхары Далёкага Усходу разам з кітайцамі, а таксама шмат хто яшчэ сядзелі на сваіх чамаданах у невялікім памяшканні аэравакзала. Па гучнай сувязі кожныя пяць – дзесяць хвілінаў металічны жаночы голас паведамляў аб адмене чарговага авіярэйсу. Адпаведна, людзей збіралася ўсё больш і больш. Аэравакзал акружылі міліцыянты. Адзіны раз у жыцці я бачыў такую аграмадную колькасць супрацоўнікаў міліцыі, апранутых у старую парадную форму – белыя фуражкі, белыя кіцелі, цёмна-сіняе, амаль што чорнае галіфэ, хромавыя боты. У хуткім часе гэтая форма зменіцца на знакамітую шэрую, якая праіснуе да самых апошніх дзён Савецкага Саюза.

Як усё адносна ў свеце – толькі што мы ўсхвалявана ім кнуліся не спазніцца на пасадку ў свой самалёт, а літаральна праз нейкіх пятнаццаць – дваццаць хвілінаў ужо былі ахопленыя ўсеагульным страхам. Што здарылася? Вайна? Нейкая буйная катастрофа? Усіх нас падазраюць у глабальным злачынстве, здрадзе Радзіме, спробе захопу самалёта, ці аэрапорта, ці Сімферопаля ўвогуле (у забруджванні Чорнага мора, пагрозе Турцыі)? Зараз міліцыянты роўнымі шэрагамі пойдуць правяраць дакументы? Абшукваць багаж, пратыкаць шомпаламі кавуны і персікі?

Адказаць, што на самай справе адбывалася, не мог ніхто. Людзі маўкліва займалі свае месцы на лаўках, сядзелі на праходах, спрабавалі ўладкавацца на вялізных падаконніках. Дзеці не бегалі і не шумелі, разумеючы, што адбываецца нешта занадта сур’ёзнае. Нейкае дзіцё не вытрымала і заплакала. Дыхаць станавілася ўсё цяжэй і цяжэй, на вуліцу нікога не выпускалі. У рэшце рэшт незнаёмая жанчына страціла прытомнасць. Медсупрацоўнікі вельмі хутка апынуліся по бач. Па залі плакала ўжо не адно дзіцё. Спробы выйсці на вуліцу заканчваліся нічым. Спытацца што-небудзь было нельга. Любыя размовы перарываліся загадамі заняць сваё месца. Мы адчувалі сябе закладнікамі.

У нейкі момант было загадана пакінуць рэчы на сваіх месцах і ўсім арганізавана выйсці на вуліцу. Па жывым калідоры, сярод міліцыянтаў, мы трапілі на пляцоўку, з якой было бачна лётнае поле. Людзі недаўменна пераглядаліся, перагаворваліся шэптам. Толькі адзін чалавек, здавалася, нічога не баяўся. Гэта быў аграмадны, паголены налыса каўказец, які ўвесь час уголас выказваў прэтэнзіі: «Шьто хацят, то тварят! Я уже давно дольжен улетаць атсюд!..»

Раптам, быццам бы зніадкуль, па руках пайшлі папяровыя кветкі, надзіманыя шарыкі, невялікія сцяжкі з чырвонай матэрыі, на якіх было напісана нешта кшталту «Мір» і «Дружба». Адразу натоўп павесялеў, і тут жа «сарафаннае радыё» пачало перадаваць – зноў жа шэптам, ці вельмі нягучна і загадкава, адзін аднаму «на вушка» – кавалачкі інфармацыі, якія, быццам бы ў калейдаскопе, можна было складаць у розных камбінацыях: «…урадавыя “Чайкі”…», «…Брэжнеў тут…», «…палітбюро ў поўным складзе…»

Толькі каўказскі чалавек працягваў сваю тэму: «О, шайтан, какіе чайкі! Какой палітбюро! Да пошлі ані падальшь! Мне літаць нада! Я ужі давно должін быць нэ здэсь!..»

Тым часам і сапраўды тры аўтамабілі «Чайка» не вельмі хутка праехалі ў кірунку да лётнага поля. За імі каля дзесяці навюткіх «Ікарусаў» павольна, як на паказе мод, прадэманстравалі натоўпу шчыльна закрытыя белымі фіранкамі салоны. Дружны савецкі калектыў патэнцыяльных авіяпасажыраў сімферопальскага аэрапорта нядружна прагуў нешта кшталту ці то прывітання, ці то здзіўлення. Нехта ляніва памахаў кветкамі. Я, спрабуючы таксама далучыцца да шматпакутнага свята, выпадкова лопнуў шарык. Тут жа перад шараговымі міліцыянтамі, якія ўтваралі жывую заслону, з’явіўся афіцэр і пачаў пільна ўглядацца ў тое месца, адкуль пачуўся пляскач. Твары маіх бацькоў выцягну ліся і збялелі. Але абышлося. Афіцэр не стаў расцэньваць інцыдэнт як спробу замаху ці дыверсію…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Звычайны шоу-бізнес (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x