Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ага, давайце на пошукі, у юнашы, у ноч, у холад і ў дзівосны час дыктатуры пралетарыяту, – насмешны голас пана Беларэцкага прагучаў, як халодная вада на галаву буяша. – А вы, паненка, асцярожней з фантазіямі…– У словах фалькларыста, звернутых да Зосі, адчуваўся метал. – Не з усім на гэтым свеце можна гуляцца. Паверце мне, як старому чалавеку…

Рудавалосая гарэзніца трохі збянтэжылася, нават у святле пахавальных свечак была заўважная чырвань на яе шчоках.

– Падумаеш, а што я такога сказала… Ды не трэба мне той карбункул…

Пан Беларэцкі ўжо не ўсміхаўся.

– Гісторыя ведае выпадкі, калі дастаткова было слова, і гарады патаналі ў крыві… Дарэчы, каб не цноты адной юнай менчанкі, у нашай ратушы не было б і прывіда…

Улад і Ной перасталі свідраваць адзін аднаго позіркамі, сумеліся і нават прыселі, здагадаўшыся, што зараз пачуюць чарговую страшную гісторыю. Абодва стараліся не глядзець на Зосю, толькі Дарота кінула на сяброўку пякучы позірк і задала спакойнае пытанне:

– Але ж, пан Андрусь, у Менску няма ратушы… Яе даўно зруйнавалі.

– Ведаю… – Пан Беларэцкі адкінуўся на крэсле, нібыта рыхтуючыся чытаць доўгую лекцыю. – Зруйнавалі ратушу па асабістым загадзе Мікалая І, каб не нагадвала гораду пра Магдэбургскае права ды былыя вольнасці… Але ж месца, дзе яна стаяла, у часе і прасторы не змяняецца… І захоўвае памяць пра былыя падзеі.

Гісторыя пра Менскую ратушу

А здарылася гісторыя, пра якую я вам распавяду, у авантурным 18-м стагоддзі, як яго вычварна мянуюць, «век плашча ды кінжала»… У беларускім звычаі была шляхецкая шабля. Або шастапёр – булава, якой раструшчвалі на двубоях косткі. Страшнейшая, чым меч, зброя. Бо згодна традыцыі, пакуль не паказвалася дастаткова крыві – гэта значыць, каб Нямігай лілося, – двубой не перапынялі. А ад удару булавы крыві мала. Вось і ўзнікла, так бы мовіць, пакаленне прабітых чарапоў… Аднымі з характарных асобаў эпохі, безумоўна, былі браты Валадковічы, нашыя землякі – адсюль, з Меншчыны. Асабліва даўся ў знакі сучаснікам Міхал – піток, буяш, дуэлянт і аматар жаночага полу… Не дзіва, што ў магната Кароля Радзівіла зрабіўся Валадковіч улюбёным сябрам і таварышам па ігрышчах ды несамавітых выхадках. І ніхто не насмельваўся пярэчыць гэтаму боўдзілу і прапойцу, бо з Радзівіламі вадзіцца – усё роўна што цалавацца з Пацалуйным мостам у Траецкім… І вось напярэдадні Святадухава дня, які завецца ў нас Дзяды, Валадковіч праязджаў праз Менск, пакінуўшы гораду на памяць разгромленую карчомку і трох параненых шляхціцаў-менчукоў. Вечарэла, і коннік спяшаўся выехаць за гарадскія вароты, каб да змрочнага лістападаўскага вечара даехаць да бліжэйшай падарожнай карчмы. Дзесьці напрыканцы Зыбіцкай вуліцы, якраз там, дзе Свіслач робіць пятлю, стаяў каменны двухпавярховы дом з высокімі зялёнымі аканіцамі, якія заўсёды былі зачыненыя. Расказвалі, што калісьці ў гэтым доме жыў купец з прыгожай дачкой. Да дзяўчыны сватаўся бедны шляхціц, і, не ведаю, як ужо акрутна трэба было ўчыніць з тым хлапцом, але напярэдадні яе вяселля з іншым – багатым – адвергнуты кавалер схапіў дзяўчыну ў абдоймы і разам з ёю ўтапіўся. Пасля будынак выкупіў іншы купец, і хаця калядоўшчыкі, валачобнікі, жабракі і мніхі, шчыруючы на вялікія святы, ні разу не атрымалі з гэтага дому і найменшай міласціны, час ад часу з-за зачыненых аканіцаў даносілася музыка і гукі вясёлай бяседы. Паколькі магістрат лічыў, што тут усё ў парадку, ніхто і не думаў соваць нос за суседскі плот… Тым больш дом карыстаўся не вельмі добрай славай.

Дык вось, ехаў Зыбіцкай вуліцай Міхал Валадковіч з двума амантамі-сябрукамі. Шапка набакір, дыяментавы «гуз» ззяе, як поўня, рука ў бок упіраецца, але гатовая вокамгненна ўхапіцца за дзяржальна шаблі – вось яна, найлепшая сяброўка шляхціца, дрэмле ў похвах, як маланка ў хмары, не ўгадаеш, не ўпільнуеш, калі зблісне прагай крыві. Калі ў доме з зялёнымі аканіцамі расчынілася акно, рука пана Міхала дакранулася да дзяржальна, але тут жа пацягнулася да шапкі – пачціва прывітацца, як і належыць шляхціцу… Бо з вакна глядзела на Міхала самая прыгожая жанчына з усіх, якіх ён калі-небудзь бачыў… А бачыў ён усялякіх прыгажунь – і ў Варшаве, і ў Вільні, і ў Нясвіжы… У апошніх промнях вечаровага сонца бледны твар незнаёмкі свяціўся, як снег. Зялёныя вочы насмешна пазіралі з-пад тонкіх, выгнутых, як абрысы крылаў чаіцы, броваў, і замест напудранага парыка галаву панны вянчала ўкладзеная каронай чорная каса. І сукенка была чорная, з дарагога тонкага аксаміту. Паненка, не хаваючыся, пільна разглядала рыцара, з чаго той выснаваў, што райская птушачка ляціць проста ў сіло. Пан Міхал ужо трымаў у роце, як перліну, першае галантнае слова, але прыгажуня гучна вымавіла с неверагоднай насмешкай:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x