Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пан Беларэцкі здзіўлена зірнуў на маладога чалавека.

– Вы былі эсэрам? Улад прыкусіў губу.

– У эсэраў свае вартасці… Прынамсі, усё сумленна – навалач мусіць адказваць за свае гнюснасці… А ў бальшавікоў я і сам паверыў быў – пакуль не разагналі наш з’езд.

Ной упарта патрос галавой.

– Вось пабачыш, усё наладзіцца! Прынамсі, не будзе такога, як было – калі я, габрэйскі хлопчык, каб паступіць у гімназію, мусіў вывучыць літаральна на памяць дзесяць падручнікаў, каб не даць сябе «зрэзаць»…

Улад сумна ўсміхнуўся.

– А помніш, як мяне выкладчык граматыкі лупіў лінейкай за тое, што я назваў сябе беларусам? А пасля, дома, яшчэ і бацька дадаў… А я проста ўбачыў выступленне трупы Буйніцкага, і зразумеў, што гэта – маё, мая мова, мой народ… Настаўнік у школе крычаў, што я мушу ганарыцца тым, што я – рускі. А бацька крычаў, што мы – палякі, народ слаўны і горды. А я паказваў яму нашу сямейную рэліквію – прывілей на маёнтак, падпісаны каралём Жыгімонтам Аўгустам, чытаў: «І датоле дзяржаці з ласкі гаспадарскай маець за ўласным вызнаннем»… і пытаўся: якая гэта мова? Польская? Руская? І сышоў з дому. Бо займеў тое, што даражэй за любое багацце – радзіму…

– Та-ак, не хутка яшчэ прагучыць адказ на словы Купалы «Ці доўга будзе нам заломам Варшава панская і царская Масква»… – прагаварыў Андрэй Беларэцкі.– Мы ўсе хутчэй жывем паводле слоў Гарэцкага: «Я ня ведаю, хто мне свой і хто чужы. Я дзяржуся дзікога неўтралітэту і ашукваю тых і гэтых і самога сябе… І адна палова яго, каторая разумела белых, маўчала, зьнямела. І другая палова яго, каторая разумела чырвоных, вымагала…»

– Не разумею гэткіх хістанняў,– прамовіла Зося. – Гэта ўсё ад лішку. Ад багацця… Хаця… здараюцца выключэнні. Вось карбункул, пра які расказвала Дарота… Патрымаць у руках такі камень – гэта вартае, можа быць, усяго жыцця!

Ной, пачырванеўшы, вымавіў:

– Калі б ён толькі існаваў, я б паспрабаваў дастаць яго для цябе.

– Ты і плаваць не ўмееш, спадар, – перабольшана ласкава вымавіў Улад. – Але патануць табе не давядзецца: Даротка ў нас выдумшчыца.

– Так, шкада, што гэта толькі казка… – расчаравана прагаварыла Зося.

Дарота кінула хуткі позірк на Улада, моўчкі павярнулася і сышла ў іншы пакой.

– Пакрыўдзілася, ці што? – недаўменна прагаварыў Улад.

Між тым дзяўчына вярнулася і, ні на кога не гледзячы, паставіла на стол маленькі куфэрак з пацямнелага ад часу срэбра.

– Вось… Бацька казаў, гэта знайшлі, калі будавалі наш дом. Пан Беларэцкі першы ўзяў у рукі рэліквію.

– Ну і ну… Шаснаццатае стагоддзе. Няйначай… І герб, калі я не памыляюся, Друцкіх…

Фалькларыст адкінуў вечка.

– Так, тут мог знаходзіцца камень… Або пярсцёнак… Нешта невялікае і каштоўнае.

Моладзь згрувасцілася, зазіраючы ў куфэрак, унутры якога з чатырох бакоў былі прымацаваныя драты, якія, падобна, мусілі ўтрымліваць у цэнтры нешта невялікае.

– Значыць, карбунул існуе! – ускрыкнула Зося, і водсветы полымя свечкі заскакалі ў яе зялёных вачах, быццам вадзяныя зоркі ў вачах русалкі.

– Я скажу, што было насамрэч… – прагаварыў пан Беларэцкі, крывячы тонкія вусны. – Быў старажытны куфэрачак… І буйная фантазія майго сябра, твайго, Дарота, бацькі, які лічыць, што задача творчага чалавека – ствараць міфы для сваёй радзімы, каб рабіць яе гісторыю цікавай. Нібыта яшчэ адна казка дапаможа вярнуць залаты век…. Які, аднак, быў і залаты, і крывавы, і попельны… Попел менскіх пажарышчаў таксама дадаўся да крыві тае эпохі.

– Калі хочаце ведаць, я сама бачыла, як блішчыць чырвоны камень якраз насупраць віхлы, што там, на беразе, пад мастом… – у голасе Дароты звінела крыўда.

– За гэты час любы камень апынуўся б пад тоўстым слоем твані,– заўважыў Улад.

Але Зося капрызліва ссунула бровы.

– Вось цудоўнае выпрабаванне для якога-небудзь рыцара, які спадзяецца заслужыць любоў сваёй дамы!

Ноя нібы падкінула спружына.

– Я дастану гэты камень!

Улад падняўся няспешна і нібыта лена, але ў ягонай худой паставе адчувалася ўпартая сіла.

– Калі нейкае чырвонае шкельца і ляжыць на дне гэтай рачулкі, яго знайду я.

Дарота прыціснула далоні да вуснаў, з адчаем гледзячы на артыста… А Зося… А Зося раптам рассмяялася – і не было літасці ў яе смеху… Бо не ведае літасці дзяўчо, якое ўпершыню, са здзіўленнем і таемнай радасцю, адчула сваю ўладу над моцнымі мужчынамі.

Цёмныя вочы – Ноя і сінія – Улада сутыкнуліся… Як спрадвеку сустракаліся позіркі двух, якія кахаюць адну… І якія ўпершыню гэта зразумелі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x