Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак Вялікага магістра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак Вялікага магістра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэта – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

Знак Вялікага магістра — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак Вялікага магістра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Будзе ў нас з табой якая завалока, то спачатку ты, калі сапраўды пра сённяшняе паляваньне згадаеш, пашлі да мяне пасла!

– Гаспадар… – пачаў быў княжыч, але Вітаўт махнуў рукой, засмяяўся:

– Праўда, ты яшчэ не гаспадар Масковіі, і невядома, ці я дачакаюся твайго княжання на Маскве, але дачку маю ты мусіш берагчы! Яна, каб была мужчынам, мяне б пераўзышла!

(Васіль праз усё жыццё не забываўся, як Вітаўт прымаў яго, і многіх спрэчак у будучыя гады паміж Масквой і Вільняй пазбеглі зяць і цесць, хаця варагаванне краінаў нарастала ўжо незалежна ад іх саміх: расла Масковія, патрабавала новых прастораў і людзей. Соф’я ж (так распарадзілася Гісторыя) нарадзіла спадчынніка маскоўскага княства і пасля ранняй смерці мужа заўсёды была поруч з сынам. Калі супернікі-родзічы асляпілі сына, не дала яму ўпасці ў адчай і нават, у яго адсутнасьць, здолела выратаваць Маскву ад татараў, арганізаваўшы магутную абарону гораду, хаця тады ёй было за восемдзясят).

Неспадзяванка

…Праз колькі гадзінаў пасля таго палявання па дарозе на Кракаў ужо ляцеў непрыкметны, бедна апрануты луцкі месціч. Калі б хто абшукаў яго, то нічога падазронага не знайшоў бы: ну едзе і едзе сабе кудысьці чалавеча… А між тым вёз ён надзвычай важнае паведамленне аб тым, пра што хутка даведаюцца ў многіх дзяржавах, а менавіта навіну аб заручынах маскоўскага княжыча з дачкой Вітаўта. Навіна была сапраўды надзвычай важнай, таму, калі пасланец перасёк памежжа, ён пакінуў загнанага каня ў мястэчку, а сам перасеў на новага. Таму ўсяго праз чатыры дні данясенне аб тым было дастаўленае польскаму каралю.

Ягайла, дазнаўшыся аб заручынах, болей не сумняваўся: Вітаўт напраўду рыхтуецца да вайны. Масковія пасля перамогі на Куліковым полі падымаецца, яна можа даць такому блізкаму родзічу патрэбную колькасць вояў, спадзеючыся перахапіць Вітаўтавы землі пасля ягонай смерці. Праўда, у князя ёсць двое сыноў, але ж, магчыма, знойдзецца нешта і для Масквы. А гэта ўжо справа яго, Ягайлы. Бо найперш цэласнасць Княства – галоўны клопат вялікага князя і гаспадара ўсіх яго земляў.

Дарэмна многія праваслаўныя баяры голасна папракаюць яго, караля, у тым, што ён падпісаў у Крэве саюз з палякамі і тым нібыта інкарпараваў, уцялесніў свае землі ў склад чужой дзяржавы. Але унія 1385 году найперш выгадная Княству: яно зараз больш магутнае за Польшчу, якой мацней пагражаюць крыжакі, і, калі павесці справу так, як думаецца, магчыма, яго нашчадкі будуць каранавацца ў Вільні, а не ў Кракаве, і цэнтр адзінай дзяржавы будзе не тут. Таму ён не хацеў аб тым радзіцца з найвышэйшымі панамі Польшчы. Найперш трэба было рыхтаваць да чарговага змагання Літву. І, вядома, крыжакоў. З імі лягчэй дамовіцца. За кавалак Княства, напрыклад, родавую Вітаўтаву Жмудзь, яны гатовыя будуць дапамагчы. Калі Вітаўт не апярэдзіць яго і не прапануе тую ж Жмудзь за дапамогу яму самому… “Гэта ўжо занадта! – думаў Ягайла, і злосць закіпала ў ім, як вада ў вялікім катле. – Мала таго, што ён украў скарб баярына, завешчаны мне, дык яшчэ і сасватаў Соф’ю за маскоўскага княжыча, каб заручыцца падтрымкай Масквы! Вядома ж, прымусіў ці ўгаварыў таго маладога дурня не хто іншы, як Вітаўт. І ўсё гэта – змова, не што іншае! Змова за маёй спіной!” Разлютаваны, ён не заўважаў, што, не дачакаўшыся вынікаў расследавання, сам ужо абвінавачвае стрыечнага брата ў крадзяжы завяшчанага яму, Ягайлу, скарбу.

Таму, калі ў Кракаў нарэшце прыехаў пасланец ад самога Вітаўта баярын Кучка і прывёз паведамленне аб заручынах Васіля і Соф’і, якое луцкі князь суправадзіў лістом, дзе хлусліва, як падалося каралю, яшчэ раз згадваў аб міры і сяброўстве паміж імі, Ягайла не сцярпеў: загадаў катаваць баярына, пакуль той не скажа праўды аб усім, што адбылося ў Луцку. І аб перамовах з Масквой. Але баярын Кучка памёр пад час расцягвання на дыбе ў кракаўскіх падзямеллях, нічога не паведаміўшы аб скліканні Вітаўтам войска ці якіх-небудзь яго ваенных планах.

Дарадчыкі дакаралі караля за гарачлівасць, але справа была зробленая: смерць пасла азначала разрыў хаця і вельмі нетрывалых, але рэальных зносінаў з небяспечным праціўнікам Польшы і уніі. Вітаўт цяпер мог пісаць у іншыя краіны аб тым, што кароль першым пачаў вайну.

Паны каронныя былі надта незадаволеныя: так патрэбнае ў гэты нялёгкі час перамір’е было парушанае, і цяпер заставалася толькі адно – канчаткова задушыць Вітаўта, размесці і расцярушыць яго сілы, яго падтрымоўшчыкаў. Але як зрабіць гэта, калі сярод прыхільнікаў барацьбы такія знатныя і важныя асобы, як родныя браты караля? Кожны з іх паасобку – супраць Вітаўта, але яны прагнуць волі і незалежнасці Княства, яны спяць і мараць зноў адрэзаць сваю краіну ад Польшчы і таму пакуль што застаюцца праціўнікамі і караля, і Кароны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак Вялікага магістра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак Вялікага магістра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак Вялікага магістра»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак Вялікага магістра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x