Юры Станкевіч - Шал (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Шал (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шал (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шал (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Шалі” складаюць лірычна-побытавыя мініяцюры. Аўтар не проста працягвае традыцыі папярэднікаў, але імкнецца і да творчага вынаходніцтва. Кніга разлічаная на чытача, які шукае новых уражанняў і прыгодаў.

Шал (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шал (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мінула хвіліна, другая. Незнаёмец нырнуў пад акном і, крадучыся, падышоў да дзвярэй. Зразумелыя былі яго думкі: калі ў хаце гарыць святло, значыць, там нехта ёсць, і трэба паспрабаваць ціхенька адчыніць дзверы. Незнаёмец сапраўды абмацаў клямку на верандзе і пацягнуў на сябе. Дзверы нават не рыпнулі, і ён, – а цяпер Антон Лашкевіч не сумняваўся, што гэта быў «магіла», іх цяперашні выканаўца прысуду, – праслізнуў унутр. Зараз ён адчыніць дзверы ў хату і трапіць у святло. Антон Лашкевіч перабег паласу травы, апынуўшыся ў цені хлеўчука, убачыў, як дзверы пачалі ціха расчыняцца, і постаць незнаёмца трапіла ў святло, і тады скамандаваў:

– Кідай ствол, ну, хутка!

І адступіў убок, і правільна зрабіў, бо незнаёмец крутануўся і стрэліў на голас. Антон Лашкевіч адначасова націснуў на курок – «тулка» выбухнула полымем, незнаёмец дзіка крыкнуў і зваліўся ў дзвярах.

Незнаёмец ляжаў на падлозе, сціскаючы рукамі жывот, газавы пісталет, перароблены на баявы, валяўся побач. Антон Лашкевіч нагой адкінуў яго, нахіліўся і ўбачыў хлопца гадоў дваццаці пяці з гожым тварам, які глядзеў на яго чорнымі, вар’яцкімі вачыма. Ён пазнаў яго.

– Ты адзін? Выцягнуў з яго кішэні нож і дадаў:

– Гавары, ну.

– Не забівай! – прахрыпеў хлопец.

– Адзін прыйшоў? А хлопец выдыхнуў:

– Перавяжы, я жыць хачу, не забівай!

Антон Лашкевіч расхінуў хлопцу куртку, кашуля была ў крыві, на жываце пульсавала рана, ён закрыў яе, а хлопец спяшаўся, прасіў:

– Дапамажы!

– Дзяўчыну ты апусціў? – спытаў Антон Лашкевіч. – Ты і ёсць так званы Разак? Ну, вось і сустрэліся.

Хлопец засоўгаў рукамі.

– Баліць, ай як баліць. Ён ікнуў, твар у яго бляднеў.

– Яны прыйдуць сюды разам, і табе гамон.

– Мне і трэба, каб усе, – сказаў чалавек на прозвішча Антон Лашкевіч. Хлопец зноў залямантаваў:

– Памажы! Але раптам асунуўся долу і крыкнуў хрыпла:

– Ну, страляй, сука! Страляй!

Але Антон Лашкевіч забраў пісталет і выглянуў за дзверы веранды. На панадворку было ціха, толькі з хаты несліся стогны і енк, а потым ён вярнуўся і ўбачыў, што ў хлопца пачалася агонія, ён шкроб рукамі падлогу, а неўзабаве выцягнуўся і заціх. Антон Лашкевіч падняў яго, падцягнуў да крэсла і пасадзіў, рукі і галава мёртвага ўпалі на стол, са спіны здавалася, што ён спіць седзячы. Чалавек па імені Антон Лашкевіч праверыў лямпу, кнот гарэў добра, і выйшаў з хаты.

Ён у цемры дабрыў да свайго двара, знайшоў бочку з вадой і памыў у ёй рукі, потым зайшоў у хату, зачыніў дзверы, паклаў ружжо на стол і зноў лёг на ложак.

2

Лічыцца, што тыя, хто ўваходзіць у жыццёвы перыяд з сарака да сарака васьмі гадоў, пражываюць гэты тэрмін як пераломны і лёсавы. У сорак год адбываецца перабудова фізічнага плана чалавека, а таксама адной формы свядомасці ў іншую – час так званага Пераходу. За гэты перыяд чалавек уваходзіць у новую стадыю развіцця, альбо, што часта адбываецца, не завяршае змену. Да сарака фартуна нам быццам усміхаецца, а пасля ўжо крывая смяротнікаў раз-пораз імпэтна ўзнімаецца ў вышыню.

У сорак год не прынята нават спраўляць дзень народзінаў. Гэты дзень некаторыя свядомыя людзі калі-нікалі імкнуцца правесці ціха, без шуму і ні ў якім разе не завастраць на ім увагу.

…Свае сорак пяць год паспяховы армейскі афіцэр Антон Лашкевіч сустракаў на прыродзе з сябрамі. У лесе на беразе возера распалілі вогнішча, насмажылі шашлыкі і зварылі юшку з некалькіх злоўленых карасёў. Жонка і дванаццацігадовая дачка яго заставаліся дома, у трохпакаёўцы непадалёку ад цэнтра горада. З імі было дамоўлена пасядзець за сталом пазней.

Чалавек па імені Антон Лашкевіч нарадзіўся ў беднай сям’і ў адным з пасёлкаў у паўночнай частцы рэспублікі. Хлопец рос кемлівым, здаровым фізічна, і адзіным сродкам неяк уладкавацца ў бязлітасным жыцці стала для яго, як і для многіх падобных на яго аднагодкаў, армія. Паэтапна былі вайсковае вучылішча, служба ў аддаленых гарнізонах, баявыя дзеянні ў Афганістане, раненне, шпіталь і, урэшце, перад самым звальненнем, перавод у родныя мясціны – аб чым апантана марыў і чаго дамагаўся ўвесь апошні час.

…Лета тое, пераломнае ў яго жыцці, якраз было на зыходзе. Днямі яшчэ адчувальна грэла сонца, але ночы ўжо станавіліся халоднымі. У той летні адвячорак яны добра выпілі, пагаманілі і ўжо амаль на досвітку на кароткі час паснулі на надзіманых матрацах.

Абудзіўся ён ад трывожных галасоў. Нехта расштурхаў яго, і рэшткі сну, апошняга яго ціхамірнага сну ў гэтым жыцці, пакінулі яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шал (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шал (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Шал (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шал (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x