Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга вядомага беларускага пісьменніка Юры Станкевіча хіба што лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў.
Раман «Паўночны вецер для спелых пладоў» пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх – нацыянальнае самавызначэнне.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты, пэўна, зусім «тормаз», – сказала тады Юля Маракова. – Ён жа можа не прыняць залік і на гэтай падставе не дапусціць да іспыту. Я сама пайду да яго. Ён ведае пра маю цётку і увогуле мае да мяне сантымент. Папрашу за цябе. Упэўнена, што ён сцішыцца.

– А горш не будзе? – спытаў тады Ігнат Мазур. – А што, калі гэты карузлік накінецца на цябе і абслінявіць пацалункамі і ўсё такое…

– Адаб’емся, – хіхікнула тады Юля Маракова.

Цяпер выкладчык Дземеш незадаволена ўтаропіўся ў яго.

Студэнт Ігнат Мазур папрасіў прабачэння.

– Дазвольце сесці? – спытаў ён.

Выкладчык Дземеш пакрывіўся нібы ад зубнога болю і мусіў сказаць нешта не вельмі прыемнае, але яго перапыніў гучны голас Язэпа Гарая, студэнта, які займаў месца проста перад сталом выкладчыка Дземеша і сядзеў адзін.

– А-а, Ігнат, – гучна сказаў ён. – Чаго спазніўся – мабыць, ад сценкі спаў? Можа, ты галодны? Паснедаць не паспеў? Дык сядай побач, зараз з’ядзімо што Бог паслаў. У мяне з сабой звараная курыца. Хочаш? – ён палез у сакваяж.

У аўдыторыі стала ціха. Ігнат Мазур з нямым здзіўленнем заўважыў, што на стале перад Язэпам Гараем сапраўды з’явілася звараная курыца, агурок і некалькі лустак хлеба.

Паўза.

Выкладчык Дземеш каўтнуў ротам паветра.

– Гарай, – пачаў ён пагрозліва, – вы што сабе дазваляеце? Я выдалю вас з заняткаў.

– Ды кінь ты, Толік, – адмахнуўся ад яго Язэп Гарай. – Я і табе ножку пакіну. Ці, можа, грудку. Хочаш?

І ён смачна захрустаў косткай.

Студэнт Ігнат Мазур падзякаваў Язэпу Гараю за прапанову, але абачліва мінуў таго і пайшоў у далёкі канец аўдыторыі. Ён ужо ведаў, што ў Язэпа Гарая быў вельмі ўплывовы сваяк, які займаў пасаду прарэктара, і менавіта таму Язэп Гарай быў цяпер такі разняволены ў паводзінах. Да таго ж, Юля Маракова давяла яму, што ў іх аднакурсніка ёсць праблемы з псіхікай, якія той старанна ад усіх хавае.

Урэшце выкладчык Дземеш, хоць і пакрыўся чырвонымі плямамі, працягнуў лекцыю. Студэнт Язэп Гарай ужо моўчкі даеў курыцу, а на перапынку ўвогуле знік.

* * *

На кароткім адрэзку часу паміж лекцыямі з аўдыторый выходзілі ў калідор амаль усе. Па кутках палілі, дзяліліся навінамі. Некаторыя студэнты, як адзначыў Ігнат Мазур, – дзеці прывілеяваных бацькоў – трымаліся больш ўпэўнена і незалежна. Рослая, хамаватая генеральская дачка Паліна Басаргіна з іх курса расказвала дзяўчатам чарговы анекдот. Тыя роблена хіхікалі. Але ні Мараковай, ні Конкінай сярод іх не было. Паважна хадзіў па калідоры яшчэ адзін генеральскі нашчадак – пачынаючы паэт, камсамольскі актывіст Дзяніс Някрасаў. Студэнт Ігнат Мазур ужо ведаў, што бацька таго ў вайну быў закінуты ў Беларусь з Расіі і камандаваў спачатку батальёнам так званых «ястрабкоў», а потым працягваў працаваць у «органах», дзе і дайшоў да генеральскага звання. Цяпер ён кіраваў саўгасам. Камсамольскі актывіст і паэт Дзяніс Някрасаў днямі надрукаваўся нават у маскоўскім маладзёжным часопісе «Юность», пра што ўжо ўсе ведалі. Расейцаў на іх курсе ўвогуле было шмат. Некаторыя зусім здалёк. Як яны праскоквалі праз іспыты па беларускай мове і літаратуры – здавалася на першы погляд загадкай, але нічога дзіўнага тут не было: нават размовы паміж сабой на роднай мове ўжо выклікалі навокал падазрэнне ў нацыяналізме.

Асабісты залік па беларускай мове студэнт Ігнат Мазур здаў, як кажуць, «на падваконні». Выкладчык Аркадзь Шаркевіч – шчыры і спагадлівы – толькі спытаў у яго, ці вучыў ён у школе мову. Так, вучыў, адказаў на тое Ігнат Мазур і дадаў, што ў дзяцінстве кожнае лета праводзіў на вёсцы, так што матрыца мовы, цалкам магчыма, была закладзена ў ім менавіта ў той час. Выкладчыка Шаркевіча такі адказ вельмі задаволіў. Яны размаўлялі ў фае ля акна. Выкладчык Шаркевіч палез у нейкі сшытак, у якім і праверыў, як аказалася, вынікі апошняй дыктоўкі: там у студэнта Ігната Мазура стаяла адзнака ў чатыры балы. І тут жа, сапраўды на падваконні, паставіў яму залік.

Адзін са студэнтаў – Гурам Хуцышвілі – быў нават з Грузіі, з Тбілісі. Ён вучыўся на першым курсе і, як пазней расказаў у інтэрнаце за бутэлькай віна Ігнату Мазуру, уладкаваў яго сюды бацька, начальнік аўтакалоны ў Тбілісі. «За інтарэс?» – вяла пацікавіўся тады студэнт Мазур, і Гурам Хуцышвілі красамоўна ўзняў бровы – ён не ўмеў хітраваць.

Увогуле студэнты, як ужо даўно ўпэўніўся Ігнат Мазур, былі пад пільным ідэалагічным, і не толькі, наглядам. Нечакана з’явіўся на даляглядзе, выскачыў, быццам чорцік з партабачкі, другі намеснік дэкана па ідэалагічнай працы Пушко – той прыслухоўваўся на перапынках, хто пра што гаворыць, прызначаў старастаў і таемна прымаў іх у сябе ў кабінеце, наведваў, калі раніцай, а калі і па вечарах, інтэрнат з нечаканымі адмысловымі праверкамі. Акрамя студэнтаў на кожным з курсаў, як ужо ведаў Ігнат Мазур, шыфравалася шмат ціхароў, вызначыць якіх было даволі няпроста. Курыраваў іх на факультэце ці то аспірант, ці то лабарант і адачасовы арганізатар кавээзаў Віктар Епіфанаў – тыповы самаўпэўнены русак, але з псеўдапрэтэнзіямі на інтэлектуальнасць і ледзь не дэсідэнцтва. Урэшце, як інтуітыўна разумеў студэнт Ігнат Мазур, такіх асобаў лепш за ўсё пазбягаць і ні ў якім разе не ісці з імі на шчырую размову – тое заўсёды было небяспечна. Яшчэ паўсюдна ішлі адгалоскі справы нацыяналістаў – групы студэнтаў з філалагічнага факультэта, якія суполкай запатрабавалі выкладаць усе прадметы на беларускай мове. Групу разагналі, многіх павыключалі з універсітэта, а стукачоў, наадварот, прыхільна размеркавалі ў Менску альбо нават пакінулі ў аспірантуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x