Уладзімір Караткевіч - Лісты не спазняюцца ніколі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісты не спазняюцца ніколі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісты не спазняюцца ніколі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісты не спазняюцца ніколі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісты не спазняюцца ніколі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісты не спазняюцца ніколі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І сам узяўся за сякеру, гуляючы ўвагнаў яе ў дрэва па восі: ад засечкі да жарала дупла.

Ляцелі кавалкі кары, трэскі. Паступова, святлеючы па краях здаровай карой, ачышчалася пашкоджанае

месца. Яно мела форму сігары.

Пятро пачаў кароткімі точнымі рухамі выкалупліваць з драўніннай раны зляжалую пацяруху. За ёю пайшлі бялявыя пласты птушынага памёту, перамешаныя з пер'ямі. І раптам, калі дупло было ўжо зусім ачышчана, да ног Пятра выкаціўся жухлы шар, падобны на камяк мінулагодніх лісцяў у вожыкавым гняздзе, пад вываратнем.

- Гэта што яшчэ за дрэнь, - капнуў яго ботам Прахор.

Лёгка разваліўся ад удару бясфоменны камяк. Стукнула аб корань дрэва бляшаная каробачка. Фарбу на ёй яшчэ не паспела з'есці да канца ржа. Пятро падняў каробачку.

- Кінь ты яе, Пятрусь, - папрасіў Прахор, - можа, дрэнь якая. Тузане - і пойдзеш на той свет, да Абрама па піва.

Пятро, не случаючы, адчыніў каробачку, выцягнуў скрутачак, разгарнуў.

Праз пяць хвілін ён сядзеў на пукатым корані, а Прахор заглядаў у лісток праз яго плячо...

...Маўчанне перапыніў Прахор:

- Н-так, былі справы.

- Шкада, мяне там не было, - сказаў Пятро, - я б гэтым хлопцам не даў загінуць. Дрыгва ж праходная. Ах, сволачы, як яны над нашым братам!

- І адрас ёсць?

- І адрас ёсць. Гэты ліст абавязкова адаслаць трэба.

- Ды іх і ў жывых нікога няма, напэўна. Тулу - сам ведаеш, абложвалі.

- І ўсё адно трэба. Ты падумай, як яны чакаюць, калі жывыя. Пакуль пахавальнай няма ў руках - не стамляецца чакаць чалавек. Хоць усё жыццё.

У жэстах Пятра, у яго няспешнай грунтоўнасці і паважнасці, у важкіх словах заўсёды было нешта такое, што прымушала людзей падпарадкоўвацца яму, нават калі яны былі пажылымі. Прахор не быў выключэннем і таму хітнуў галавою, згаджаючыся.

А Пятро ўстаў і акінуў дуб прасветленым позіркам. Дрэва, вызваліўшыся ад расы, спакойна і шырока разлапіла галіны.

- Пачнем, ці што? - спытаў Прахор.

- Гэта чаго пачнем? Ён нам такую ласку зрабіў, а мы "пачнем". Не ўжо, дудкі. Збірай рэчы.

І, узяўшы на плячо сякеру, сказаў задумліва:

- Трэба будзе ў Васілевічы схадзіць, купіць мех цэменту, каб рану яму заштукаваць.

Калі яны ўжо даволі далёка адышлі ад дуба, Прахор раптам спыніўся:

- А старшыні што скажам?

- Пайшоў ён да д'ябла, - сказаў Пятро, - яму наогул за такі загад трэба было б макітру зняць. Такога цара сячы...

Памаўчаў і буркнуў:

- Аддам тыя дубовыя бярвенні, што ў мяне каля адрыны.

- Ды табе ж калодзеж даўно абшыць трэба.

- А яго засыплю, калодзеж. Нічога, за вадою можна схадзіць і да суседа.

Прахор пакруціў галавой. Потым сказаў з'едліва:

- Ты падумаў, што табе хатні пракурор скажа? Яна унь, надоечы, з Марынай маёй на ферме лаялася - дык старшыня са страху да стаўкоў уцёк і там дзве гадзіны сядзеў.

На грубаватым абліччы Пятра з'явілася задаволеная ўсмешка:

- Нічога яна не скажа. Дрэнна ты яе ведаеш. Гэта, брат...

Ён пашукаў слова, не знайшоў яго і паўтарыў тое, што сказаў раніцай:

- Гэта, брат, такая ласачка, такая... жонка.

III

Паштальён быў цыбаты і калматы, як шчанюк ірландскага сетэра. І вочы былі такія самыя, вясёлыя і легкаважныя. Раніца была гожай; з садоў наносіла водарам антонаўкі; учора было добрае кіно: газетныя прагнозы наконт "халоднай вайны" цяплелі.

І, галоўнае, Верка, калі ён сказаў ёй, што скончыў курсы і працуе паштальёнам апошні месяц, згадзілася пайсці з ім пасля ў кіно, - глядзелі другую серыю "Вайны і міра", і ўсё гэта было здорава шыкарна, - у гарадскі сад, і там яны двойчы пацалаваліся.

Больш яна не дазволіла, але затое сказала яму, што яна даўно кахае яго, як Наташа П'ера, а тое, што яе праводзіў Лёнька з Кітаёўскай вуліцы, дык гэта сумная памылка, і яна, наогул, хацела пазлаваць яго за тое, што ён такі дурны і вечна глядзіць у кнігі, а не на яе.

Таму паштальён шырока і даволі бязглузда ўсміхаўся. І ва ўсіх прахожых ад гэтага таксама трошкі цяплела на душы.

Ён ішоў па старой, зусім яшчэ "павятовай" вуліцы з маленькімі асабнячкамі і цяжкімі разьблёнымі брамамі. Вуліца ўся прапахла кропам, душным пахам ваўчкоў.

Жыць бы на такой вуліцы ды жыць. І таму паштальён, падыходзячы да невялічкага доміка з круглым паддашкавым акном, адчуў сябе незручна. Учора ў суседнім асабняку яму сказалі, што ў гэтым доме свежая смерць.

Ён вынуў з сумкі пухлы шэры канверт і таргануў за кальцо, вялікім намаганнем надаўшы твару патрэбны выраз: не журботны, а дзелавы і трошкі спачуваючы.

Праходзячы дарожкай пад бэзамі, на верхавінках якіх яшчэ заставаліся плодзікі, падобныя на карычневые птушыныя дзюбы, ён паспеў заўважыць, што на новай прыбудаванай верандзе сядзяць тры чалавекі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісты не спазняюцца ніколі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісты не спазняюцца ніколі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісты не спазняюцца ніколі»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісты не спазняюцца ніколі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x