Уладзімір Караткевіч - Лісты не спазняюцца ніколі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісты не спазняюцца ніколі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісты не спазняюцца ніколі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісты не спазняюцца ніколі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісты не спазняюцца ніколі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісты не спазняюцца ніколі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут хлопец са здзіўленнем пабачыў, што з вачэй пажылога пакаціліся брудныя злыя слёзы. Ён не саромеўся іх, ён усе хапаў паветра:

- Ну пачакайце, ну пачакайце, сволачы. Дайце час... Мы вам, будзе і на нашай вуліцы мядзведзь...

Пакутлівая безнадзейнасць гэтай грубай і смешнай пагрозы зрабіла тое, што хлопцу стала сорамна думак аб сабе і чырвоным тумане. Гэты, поруч, нават плакаў не аб сваім болю. І хоць спадарожнік быў яму па-ранейшаму непрыемны, ён працягнуў яму біклагу:

- Наце, сербаніце...З дому яшчэ. А я сам не п'ю.

Пажылы канвульсіўна сербануў, зморшчыўся.

- Гэта што яшчэ за кісляціна?

- Гэта добрае віно, сухое.

- Н-не ведаю, - з сумненнем працягнуў пажылы, - мне б лепей звычайнага, мокрага.

І, відаць, супакоіўшыся, ужо з цікавасцю спытаў:

- Ты адкуль такі? Хто?

- Студэнт з Мінска. Філолаг.

- А-а, - паразумела працягнуў пажылы, - вось чаму ты ўвесь час нейкую бязглуздзіцу сечаную чытаў, калі яны па нас садзілі.

Студэнт пачырванеў:

- Гэта не бязглуздзіца, гэта Авідый.

- Ды чорт з ім. Авідый - не Авідый. Толькі нашто гэта?

- Дык страшна ж, - прызнаўся студэнт, а з гэтым спакайней.

- Гм, ну а мне што чытаць, калі я ў гэтых Авідыях ні храна не разумею.

- Табліцу множання яшчэ можна.

- Гэта знаёма, - сказаў пажылы, - здорава прыдумаў... А я сам беларус з-пад Гродна... Працаваў у Туле... майстрам... на зброевым. Мы добра жылі. Жонка ў мяне руская, добрая баба. Сваякоў сваіх дваццаць год не бачыў. Мяжа! Толькі ў гэтым годзе атрымаў водпуск і прыехаў. А тут вайна. Я і заявіўся ў ваенкамат. Так і драпаем з-пад самага Гродна.

- Хадзем, - сказаў студэнт, - трэба як найдалей адысці.

- Чакай, дай дыхавіцу збіць. Гэта ж табе васемнаццаць. А мне сорак два гадкі. Я ў твае гады ваяваў ужо. Ды і ногі ў цябе, як у палескага злодзея.

І раптам зноў зморшчыўся:

- Хлопцаў жа... Ах, сволачы, сволачы! Ды хіба гэта вораг! Гэта варажына! У звяры ж, у насякомым, у дрэні апошняй разумення больш. Памятаю, у дзевятнаццатым схапілі нас з прыяцелем людзі Буклак-Балаховіча. Сам дапытваў. І, як гонар асаблівы аказаў, - сам, сваёй рукою вырашыў расстраляць. Павялі нас вось такой самай раніцай, паставілі на краі ямы. Тут дружок плюнуў, паглядзеў на кнігавак над лугам - а лугі без канца! - ды і кажа: "Дазволь, бацька, напаследак песню заспяваць". Той ухмыляецца: "Валіце". А мы з дружком спеліся: у мяне барытон, мяккі ды ўздыхацельны, а ў яго тэнар такі, што толькі галавой пахітаеш ды шапкай аб зямлю. І як завялі мы тут:

Дзе блукаеш, мая доля?

Увесь голас уклалі, усю душу - усё адно берагчы няма чаго. Скончылі. Маўчыць. Потым: "Яшчэ давайце". І тут дружок пад самае неба, як жаўранак:

А ўжо бяроза завіваецца, -

Кароль на вайну сабіраецца.

А я яму ўздыхамі, з глыбіні душэўнай:

А ў каго сыны ёсць, дык высылайце.

А ў каго няма - дык хоць наймайце.

Глядзім - плача. І што ж ты думаеш, адпусціў нас. Вось што значыць свой чалавек, рускі, хоць і белая сволач. Не тое што гэтыя фашысты паршывыя. Ну добра, дай час!

Пажылы перакруціўся на спіну і глянуў на карону дуба.

- Глядзі, дуб які дзівосны. Роўны надта для дуба. І развіліна вялікая. Падобны на рагатку.

- На "v" лацінскае, - сказаў студэнт.

- Ну добра, табе лепей ведаць.

І стаў на калені:

- Бяры патроны. Страляй, толькі калі нас заўважаць. Пра шкуру размова вядзецца. А я пашукаю дарогі. Нешта не падабаецца мне месца за нашай палянай.

Ён адсутнічаў нядоўга. Калі ён зноў бясшумна прылёг каля студэнта, абедзве яго нагі вышэй каленяў былі ў ахраной балотнай гразі.

- Справа дрэнь: балота за намі. І не проста балота - імшара. Ах, матары тваёй... І стварыў жа ты, сатана, арлоўская стэпы ды беларускія імшары. Зямелька!

- Пойдзем наўсцяж балота, - сказаў студэнт.

- Добра прыдумаў. Калі там ужо немца няма, - іранічна сказаў пажылы. - Балота лукам угінаецца.І мы ў самай сяродачцы, дзе страла.

Быццам у адказ на яго словы, аднекуль справа даляцела аўтаматная чарга. Потым такая ж прогучэла злева, у вярсце - не больш.

- Як на аблаве, - уздыхнуў туляк. - Што ж, знакóм, тэрміну нам атрымліваецца не больш гадзіны.

Ён устаў і з тугой глянуў на балота. Хлопец глядзеў яму ў рот. І раптам твар пажылога змяніўся. Не тое

каб па ім прабегла ўсмешка - не, проста задрыжэлі дробныя мускулы каля перасносся, быццам нешта вызваліла іх ад здранцвеласці.

- Ані зірні туды. Бачыш, сівец расце.

Студэнт пабачыў, што на атрутна-залёнай паверхні балота там-сям брудна бялеюць астраўкі жорсткай

травы.

- Ну і што?

- Ён не дурань, на бязвыхаднай дрыгве расці не будзе. Вось там і дарога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісты не спазняюцца ніколі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісты не спазняюцца ніколі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісты не спазняюцца ніколі»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісты не спазняюцца ніколі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x