Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трымайцеся, — звязаўся з аўтамабiльнай рацыяй пiлот верталёта. Зараз гэты шустрачок наколецца на шпiльку, i ўсё будзе о'кэй.

Але аўтамабiль — верталётчыкi аж разiнулi раты ад здзiўлення — пачаў пераскокваць праз дарожкi, рэзка вiляць у бакi, аб'язджаючы iх.

— Ну й слаламiст, — здзiўлена прысвiснуў пiлот. — Застаецца адно страляць па шынах.

Верталёты знiзiлiся амаль да ўзроўню шашы i, летучы на шалёнай хуткасцi ўслед за аўтамабiлем, адкрылi ўраганны кулямётны агонь. Кулi, чыркаючыся аб асфальт i рыкашэцячы, высякалi доўгiя яркiя iскры. Нарэшце лопнула задняя шына, аўтамабiль крутнуўся, спынiўся. Гаю падалося, што ён застагнаў.

Пiлоты падбеглi, зубiламi рассеклi дзвярныя петлi, iначай Гай, у якога пачыналiся ўжо галюцынацыi ад невядомага гаркавата-салодкага газу, сканаў бы ў салоне. Яго выцяглi, далi вады. Ён зрабiў глыток i рухнуў на гарачы смуродлiвы асфальт.

— Гэта Гай Дубровiч, — сказаў адзiн з пiлотаў. — Ранавата ён страцiў прытомнасць. Пратрымайся ён хаця б сотую долю секунды, i я сказаў бы яму, што ягоны сын Клён жывы, цэлы i непашкоджаны толькi што вярнуўся на Зямлю з планеты Вар.

XIV

Радаслаў Буслейка, Вера Хрысцiнюк i Клён Дубровiч, збегшы ад натоўпу журналiстаў, якiя дзеля iнтэрв'ю гатовы былi расшкуматаць iх на дробныя кавалачкi, у спадарожную машыну, а потым, нiкiм не заўважаныя, шчаслiвыя, ускочылi ў перапоўнены людзьмi вагон менскага метро, паехалi ў цэнтр горада. Меркавалася, што першнаперш заедуць яны на вулiцу Заслаўскую, у кватэру сям'i Дубровiчаў.

— Лоўка мы абвялi вакол пальца ўсiх гэтых букетаносцаў, - смяяўся Клён.

Ён з прагнай радасцю ў вачах глядзеў на людзей, на плямы святла, што ўспыхвалi i праляталi, успыхвалi i праляталi ў вокнах вагона. Ён гатоў быў крычаць вагону, прыспешваць яго: "Хутчэй! Хутчэй!", бо так не цярпелася ўбачыць родны дом, сваю вулiцу, мацi, бацьку.

— Так, букетаў было, як пiшуць журналiсты, поўнае мора i цэлы акiян, задаволена сказаў Буслейка. — Як глянуў я — а ўвесь аэрадром у адных букетах. I гэта ж трэба кожнаму, хто табе букет падрыхтаваў, пакланiцца, усмiхнуцца, горача пацiснуць руку. Не, што нi кажыце, а своечасова мы збеглi.

Вера Хрысцiнюк закахана пазiрала на яго. З вясёлым здзiўленнем увесь гэты час яна адчувала сябе быццам трошкi п'янаватай, хоць, вядома ж, нi кроплi вiна не пабывала ў яе роце. "Якое шчасце пасля такiх выпрабаванняў i жахаў зноў вярнуцца на Зямлю, — расчулена думала Вера, — якое шчасце ехаць у гэтым цесным дрогкiм вагоне i бачыць каля сябе Радаслава, моцнага прыгожага чалавека, роднага чалавека на роднай зямлi". Яна адчувала, што катастрафiчна топiцца, iдзе на дно сiнiх iскрыстых вачэй стрэсаператара. Ёй успамiналiся словы славутага пiсьменнiка, вычытаныя ў кнiжцы пра каханне: "Мужчына i жанчына, стойце тварам да твару, душа да душы. Не рассячэ вас нiякi меч".

Раптам вагон на поўным разбезе рэзка спынiўся, затармазiў. Пасажыры паляцелi ўпёрад, павалiлiся, як костачкi дамiно, адзiн на аднаго. Завiшчэлi, зарыпелi, заекаталi вагонныя колы, з-пад якiх шуганулi снапы гарачых iскраў. Адразу патухла святло. Пачулiся прарэзлiвыя стогны.

— Што гэта? — ухапiлася Вера за Радаслававу руку.

— Не хвалюйся, Верачка, — сказаў як мага спакайней Буслейка. — Пэўна, нейкая аварыя ў кантактнай сетцы метрапалiтэна. Зараз электрыкi, трэба спадзявацца, прымуць адпаведныя меры, i мы паедзем далей.

— Ды вы што — з Месяца звалiлiся? — перапынiў яго чарнавусы, гадоў сарака мужчына. — Хiба не ведаеце, што ўжо другi дзень у горадзе самая сапраўдная вайна з плазмоiдамi? Гэтая нечысць прэ адусюль: з каналiзацыйных люкаў, з трансфарматараў, з электраразетак.

— На iхнiм баку робаты, якiя ўзбунтавалiся на аўтамабiльным заводзе, спалохана пазiраючы ў цёмнае акно вагона, уставiла сваё слоўца сiвая iнтэлiгентнага выгляду бабуля.

— I наркаманы. Гэтым — абы ўкалоцца, — дадаў шыракаплечы юнак у чырвонай веласiпеднай шапачцы.

Набор такiх навiн быў поўнай нечаканасцю для Клёна, Веры i Радаслава. На нейкi мiг яны адчулi збой у дыханнi.

— Мы i сапраўды, як вы кажаце, звалiлiся, толькi не з Месяца, а з планеты Вар, — сказаў нарэшце Буслейка.

— Дык вы з экспедыцыйнага корпуса палкоўнiка Хвалiбога?! — жвава ўсклiкнуў шыракаплечы юнак, i вочы радасна заззялi.

— Мы не з корпуса. Мы тыя, каго вызваляў гэты корпус, — пакрыўджана сказаў Клён. — I Хвалiбог не палкоўнiк, а маёр.

— Не, малады чалавек. Ён ужо стаў палкоўнiкам. Я сама слухала Iндаэўрапейскае радыё, — адразу ўмяшалася ў гаворку бабуля-iнтэлiгентка. Там было сказана так…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x