Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Доктар Метэор i Гай Дубровiч пераглянулiся.

— А зараз перадаем паведамленне асаблiвай важнасцi, з якiм выступiць дырэктар Галоўнага Iндаэўрапейскага Стрэсографа Лех Патоцкi.

На экране з'явiлася барадатая галава Патоцкага. Ён быў вельмi ўсхваляваны. Побач з iм у студыi сядзеў стрэсаператар Карл Гакенхольц.

— Панове, — басавiта загаварыў Патоцкi, — па свайму службоваму абавязку мы з панам Гакенхольцам павiнны папярэдзiць вас, што ў раёне гарадоў Стакгольм, Рыга, Вiльнюс, Менск, Чарнiгаў, Варонеж з гадзiны на гадзiну, падкрэслiваю — з гадзiны на гадзiну, чакаецца суперканцэнтрацыя адмоўнай энергii, атака СЦ, якая ацэньваецца намi, стрэсаператарамi, як атака дзевятай i нават дзесятай катэгорыi. Гэта небяспечна для людзей, асаблiва для малых дзяцей. Не забудзьце праверыць, каб у кожнага з вас пад рукой быў iндывiдуальны Ўзмацняльнiк Волi. Усiм, хто сядзе за руль аўтамабiля або за штурвал верталёта, патрэбна вельмi ўважлiва сачыць за сваiмi дзеяннямi, за паказаннямi прыбораў. Запомнiце: чакаецца бунт аўтамабiляў. Яшчэ раз паўтараю: чакаецца бунт аўтамабiляў, якi справакавала СЦ. Псiхiятрам i брыгадам "хуткай дапамогi" неабходна падрыхтавацца да рэзкага павелiчэння колькасцi выклiкаў, дэпрэсiй i спроб самазабойства. Завастраю ўвагу супрацоўнiкаў Дамоў зняволення i духоўнага перавыхавання, што могуць быць рэцыдывы непадпарадкавання адмiнiстрацыi. Але асаблiвую ўвагу звярнiце на сваiх дзяцей. Пакладзiце iх раней спаць, дайце вады з мёдам, змажце скронi ментолавым маслам, пад падушкi насыпце свежай мяты. Глядзець тэлевiзар, кiнабаевiкi катэгарычна не рэкамендуецца.

— Закруцiлася кола, — уздыхнуў доктар Метэор i па селектару пачаў аддаваць неабходныя загады гаспадарчым i ахоўным службам Дома Пераўтварэнняў.

Гай жа сядзеў, як уражаны громам. Калi чакаецца яшчэ адна атака СЦ, значыць, Клён, сын ягоны, не стаў, як абяцалi, Гарантам Вечнага Мiру, значыць, ён у гэтыя самыя хвiлiны можа быць мёртвым. Гай абхапiў рукамi галаву.

— Супакойцеся, — мякка паклаў яму далонь на плячо доктар Метэор.

Шж тым Лех Патоцкi перадаў слова Карлу Гакенхольцу. Той, адкашляўшыся ў круглы загарэлы кулак, сказаў:

— Па маiх асабiстых падлiках, гэта ўжо сто сорак трэцяя атака Старой Цывiлiзацыi. Можа, я памыляюся, дык няхай мяне паправяць болып кампетэнтныя спецыялiсты. Але чаму зноў разгараецца полымя, якое, як мы ўсе спадзявалiся, пачало патухаць? На гэты конт чакаецца афiцыйная заява З'езда Ўсiх Зямных Канфедэрацый, i ўсё-ткi я, карыстаючыся дазволам, якi маю, пастараюся, паважаныя тэлегледачы, накiдаць хаця б пункцiрную схему таго, што адбылося i што мусiць адбыцца.

Ён паглядзеў на Патоцкага. Пан Лех адабральна кiўнуў галавой.

— Справа ў тым, што з-за межаў нашай метагалактыкi грамадзянам планеты Зямля i ўсiм насельнiкам Блiжняга Космасу паступiў цi то ўльтыматум, цi то парада вышэйшых па iнтэлекце (заўважце — не багi-алiмпiйцы, а проста вышэйшыя па iнтэлекце) унесцi значную, я б сказаў, кардынальную карэкцiроўку ў перспектывы развiцця чалавецтва. Нейкi нябачны касмiчны дырыжор уладна ўзмахнуў палачкай i хоча, i патрабуе, каб мы спявалi толькi па ягоных нотах. Хто ж гэты дырыжор? Гэта цывiлiзацыя планеты Сiняя Зорка. Да нядаўняга часу астраномам i ўсiм вучоным Зямлi нiчога не гаварыла гэта назва. Сёння ж мы ведаем, што жыхары Сiняй Зоркi практычна бяссмертныя, адным словам, яны навучылiся жыць неабмежаваную колькасць гадоў i стагоддзяў. Яны валодаюць крынiцамi суперэнергii. Яны могуць перамяшчацца ў прасторы з хуткасцю думкi. Заўважце, не гуку, не святла, а думкi.

— А цi хутка яны думаюць? — умяшаўся Лех Патоцкi. — Сярод жывых iстот ёсць жа значны працэнт тугадумаў.

— Гэта ўжо iншая справа, — суха адказаў Гакенхольц, якi не любiў дыялогаў, - мяркую, калi яны дыктуюць умовы нашай высокаарганiзаванай цывiлiзацыi, думаюць яны i хутка, i эфектыўна. Па апошнiх звестках, Сiняя Зорка цi бярэ, цi ўжо ўзяла пад свой кантроль цывiлiзацыю планеты Вар, так, так, той самай, якую СЦ лiчыць прарадзiмай i на якой усё яшчэ знаходзiцца Клён Дубровiч. Вар, на вялiкi жаль, робiцца плацдармам, адкуль эмiсары Сiняй Зоркi пагражаюць Зямлi. Сёння яны прыслалi ўльтыматум. Што ад iх i ад iхнiх саюзнiкаў чырвоных i фiялетавых плазмоiдаў можна чакаць заўтра?

Карл Гакенхольц, задаўшы тэлегледачам i самому сабе вельмi няпростае пытанне, змоўк. Яго замянiў Лех Патоцкi.

— Iдэяй фiкс цывiлiзацыi Сiняй Зоркi я назваў бы яе страснае жаданне спынiць Час, — сказаў ён. — Разумееце: не гадзiннiк спынiць, не канвеер або лiнiю метрапалiтэна, а Час. У сваiм ультыматуме сiнязорцы заяўляюць, што ўмеюць гэта рабiць i што менавiта такое ўменне дазволiла iм знайсцi ключы ад бессмяротнасцi. У блiжэйшыя iхнiя планы ўваходзiць правядзенне эксперымента над чалавецтвам. Ведаеце, якая найпершая ўмова дасягнення людзьмi бессмяротнасцi? Забарона, катэгарычная i безумоўная забарона нараджаць дзяцей. Адным словам, бессмяротным чалавек можа стаць без сына, без дачкi. Гэтага патрабуе ад усiх нас Сiняя Зорка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x