Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Едзьце на чыгуначны вакзал, — усхвалявана сказаў Дубровiч таксiсту.

Той згодна кiўнуў галавой, павялiчыў хуткасць, i раптам Гай убачыў у яго на руках белыя пальчаткi.

Кроў зазвiнела ў галаве, пачала, здаецца, ламаць скронi.

— Што гэта? — спытаў Гай.

— Вы аб чым? — не зразумеў таксiст.

— Спякота, а ў вас на руках пальчаткi.

— Ну й што? Мне так падабаецца, — усмiхнуўся таксiст, але вочы былi напружаныя, суровыя.

— Неадкладна здымiце, пакажыце свае рукi. Я хачу iх убачыць.

— А я цябе, жлоб, хачу ўбачыць у труне ў белых тапках, — адказаў таксiст i раптам, кiнуўшы руль, схапiў Гая за горла.

Дубровiчу ўдалося вывернуцца. Усiм целам ён падаўся назад, але вялiкiя рукi ў белых грубых пальчатках цягнулiся да яго.

"Зараз машына загрымiць у кювет, — падумаў Гай. — Не ведаю, што застанецца ад гэтага пярэваратня. Ад мяне ж — адны костачкi".

Кулаком ён ударыў таксiста, стараючыся патрапiць у скiвiцу. Але ўдар прыйшоўся ў грудзi i прабiў iх, прарваў, бо пад кулаком была не пругкая чалавечая плоць, а нейкая рыхлая маса, нейкая вата. Ад нечаканасцi i агiды пацямнела ўваччу. Стварэнне, якое толькi што было таксiстам i даволi спрытна i ўмела ўпраўлялася з аўтамабiлем, на вачах пачало набываць фiялетава-чырванаваты колер. Такiм робiцца корань у грыба падасiнавiка пасля таго, як яго зрэжуць.

Па рацыi Гай перадаў дыспетчару, што на лiнii ў горадзе i ў прыгарадах могуць працаваць i, вядома ж, працуюць вадзiцелi-пярэваратнi, хiтрая агрэсiўная пятая калона СЦ.

— У iх няма цела, — дадаў ён.

— Як? — асекся голас у маладзенькай дзяўчыны-дыспетчара. — Як вы сказалi?

— У iх няма цела, — паўтарыў Дубровiч.

— А як жа яны кiруюць машынамi?

— Шлая мая, у iх няма чалавечага цела, — стараючыся не раздражняцца, пачаў цярплiва тлумачыць Гай. — Напрыклад, вось гэты прыгажунчык, што сядзiць побач са мной, з выгляду самы сапраўдны каўбой, супермэн, адным словам, але ўвесь ён нашпiгаваны нейкай ватай i нейкiм пiлавiннем.

— I вам не страшна? — цiха-цiха спыталася дыспетчарка.

Гай не адказаў, выключыў рацыю. Увесь гэты час ён вёў аўтамабiль, скiнуўшы фiялетавыя (нават пальчаткi зрабiлiся фiялетавымi!) адразу памякчэлыя робатавы рукi з руля. Потым ён наогул надумаў ачысцiць ад пярэваратня салон. Цiскануў на тормаз, хацеў адчынiць дзверцы, але аўтамабiль не слухаўся, нёсся, як раз'ятраны звер, па шашы. Гай быў вопытнейшым шафёрам, мог, калi трэба, з завязанымi вачыма кiраваць машынай, ведаў, адчуваў у ёй кожную маленькую гаечку, i ён зразумеў, што стаiць за нечаканым бунтам аўтамабiля. Аўтамабiль таксама быў фiкцыяй, падробкай, муляжом, называй як хочаш. Аўтамабiль быў жывой iстотай, якая дзёрзка не падпарадкоўвалася чалавеку, хацела яго забiць, знiшчыць.

— Спынiся, чортава калымага! — у адчаi закрычаў Дубровiч, зноў i зноў нацiскаючы на тормаз.

Раптам аўтамабiль рэзка рвануўся на сустрэчную паласу руху, намерваючыся ўдарыцца — лоб у лоб — з вялiзным цяжкiм малакавозам. У апошняе iмгненне шафёр малакавоза вiльнуў убок i люта пагразiў Гаю кулаком.

— Бунт аўтамабiля! — закрычаў у рацыю Гай. — Прашу дапамогi! Прашу тэрмiновай дапамогi!

— Дзе вы знаходзiцеся? — спытаў у яго строгi басавiты мужчына, пэўна, афiцэр ДАI.

— На шашы Вiльнюс — Менск, у раёне Новай Вёскi! Аўтамабiль, не ведаю, як i называць гэту пачвару, пастаянна кiдаецца на сустрэчныя слупы i машыны! У мяне мярцвеюць рукi! Вось ён хоча скокнуць у кювет!

Гай заскрыгатаў зубамi, у чарговы раз не дазволiўшы аўтамабiлю самалiквiдавацца.

— Дапамажыце! — крычаў ён.

З неймавернай хуткасцю пачаў расцi, раздзiмацца руль i неўзабаве прыцiснуў Дубровiча да сядзення, ды так, што не прадыхнуць. Адначасова пачулася лёгкае шыпенне. У салоне запахла нечым гаркавата-салодкiм. Гай адчуў, як пачынаюць злiпацца павекi. "Сонны газ", — здагадаўся ён. У смяротнай тузе заныла сэрца. Ён убачыў на заднiм сядзеннi цяжкую металiчную гантэлю. "Навошта ў машыне гантэля? — мiльганула ў галаве, якая ўжо клявала носам, вялая думка. — Пэўна, ёю пярэварацень збiраўся трушчыць чарапы людзям". Гай схапiў гантэлю, заплюшчыўшы вочы, што ёсць сiлы ўдарыў ёю па ветравым шкле. Дзве мэты ставiў ён перад сабой — упусцiць у салон свежае паветра i прычынiць гэтаму стварэнню, гэтаму самазабойцу боль. Але шкло толькi злёгку прагнулася, нi трэшчынкi не з'явiлася на iм. Гэта даканала Гая. "Карачун мне… Канец", — падумаў ён.

У гэты час над шашой нiзка праляцеў патрульны верталёт ДАI, за iм другi, трэцi. Яны пачалi скiдваць на асфальтавае палатно гумовыя дарожкi, спрэс утыканыя вострымi жалезнымi шыпамi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x