Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны выскачылi на вулiцу Нямiгу. Непадалёку, на мосце праз раку Свiслач, гарэў аўтамабiль. Трывожна званiў, грымеў звон кафедральнага праваслаўнага сабора. Старая ў чорным глядзела на сабор, хрысцiлася, прыгаворваючы:

— Сказана ў Святым пiсаннi: "I прыйдзе агонь нябесны. I дом на дом упадзе".

Вера Хрысцiнюк раптам паклала галаву на плячо Радаславу i заплакала.

— Навошта ўсё гэта? — праз слёзы запытала яна.

— Што? — пагладзiў ёй валасы Буслейка.

— Агонь… Дым… Страх… Робаты… Агiдны карлiк з рацыяй… За што, за якiя грахi пакутуем мы, людзi?

— Супакойся, — пераходзячы на «ты», пачаў суцешваць Буслейка.

— Але за што такiя пакуты?

— Я ведаю, — бляднеючы сказаў Клён.

— Ты? — адначасова здзiвiлiся Радаслаў i Вера.

— Я. Гэта расплата за стагоддзi фальшу. Хто кiдае камень уверх, кiдае яго на сваю галаву. Гэта — бунт прыроды, якую чалавецтва заганяла ў трубы, у жалезныя клеткi, у цыстэрны, у колбы i рэактары. Мы жывем на фалынывай планеце. I нават Вялiкая Эра Плюралiзму — толькi маска, пад якой хаваецца фальш.

— Мой ты хлопчык, — усё яшчэ плачучы, пачала цалаваць Вера Клёна.

Ён адварочваўся, моршчыўся.

Раптам яны ўбачылi спартсмена. Гэта быў мужычок гадоў трыццацi пяцi сарака, гладкi, жылiсты, з вясёлым загарэлым тварам. У чырвоным спартыўным касцюме, у беласнежных кедах ён трушком бег па вулiцы i, пэўна ж, нiчога не заўважаў наўкол сябе. Рытмiчна працавала сэрца, спраўна служылi мускулы, прыемна-цёплым ручаём пульсавала па венах i капiлярах кроў.

— Вось падзiвiцеся, — нервова прыкусiў губу Клён. — Гарыць горад, а ён сабе бяжыць, пацее, хоча жыць сто пяцьдзесят гадоў. Дрэва, пушчанскi дуб на адным месцы ўсё жыццё стаiць, а жыве i тысячу, i дзве тысячы гадоў.

Яны, асцярожлiва азiраючыся, пайшлi па Нямiзе, кiруючыся ў бок вулiцы Заслаўскай. Пахла дымам, бензiнам, гарэлай гумай. Каля перакуленага газетнага кiёска валялiся кiпы рознакаляровых часопiсаў, газет. Вецер гартаў старонкi. Блiскучымi вострымi абломкамi было рассыпана вiтрыннае шкло.

"Чаму мяне не сустрэлi ў аэрапорце мама i бацька? — думаў Клён. — Што здарылася? Яны ж павiнны былi ведаць аб нашым прылёце. А можа…" Але ён не дазваляў свайму разгарачанаму ўяўленню iсцi далей слова «можа», сягаць за тую трывожную мяжу, дзе жыве халодная невядомасць, дзе перакочвае свiнцовыя хвалi бязмежны акiян адчаю. "Усё будзе добра, нармальна, — прымушаў сябе думаць ён. — Проста яны не паспелi прыехаць з Чорнага Хутара. Вось зараз павернем на вулiцу Танкавую, а там — i Заслаўская".

З-за рога прадуктовага магазiна выбегла штук пятнаццаць шышкагаловiкаў. Ружовыя твары i ружовыя рукi рэзка кантраставалi з чорнай, мабыць, гумавай вопраткай. Шышкагаловiкi цягнулi панцырны агнямёт, ударылi вогненным струмянём па вокнах магазiна. Шкло гучна лопалася, плавiлася. Некалькi салдат СЦ не спяшаючыся зайшлi ў магазiн, дзе ўжо бушавала полымя, абсалютна не зважаючы на гарачыню, корпалiся там. Нарэшце зноў з'явiлiся на вулiцы i ўсе былi з трафеямi. Хто нёс маткi сасiсак, абкруцiўшыся iмi, хто — галоўку сыра або кардонную скрынку з маслам. У аднаго ў руках блiшчалi дзве бутэлькi гарэлкi. I м, вядома ж, не патрэбна была нiякая ежа, бо адсутнiчалi страўнiк i апетыт. Але капiiсты заставалiся капiiстамi. Проста на асфальце яны селi ў кружок. Адзiн ружовай рукою зачэрпваў з кардоннай скрынкi як паболей масла, старанна размазваў яго па тварах i па жыватах сваiх таварышаў. Так яны «елi». I тут шышкагаловiкi заўважылi людзей.

— Бяжым! — крыкнула Вера.

Але салдаты СЦ iмгненна ўскочылi на ногi, i пякучы струмень з агнямёта разрэзаў, расплавiў асфальт лiтаральна ў некалькiх сантыметрах перад ёй.

— Спакойна заставаймася на сваiх месцах, iначай яны спаляць нас, як жмут сухой саломы, — сказаў Радаслаў.

Шышкагаловiкi шчыльна абкружылi людзей, пачалi разглядваць iх. Так дзецi разглядваюць незнаёмую цацку.

— Якiя яны страшныя, — прашаптала Вера.

Замест зубоў у роце ў шышкагаловiкаў мелiся вузкiя металiчныя пласцiнкi з мноствам дзiрачак. У iх не было павекаў i броваў, чырвоная скура на шчоках была падобна на кракадзiлавую, вiднелася ўсяго адна наздрына, i тая на самым кончыку тоўстага кароткага носа.

Шышкагаловiк, якi трымаў у руках скрынку з маслам, пастаяў-пастаяў i раптам плюхнуў жменю масла проста ў твар Клёну, пачаў размазваць.

— Адчапiся, агiдзiна! — закрычаў Клён.

Пэўна, крык падзейнiчаў, бо шышкагаловiк, схiлiўшы галаву на левае плячо, адступiў, застыў, як каменны. Затое трое ягоных сяброў у iмгненне вока падскочылi да Буслейкi. Адзiн моцна сцiснуў стрэсаператару кiсцi рук не варухнешся, другi адкiнуў яму галаву назад, надавiўшы на нiжнюю скiвiцу, адкрыў рот; трэцi пачаў залiваць у рот стрэсаператару гарэлку. Радаслаў моршчыўся, захлiпваўся, круцiў вачамi, але нiчога не мог зрабiць. Тады Вера, iрвануўшыся да шышкагаловiка, выбiла ў яго з рук бутэльку. Тая пакацiлася, забрынчэла. Салдаты СЦ здзiўлена пазiралi на Веру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x