Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Уцякайма! — крыкнуў Клён, плюючыся, абцiраючы з твару масла.

Яны што ёсць моцы пабеглi па гарачым патрэсканым асфальце, прычым адразу ж звярнулi ў прахадныя двары, бо на Нямiзе iх бы накрыў агнямёт. Усё было забiта густым едкiм дымам: дзiцячыя пляцоўкi, скверыкi, пад'езды. На клумбе з панiклымi кветкамi стаяў, як здань, магутны чорны дог, з разяўленай мокрай пашчы вывальваўся чырвоны язык. Дзяўчынка гадоў дзесяцi, што вывела сабаку на прагулку, пэўна, не магла з iм саўладаць, бо хлiпала носам i бездапаможна сцiскала ў руцэ павадок.

— Iдзi дадому. Чаго аслупянеў? — строга сказаў Буслейка догу.

Сабака глянуў на яго, мiргнуў карычневымi вачамi, паслухмяна патрухаў у пад'езд.

— Што будзем рабiць? — стомлена спытала Вера. Буслейка ўсмiхнуўся.

— Адзiн мудрэц казаў: "Я нiколi не думаю пра будучыню. Даволi хутка яна прыходзiць сама". А калi быць сур'ёзным, то трэба прабiрацца на вулiцу Заслаўскую — там нашага Клёна ўжо даўно зачакалiся.

Клён з удзячнасцю зiрнуў на стрэсаператара.

Яны, трымаючыся падалей ад будынкаў, з якiх адкрышвалiся, ляцелi ўнiз кавалкi цэглы i аблiцовачная плiтка, пабеглi праз дым. Спераду — Радаслаў, за iм — Вера. Клён трымаўся ў ар'ергардзе. Рабiлася горача. Пот залiваў шчокi. Раптам накрыўка каналiзацыйнага люка, якi толькi што пераскочыў Буслейка, са звонкiм грукатам адчынiлася, адвалiлася. Адтуль, з-пад зямлi, вытыркнулася доўгая ружоваскурая рука, схапiла Веру за нагу, рэзка рванула ўнiз. Усё адбылося iмгненна.

— Ой! — крыкнула Вера, i ўжо былi толькi вiдны яе плечы, рукi i галава.

— Радаслаў! Клён! Хлопчыкi! Ратуйце! — са слязьмi ў голасе залямантавала яна.

Буслейка з Клёнам за рукi i плечы пацягнулi яе з люка, з цяжкасцю, але выбавiлi на паверхню. Яна была басанож, прыгожыя блакiтныя кеды засталiся ў калодзежы. Калi яна ўбачыла свае ногi, то жахнулася i закрыла вочы далонямi. На нагах была ружовая, нiбы дзiцячая, скура, абсалютна такая, як у шышкагаловiкаў.

— Божа, што яны зрабiлi? — заплакала Вера.

— Вера, пойдзем, — асцярожна крануў яе за плячо Клён.

Але яна несуцешна плакала.

— У пазамiнулым годзе я заняла чацвёртае месца на конкурсе "Спадарыня Навука", — праз горкiя iскрыстыя слёзы казала яна. — Я выступала ў залацiстым купальнiку. Мае ногi…

Вера, як да чужых, з гiдлiвасцю i жахам дакранулася да сваiх ног, пагладзiла iх, i раптам яе рукi зрабiлiся такiмi ж — ружовымi, ашаламляльна-яркiмi. Гэта для жаночай душы было ўжо занадта. Вера неяк сутаргава ўсхлiпнула i страцiла прытомнасць.

— Пракляцце! — гнеўна закрычаў, узняў угору кулакi Радаслаў Буслейка. Каму патрэбна такое?! Колькi можна цярпець?! Чаго хоча ад нас СЦ?!

Ён быў у шаленстве — махаў кулакамi i тупаў нагамi, пляваўся. Клён з трывогай глядзеў то на Веру, то на Радаслава.

I ў гэты мiг у небе, якраз у iх над галовамi, з'явiлася чорная-чорная хмарка, падобная на шар, шумлiвая, уся ў зiхоткiх маланках. Загрымеў гром, падзьмуў парывiсты гарачы вецер. Стала цяжка дыхаць. Вера застагнала, пачала павольна расплюшчваць вочы.

Чорная хмарка з неймавернай хуткасцю наблiзiлася да зямлi. У суседнiх будынках нiбы самi сабой расчынiлiся ўсе вокны, зазвiнела, пасыпалася шкло. Дрэвы i дрэўцы, якiя раслi навокал, кветкi на клумбах разам зашалясцелi, нiзка нахiлiлiся, прычым кветкi адразу ж згарнулi ў пучок свае пялёсткi, быццам разумелi — iм немагчыма глядзець на тое, што зараз адбудзецца.

Хмарка села на зямлю пасярод двара, пачала шыпець, булькатаць, нечакана раскалолася на дзве палавiны, i з яе выкацiлася яркая зорка.

— Маленькi Пяцiног, — зачаравана i адначасова спалохана сказаў Клён.

Так, гэта быў Пяцiног, абсалютная копiя таго Пяцiнога, з планеты Вар, але разоў у дзесяць меншы. Ён пайшоў-пакацiўся проста на Радаслава Буслейку.

— Сыдзi з дарогi i аддай жанчыну! — загрымеў над дваром, здавалася, над усiм Менскам уладны жалезны голас.

— Убiрайся прэч, — цвёрда сказаў стрэсаператар. — Гэта жанчына i гэты юнак — мае сябры. Пакуль б'ецца ў грудзях сэрца, пакуль рука можа сцiскацца ў кулак, ты iх не возьмеш.

— Станавiся на каленi, iначай раздушу i спалю! — грымеў жалезны голас.

— Убiрайся прэч, — упарта нахiлiў светлавалосую галаву Буслейка.

Клён i Вера не дыхаючы глядзелi на яго i на Пяцiнога. Яны пачыналi разумець, што менавiта ў гэтае iмгненне, на гэтым дымным няўтульным двары, дзе амаль да самай травы схiлiлiся тонкiя кволыя дрэўцы, дзе нетутэйшым крыклiвым святлом залiта дзiцячая пясочнiца, аўтамабiльчыкi, лялькi i рыдлёвачкi ў ёй, адбываецца сутыкненне дзвюх цывiлiзацый, дзвюх несумяшчальных суперсiстэм. Iмя iм — Зямля i Сiняя Зорка, Чалавек i Пяцiног, Душа i Ўсёсакрушальная Сiла…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x