• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0991-Х, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Клён не супакоiўся, не сеў на канапу, а, наадварот, падышоў да самых дзвярэй, узяўся за дзвярную ручку. Бярозка разгублена пазiрала то на сына, то на мужа. Ёй так хацелася, каб яны памiрылiся.

— Ты нiкуды не пойдзеш, — рэзка сказаў сыну Гай, таксама ўскочыўшы з канапы.

— З якой нагоды ў нашай сямейцы ўведзена каменданцкая гадзiна? па-блазенску, з непрыхаваным здзекам пацiкавiўся Клён. Ён быў вышэйшы ростам за бацьку, пазiраў на яго зверху ўнiз.

Ды Гай Дубровiч не стаў дыскутаваць, крыкнуў:

— Вярнiдуб! Каратыст! Да мяне! У пакой адразу ж увайшлi, сутыкнуўшыся плячамi ў дзвярах, два робаты.

— За тое, што мы вельмi добра адносiмся да Чарлi, Упраўленне Хатнiх робатаў накiравала да нас сваiх стажораў, якiя шэсць месяцаў будуць працаваць у нашай сям'i, — растлумачыла Клёну мацi i дадала: — Яны будуць працаваць бясплатна.

— Пагуляйце з маiм сынам у дамiно, — загадаў Гай.

— Слухаемся, Абаронца Робатаў, - сiнхронна адрапартавалi Вярнiдуб i Каратыст.

— Дык у цябе ўжо i тытул з'явiўся, — цямнеючы тварам, сказаў Клён бацьку. — I хатняя палiцыя пад рукою. А куды ж дзеўся плюралiзм? Дзе яго, бедненькага, шукаць? Можа, пад сталом?

Ён зрабiў выгляд, што нешта ўважлiва разглядвае пад шахматным столiкам.

— Усё робiцца для твайго шчасця, сын, — цвёрда прамовiў Гай Дубровiч i выйшаў з пакоя.

— Сынок, не крыўдуй на нас, але доктар Берг (у нас зараз новы сямейны доктар) параiў, каб ты дзён дзесяць пабыў дома. Аказваецца, вiрус з планеты Вар не выдумка, — хвалюючыся, страшэнна перажываючы, умольна зiрнула на сына Бярозка.

— Хочаце дамiно? Будзе вам дамiно, — быццам не пачуўшы яе слоў, бадзёра i нахабнавата рагатнуў Клён i, звярнуўшыся да робатаў, крутнуў пальцам каля скронi. — Як у вас наконт iнтэлекту, хлопчыкi?

— Норма, — сiнхронна выгукнулi тыя.

— Малайцы, — пахвалiў ён iх i нават не зiрнуў на мацi.

Бярозка, учарнелая ад крыўды i ўласнай бездапаможнасцi, хвiлiнку пастаяла пасярод пакоя, уздыхнула i цiха зачынiла за сабой дзверы. А на сына, на Клёна, быццам наплыў-навалiўся нейкi вясёлы, на мяжы з iстэрыкай, шал.

— Хто з вас Каратыст? — гучна ляпаючы костачкамi дамiно, амаль крычаў Клён. — Ты? Цi, можа, ты? Вы падобныя, як дзве жалезныя каструлi. А мой бацечка, значыцца, Абаронца Робатаў? Ха-ха. А цi ведаеце вы, каструлi, што ўсе мы: i я, i вы, i нават Абаронца Робатаў жывем на фальшывай планеце? Не ведаеце? Дык я вам трохi прапаласкаю мазгi, прабачце, клемы. Згода? Слухайце. Мы носiмся з ВЭП, як некалi барадатыя i вусатыя, а ў дадатак безбародыя, бязвусыя i абсалютна лысыя, адным словам, розныя мудрацы насiлiся з камунiзмам. Курыца не знесла нiводнага яйка, а кудахтання было на ўвесь свет. Разумееце?

Робаты, пазiраючы на Клёна, сiнхронна кiвалi галовамi. Аднак калi ён, тэмпераментна захапiўшыся сваiм маналогам, памкнуўся ўстаць з-за стала, адзiн робат балюча прыцiснуў яму нагу, другi паклаў на плячо цяжкую ўчэпiстую руку.

— Пiльнуеце? — пагардлiва ўсмiхнуўся Клён. — Сабачая ў вас, хлопчыкi, служба. Думаеце, уцяку, збягу? А я б i хацеў збегчы адсюль. Напрыклад, на Марс, на Вар. Там Аюс жыве, кароль жывёл. Не чулi пра такога? Ды адкуль вам пачуць.

— Гавары цiшэй, — раптам сказаў Вярнiдуб. Ён адрознiваўся ад Каратыста жалезнай трохкутнай заклёпкай на левым калене. У Каратыста якраз на гэтым самым месцы была медная заклёпка.

Клён здзiўлена паглядзеў на яго.

— Гавары цiшэй, — зноў сказаў Вярнiдуб.

— А костачкамi дамiно стукаць можна? — падкалоў робата Клён.

— Костачкамi можна стукаць моцна, а гаварыць трэба цiха, — паважна растлумачыў Вярнiдуб.

— Тады, як кажуць амерыканцы, о'кэй, — ляпнуў што ёсць моцы па стале Клён. — Пуста — пуста, хлопчыкi.

Але як ён нi стараўся дэманстраваць усiм, у тым лiку i робатам, сваю незалежнасць, узмужнеласць, на сэрцы былi разгубленасць i трывога. Ён адчуваў, што вельмi змянiўся за той час, якi правёў на Вары. Смерць Буслейкi, таямнiчае знiкненне Веры Хрысцiнюк толькi пашырылi трэшчыну, што з'явiлася мiж iм i бацькамi, настаўнiкамi, сябрамi. Ён вярнуўся з Вара новым чалавекам, зiрнуў на Зямлю i зямлян новымi вачамi i шмат у чым расчараваўся. Вялiкая Эра Плюралiзму, расхваленая ў школьных падручнiках i доктарскiх дысертацыях, у кнiгах i кiнафiльмах, у песнях i нават у дзiцячых лiчылках, бачылася незварушнай цяжкай пiрамiдай, мастадонтам, якi пад пяшчотнай беласнежнай поўсцю, пад саладжавым мурлыканнем хавае сталёвыя чорныя кiпцюры. "Чаго мне не хапае? — пакутлiва думаў Клён. — Што змянiлася ўва мне i чаму змянiлася? Бацька i мацi любяць мяне, любяць як свайго адзiнага сына. Я гэта бачу, гэтага нельга не ўбачыць. Чаму ж я сам разлюбiў iх (не, не разлюбiў, занадта катэгарычна рабiць такiя высновы), чаму я заўважыў, пачаў заўважаць iхнюю паўсядзённую, хай сабе дробную, ману, iхнюю пастаянную раздвоенасць?" Калiсьцi яшчэ зусiм кволым хлапчанём ён вычытаў у "Бiблii для ўсiх", што Багародзiца мяняе колер сваiх вачэй, мяняе ў залежнасцi ад таго, якi чалавек стаiць перад ёй, звяртаецца да яе. Калi чалавек сiнявокi — яна сiнявокая, калi чарнавокi — чарнавокая. Памятаецца, як гэта ўразiла, ашаламiла, прымусiла горача забiцца сэрца. З таго часу Божая Мацi зрабiлася вышэйшай мерай духоўнасцi, iдэалам, да якога няспынна хацелася iмкнуцца. А Вялiкая Эра Плюралiзму пачала бачыцца яму, асаблiва пасля вяртання з планеты Вар, са сталёвымi ўпэўнена-халоднымi вачамi i заўсёды глядзела на людзей, што абагаўлялi яе, зверху ўнiз.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.