• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0991-Х, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Клён, якi ляжаў дагэтуль з заплюшчанымi вачамi, кулём зляцеў, звалiўся з канапы, прылiп да экрана. Так, гэта быў ён, Аюс. Гордая пастава, упэўнены смелы позiрк.

— Гэта не зусiм звычайны дзiк, — працягваў мiж тым тэлерэпарцёр, аж захлiпваючыся ад навiн, што распiралi яго, iмкнучыся як найхутчэй падзялiцца iмi з гледачамi. — Па-першае, ён жыве ў гэтым заапарку i наогул на Зямлi ўсяго толькi няпоўны месяц. Ён, паважаныя спадары, ураджэнец далёкай таямнiчай планеты Вар. Так, гэта не мая выдумка, гэта праўда, праўда найвышэйшай пробы. Прыгажуна Аюса падараваў заапарку палкоўнiк-герой Хвалiбог, вярнуўшыся з вялiкiм трыумфам з планеты Вар. Па-другое, тэлерэпарцёр пазмоўнiцку прыцiшыў голас, — ходзяць чуткi, што Аюс Першы, верце не верце, умее гаварыць. Ходзяць чуткi, што на сваёй планеце ён быў каралём жывёл. Адкуль такiя чуткi, спытаеце вы? Адказваю, як на споведзi. Вера Хрысцiнюк, тая самая, што лётала на Вар i зусiм нядаўна пры таямнiчых нявысветленых абставiнах знiкла, расказвала тут, у заапарку, аб усiм гэтым па прэс-канферэнцыi. Даю запiс яе выступлення.

Клён пачуў усхваляваны Верын голас.

"Ён, кароль жывёл планеты Вар Аюс Першы, умее гаварыць. Не здзiўляйцеся, я напачатку сама не верыла ў такое. Ён вельмi разумны. У яго, зноў не здзiўляйцеся, амаль чалавечы iнтэлект. Чаму ён тут, на Зямлi, не сказаў нi слова? Цяжка меркаваць. Але пастаўце сябе на яго месца…"

"На месца дзiка?" — перабiў Веру нейкi iранiчны журналiст.

"Пастаўце сябе на яго месца, — як не пачуўшы з'едлiвай рэплiкi, казала далей Вера. — Стрэсавыя ўмовы… Касмiчны пералёт… Людское акружэнне… Чужая, абсалютна незнаёмая планета… Тут не толькi страцiць мову, тут звар'яцець можна".

"Карэспандэнт газеты "Крывiцкi шлях" Iвановiч. I ўсё-ткi, спадарыня Вера, чаму, на вашу думку, гэты дзiк, гэты кароль жывёл згубiў у нас на Зямлi сваё, я б сказаў, надзвычайнае невераемнае ўменне?"

"Я не бiёлаг, — пасля некаторай паўзы цiха прамовiла Вера, — але, мне здаецца, тут справа нават не ў бiялогii. Ён умеў гаварыць, бо я сама з iм гаварыла. Ён гаварыў вачамi. Не здзiўляйцеся — я i мае сябры цудоўна разумелi яго. Наконт таго, чаму гэты незвычайны дзiк анямеў, я хачу выказаць думку, якая можа вам не спадабацца. Я лiчу, што вiной усяму сама планета Зямля, зямная атмасфера i мы, людзi. Прашу не перабiваць мяне. Так, мы стварылi ВЭП, мы ганарымся гэтым. Але цэлыя акiяны адмоўнай энергii акружаюць нас. Не перабiвайце мяне, бо гэта праўда. Нездарма Клён Дубровiч, цудоўны хлопчык, якому я шлю прывiтанне, калi ён мяне зараз чуе, сказаў пра Зямлю, пра нашу з вамi Зямлю: "Фалыдывая планета". Колькi яшчэ на ёй няшчырасцi, хлуснi!"

"А вы, аказваецца, не патрыётка, — загулi, як галодныя пчолы, пакрыўджаныя такiмi словамi журналiсты. — Мы чакалi ад вас большай павагi да Зямлi, калыскi чалавецтва. Палёт на Вар (прабачце, паважаная спадарыня) не даў вам вялiкай карысцi, абгаворваць свой дом, прабачце, проста непрыгожа". "Але гэта праўда", — упарта вяла сваё Вера. Клён выключыў тэлевiзар. Сэрца горача бiлася ў грудзях. Толькi што ён чуў Верын голас, бачыў Аюса. Успамiн аб днях, праведзеных разам з iмi на планеце Вар, нахлынуў на яго, як вясновы грымучы лiвень. Там было небяспечна, было цяжка, часам нявыкрутна, ды гартавалася, аж звiнела душа, мудрэў розум, рабiлiся вiдушчымi вочы. Тое, што Вера Хрысцiнюк, таксама як i ён, убачыла Зямлю iнакшай, было, вядома ж, невыпадковым. Быццам адначасова працёрлi яна i ён мутнае ад пылу i сажы аконнае шкло, глянулi на белы свет i жахнулiся — замест вясёлых добразычлiвых людзей снуюць туды-сюды нейкiя халодныя манекены, замест яркiх кветак тлуста блiшчаць плямы фарбы, разлiтай у скверах i лугах, i ўсюды хiтры разлiк, насмешка над суседам, i пустое бяззорнае неба вiсiць над галавой, i фалын у словах i дзеяннях. Правiльна сказаў аднойчы бацька: "Мы такiя — стагоддзе ставiм помнiкi, потым цэлае стагоддзе крышым iх, разбiваем". Як бы хацелася зараз убачыць Веру! Але дзе яна, што з ёй? А вось Аюс — у заапарку. Мудрага караля жывёл зрабiлi жывой лялькай для дзятвы i разявакаў. I, пэўна ж, смяюцца, залiваюцца — "гэта той самы дзiк, што ўмеў, ды развучыўся гаварыць". Трэба выручаць Аюса! Трэба неадкладна вызвалiць яго з праклятага заапарка, выпусцiць у лес, у балота, абы падалей ад усёй шумлiвай хеўры звышгалавiстых вучоных i звышплюралiстычных журналiстаў. Клён аж затрымцеў ад такога свайго рашэння, аж трасянуў рукамi i прышчоўкнуў пальцамi. Толькi як зрабiць гэта? Ён жа й сам, як той Аюс, зачынены, праўда, не ў вальеры, а ва ўласным пакоi. Няхай не хлусiць журналiст — у заапарку i сапраўды ўсюды зялёныя лужкi, кусцiкi, воля, прастора, гуляй дзе хочаш, але толькi падыдзе звер да загадзя абумоўленай рысы, якую нельга пераступаць, як з зямлi са скрыгатам выскоквае крацiстая жалезная сцяна. Яны — Аюс i Клён палонныя, палонныя на самай шчаслiвай планеце. Некалькi дзён Клён хадзiў як сам не свой. Адна думка гняла яго — як вырвацца з дому i як вызвалiць Аюса?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.