• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0991-Х, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзе ж Вера? — са злосцю азiрнуўся Клён.

— Яна перад табой.

— Ты хочаш сказаць, што вось гэтае дрэва, гэтая лiпа i ёсць… Вера Хрысцiнюк? — уздрыгнуў голасам, перайшоў на шэпт Клён.

— Так. Яна была ў Доме Пераўтварэнняў у доктара Метэора. Яна вельмi-вельмi прасiла, каб доктар дапамог ёй прыблiзiцца да Радаслава Буслейкi. Яна моцна кахала Радаслава i, калi ён загiнуў, не магла жыць без яго. Вельмi-вельмi прасiла Вера, i Метэор здаўся — ён ператварыў яе ў лiпу, любiмае дрэва Буслейкi. Уначы, патаемна ад людскiх вачэй, яе вывезлi з Дома Пераўтварэнняў у крытым грузавiку i пасадзiлi менавiта на гэтым месцы. Некалькi гадоў назад якраз тут упершыню ўбачыла Вера Хрысцiнюк Радаслава, якi займаўся ў вадналыжнай секцыi.

— Чалавека ператварылi ў дрэва! — усклiкнуў уражаны Клён. — Хiба можна такое рабiць?

— Гэта пакуль што забаронена. I доктара Метэора неўзабаве будзе дапытваць Суд Сумлення ў Доме Народаў. Нехта з персанала ўсё-ткi данёс на доктара. Але ж ты не будзеш адмаўляць той факт, што на шчаслiвай планеце Зямля ўсё яшчэ ёсць самазабойцы, якiя добраахвотна спыняюць сваё жыццё.

— Я ведаю пра такое, — згадзiўся Клён.

— Хiба магла жыць Вера, калi не стала Радаслава? Магла, але гэта была б ужо зусiм iншая жанчына, а не Вера Хрысцiнюк. Доктар Метэор доўгi час думаў над гэтай складанай, над гэтай трагiчнай праблемай i нарэшце прыйшоў да канкрэтнага яе вырашэння, якое ён назваў "трэцiм варыянтам". Як ты ведаеш, да самага апошняга часу ў Доме Пераўтварэнняў людзей, што дасягнулi шаснаццацiгадовага ўзросту, маглi на некалькi гадзiн пераўтвараць у цеплакроўных млекакормячых, у птушак i рыб, а таксама пераносiць iх у мiнулыя эпохi. "Трэцi варыянт" — новае слова ў канцэпцыi доктара Метэора. Па ўласным жаданнi чалавек можа стаць дрэвам, кветкай, iншай раслiнай. Яшчэ з грэчаскiх мiфаў вядомы юнак Нарцыс, якi зрабiўся прыгожай кветкай. Вельмi часта ператваралiся ў бярозу або калiну героi славянскiх казак. Усё гэта, вядома ж, невыпадкова. Але ў "трэцяга варыянта" маецца iстотны недахоп.

— Якi?

— У сваiм змененым стане чалавек будзе знаходзiцца не менш пяцi гадоў. Не менш.

— Значыць, Веру Хрысцiнюк я змагу ўбачыць толькi праз пяць гадоў? засмучана спытаў Клён.

— Так, — адказаў плазмоiд. — А за гэты час можа надарыцца ўраган, можа ўдарыць маланка або звычайная сякера.

— Вера, — усхвалявана сказаў Клён, падышоў, пагладзiў рукамi свежую кару, прытулiўся да яе шчакой, зноў прамовiў з дрыготкай у голасе: — Вера…

Маладое дрэва зашумела ўсёй сваёй лiстотай. Блiскучыя кроплi расы ("слёзы", — падумаў Клён) пасыпалiся на зямлю, на рукi, на твар. Сонечны прамень, успыхнуўшы на небасхiле, абвясцiў усяму жывому, што пачынаецца новы дзень.

— Вера, я буду прыходзiць сюды. Я нiкому не раскрыю тваю тайну. Але ты беражы сябе, — горача гаварыў Клён, i яму хацелася плакаць i адначасова спяваць i слухаць-слухаць гамонку зялёных круглаватых лiстоў.

З берага возера Маладэёжнага адразу ж накiравалiся ў заапарк. Ужо зусiм развiднела, натоўпы людзей пацяклi па вулiцах, i таму плазмоiд ператварыўся для маскiроўкi ў надзiманы паветраны шарык ярка-зялёнага колеру. Клён трымаў яго за шаўковую нiтку, а сам ехаў на веласiпедзе. Праблемы з транспартам не было. У самых розных кропках горада ў спецыяльна адведзеных месцах стаялi аўтамабiлi, матацыклы, веласiпеды, ролiкавыя канькi. Чалавек прыходзiў, апускаў у аўтамат пластмасавы жэтон са сваiм прозвiшчам i адрасам i браў тое, што яму падабалася. Затым, зрабiўшы справу, прыпаркоўваў аўтамабiль або iншы транспартны сродак на любой гарадской стаянцы.

— Навошта я табе патрэбен у заапарку? — пацiкавiўся плазмоiд.

— Будзем вызваляць караля жывёл Аюса Першага. Быў такi на планеце Вар.

— Я ведаю пра яго, — сказаў плазмоiд.

— Яшчэ лепш, калi ведаеш, — павесялеў Клён. — Быў Аюс мудрым каралём, з людзьмi i жывёламi размаўляў, а на Зямлi, на самай-самай шчаслiвай планеце, раптам анямеў. Не разумеюць яго зямляне. А можа, не хочуць разумець. Як ты лiчыш?

Але плазмоiд не адказаў, бо ў гэты самы момант з расчыненага акна аўтобуса, якi на поўнай хуткасцi абагнаў Клёна, вытыркнулася тонкая дзiцячая рука.

— Якi прыгожы шарык! — весела крыкнуў хлапчук-скарынiч з бел-чырвона-белым гальштукам на шыi i хацеў схапiць нiтку, ды плазмоiд увiльнуўся.

Ужо на паўдарозе Клён раптам прыпынiў веласiпед.

— Мы вызвалiм Аюса, а што далей? — раздумлiва сказаў ён. — Дзе знайсцi яму прытулак? У катэдж не павязеш, ды я й сам да бацькоў не вярнуся. Кепска, што няма Радаслава з Верай — яны б параiлi. Але ёсць, дарагi мой плазмоiд, ён хiтравата зiрнуў на плазмоiда, — Метэор, доктар Метэор. Так што паварочваем аглоблi i шпарым у Дом Пераўтварэнняў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.