• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0991-Х, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Робаты, стамiўшы Клёна, i самi стамiўшыся гуляць у бясконцае дамiно, выходзiлi з пакоя. Было чутно, як топчуцца яны ў прыхожай, як тоненька рыпiць дубовы паркет пад жалезнымi нагамi. Потым наступала цiшыня, i Клён уключаў радыёпрыёмнiк або тэлевiзар. Лiлася задумлiвая музыка, мiльгалi прыгожыя пейзажы, людскiя твары, але ўсё гэта адбывалася як бы па-за свядомасцю. Мозг адмаўляўся ўспрымаць нават самую мiзэрную iнфармацыю.

Недзе на шосты або сёмы дзень свайго "хатняга арышту" Клён цяжка, хваравiта заснуў i ўбачыў жахлiвы сон. Прымроiлася яму, што знаходзiцца ён у каменнай, халоднай як лёд турме, у камеры смертнiкаў. Праз ноч, роўна праз восем гадзiн, яго пазбавяць жыцця — павесяць, расстраляюць, а можа, спаляць на агнi. Ён стаiць па пахi ў чырванаватай вадзе, не можа прысесцi, не можа заплюшчыць вачэй, бо разумее, што адразу ж засне, упадзе ў ваду i захлынецца. "За што мяне хочуць забiць?" — пытае ён у самога сябе i не знаходзiць адказу. Шэрыя мокрыя сцены цiснуць з чатырох бакоў. Шэрая мокрая столь вiсiць над галавой. Яна ўся ў трэшчынах i, калi пiльна прыгледзецца, трэшчыны гэтыя сплятаюцца ў выяву чалавечага чэрапа. "Дзе я буду спаць? Не магу ж я цалюткую ноч прастаяць на нагах", — цьмяна варушыцца думка. Раптам у густой цiшынi гулка грымяць дванаццаць адрывiстых удараў. Гэта, як здагадваецца Клён, б'юць куранты на Спаскай вежы Маскоўскага Крамля. Адразу ж з глухiм ракатаннем, з сытым прыцмокваннем сплывае праз каналiзацыйны люк у падлозе камеры вада, агольваюцца брудныя сцены, адна са сцен з рэзкiм iржавым ляскатам расчыняецца, i, падвешаная на ланцугах, у камеру ўплывае чорная труна, замiрае каля самых Клёнавых ног. "Кладзiся спаць. Гэта — твой ложак", — гучыць нечы цiхi, але ўладны голас. Клён, не раздумваючы, не вагаючыся, кладзецца ў чорную труну, бо сон як камень сцiскае цела. Ды з дрыготкасцю ў кожнай жылцы ён адчувае пад сабой нешта мяккае, жывое. "Злезь, а то раздушыш!" — крычыць нябачны ў змроку чалавек i адштурхоўвае Клёна халоднымi рукамi. Нiбы корак з бутэлькi, вылятае Клён з труны. А чалавек бадзёра ўзнiмаецца, робiць некалькi энергiчных фiзкультурных практыкаванняў, весела гаворыць: "Вы хто, таварыш? Давайце знаёмiцца. Я — Лаўрэнцiй Берыя". — "Той самы?" — спуджана адступае да слiзкай сцяны Клён. На ўроках Гiстарычнай Праўды ў гiмназii ён вывучаў лёс гэтага чалавека. "Чырвоны Кат", — са страхам i агiдай шэпча Клён. Берыя, не зважаючы на непрыемнае ўражанне ад свайго з'яўлення, усмiхаецца, працiрае белай насоўкай пенснэ, потым рэзкiм рыўком расшпiльвае «маланку» на сваiх грудзях. Але расшпiльваецца не куртка колеру хакi, расшпiльваецца ягоная валасатая смуглая скура. Знутры сябе, як з шафы, Чырвоны Кат дастае чалавека, ставiць побач з сабой. "Яжоў", — сцiпла знаёмiцца з Клёнам чалавек. Ён шчуплейшы за Берыю, меншая матрошка. Не паспявае Клён здзiвiцца, як Яжоў гэткiм жа самым чынам расшморгвае ўласную грудзiну, вымае з сябе яшчэ аднаго, ужо зусiм дробнага, чалавечка. «Ягода», — пачцiва раскланьваецца чалавечак. Уся гэта тройца садзiцца наўкол Клёна проста на падлогу, брудную i смярдзючую. "Мы старалiся, — плачуць, матаюць галовамi яны, — мы так працавалi. Мы будавалi для вас, будучых пакаленняў, камунiзм. Думаеш, добра выцягваць у брата з жывата кiшкi, рэзаць рамянi з братавай спiны? Скажы нам, скажы шчыра — ты шчаслiвы? I яшчэ скажы — прыносяць дзецi кветкi да нашых магiл i помнiкаў?" Клён маўчыць, спалохана глядзiць у iхнiя блiскучыя ад слёз вочы. "Не адказвае", — паныла ўздыхае Чырвоны Кат. Потым абводзiць мутным расслабленым позiркам сваiх паплечнiкаў, гаворыць iм: "Таварышы, мы ўжо восем дзён не елi. Што мы будзем есцi сёння?" Усе яны, трое, не адрываючы вачэй ад Клёна, павольна-павольна ўзнiмаюцца з падлогi, дастаючы з кiшэняў куртак iржавыя нажы i вiдэльцы…

Баючыся такiх хiмерных вiдовiшчаў, Клён, каб не заснуць, амаль усе ночы глядзеў тэлевiзар, глядзеў аж да знямогi. I вось аднойчы ў бясконцай плынi тэлевiзiйных перадач яго напаткала перадача пад няхiтрай назвай "Рэпартаж з менскага заапарку".

— Якi цудоўны наш заапарк, — натхнёна казаў, ледзь не дэкламаваў тэлерэпарцёр. — О не — гэта не турма для жывёл, не халодная жалезная пастка. Тут не ўбачыш агароджы, грубага плота або глыбознай ахоўнай канавы. Толькi аксамiтна-зялёныя купкi дрэў i роўныя акуратныя шнуркi кустоў. Тут вольны звер сябруе з вольным чалавекам. I гэта правiльна, гэта вельмi здорава, паважаныя спадары. Прыходзьце сюды, прыводзьце з сабой дзяцей, i вы адчуеце сябе часцiнкай вечнай несмяротнай прыроды. Вунь грацыёзна прабег стравус. Вунь задумлiва стаiць двухгорбы вярблюд-бактрыян. Вiтанне табе, карабель пустынi! А вось я падыходжу, вось я ўжо стаю амаль побач з галоўнай сенсацыяй сёлетняга сезону — прыгожым магутным дзiком па мянушцы Аюс Першы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.