Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А неўзабаве ў газеце "Крывiцкi шлях" была надрукавана iнфармацыя пад iнтрыгуючым загалоўкам "Чорны драпежнiк з Вара iдзе па Зямлi". У гэтай iнфармацыi журналiст, якi схаваў сваё прозвiшча пад iнiцыяламi N.N., настойлiва праводзiў думку аб тым, што вiрус, прынесены з планеты Вар, захоплiвае ўсё новыя i новыя рэгiёны. "Знiкла Вера Хрысцiнюк, — пiсаў журналiст. — Тая самая, што разам з Радаславам Буслейкам i Клёнам Дубровiчам знаходзiлася нейкi час на Вары. Яе няма дома, няма на службе, няма ў сяброў i знаёмых або ў бальнiцы. Яе няма ў санаторыi. Няма нiдзе. Куды ж дзелася гэта адважная жанчына? Пакуль што служба пошуку не можа даць канкрэтнага адказу. Мы ж бярэм на сябе смеласць заявiць, што яна ўслед за Буслейкам стала ахвярай бязлiтаснага вiрусу. Зараз яе шукаюць. Прынамсi, шматлiкая група вадалазаў метр за метрам абмацвае дно ракi Свiслач. З тройцы, якая лётала на планету Вар, толькi Клён Дубровiч у поўнай бяспецы. Ён знаходзiцца ў доме сваiх бацькоў. Дарэчы, яшчэ раз вiншуем нашага праслаўленага зямляка з надаццём яму звання Чалавека з брыльянтавым сэрцам. Па нашых падлiках, у гарадах i аграпасёлках Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi мясцовыя ўлады паставiлi ўжо дванаццаць помнiкаў герою. I, вядома ж, такi помнiк упрыгожвае вулiцу Заслаўскую ў горадзе Менску".

Клёну зусiм выпадкова трапiла ў рукi газета. Ён прачытаў iнфармацыю i адчуў востры халодны сум, якi аж зазвiнеў у сэрцы. Клён падышоў да акна, глянуў на вулiцу. Нiчога асаблiвага ён там не ўбачыў. Быў шэры цьмяны дзень. Пырскаў рэдкi дожджык. Будынак камерцыйнага банка засланяў, здавалася, паўнеба. Дзе ж Вера? Што з ёй? Амаль аўтаматычна Клён пачаў апранацца, каб выйсцi на вулiцу. Але зазiрнула ў пакой мацi, сказала мяккiм, нейкiм лiслiвым голасам:

— Зараз я згатую табе каву.

— Дзякуй, не хачу, — буркнуў Клён.

— Але ж ты заўсёды яе любiў.

— Сёння не люблю.

Яны пiльна глянулi ў вочы адно адному, глянулi не як сын i мацi, а як двое даўно знаёмых людзей, якiх трошкi ўжо стамiла гэтае знаёмства.

— Чаго ж ты хочаш, Клён? — асцярожна пагладзiла Бярозка сынаву галаву, нiбы баючыся, што ён не дазволiць ёй зрабiць такое.

Ён не адхiлiў галаву, але з лёгкай раздражнёнасцю сказаў:

— Проста я хачу пайсцi на вулiцу. I ўсё. Цi, можа, я не маю на гэта права?

— Ты што, сынок? — нервова засмяялася Бярозка. — Вядома, маеш. Але толькi праз дзесяць дзён. Доктар прыпiсаў табе пасцельны рэжым. Каранцiн…

— Якi доктар? — узвiўся Клён. — Якi каранцiн? Ён раптам у здагадцы звузiў вочы, сярдзiта зморшчыў лоб.

— Ды вы з бацькам убiлi сабе ў галовы газетную пiсанiну пра вiрус з планеты Вар. Ха-ха! Чорны звер iдзе па Зямлi. Буслейка загiнуў. Вера Хрысцiнюк знiкла. Чарга — за вашым адзiным чадам, за Клёнам Дубровiчам. Ён можа звар'яцець, можа пакусаць суседзяў. А калi гэтак — садзi яго пад шкляны каўпак, пад замок. Быццам ён не чалавек, а марская свiнка.

— Што ты кажаш, сынок? — спалохалася мацi. — Ты — чалавек, чалавек. I не думай пра нас з бацькам што-небудзь благое.

— Так, я чалавек, сын чалавека, — рашуча перапынiў яе Клён. — I таму я зараз жа iду на вулiцу.

Ён зрабiў крок да дзвярэй, але мацi паклiкала:

— Гай! Адзiны!

Гай Дубровiч iмклiва ўвайшоў у пакой. Быў ён у доўгiм квяцiстым халаце, у мяккiх сандалях без заднiкаў. Ён узяў сына за руку, пагладзiў яе, прытрымаў.

— Табе трэба адпачыць, Клён, — сказаў Дубровiч-старэйшы. — Рэдка каму выпадала перацярпець такое. Слухай музыку, чытай кнiгi. Можаш з Чарлi згуляць у шахматы. Чарлi, дзе ты там? Iдзi сюды!

— Да д'ябла i шахматы, i вашага Чарлi, — вырваў руку Клён i крыкнуў робату, якi быў уваткнуў галаву ў прачыненыя дзверы:

— Убiрайся прэч, бляшанка!

— Нядобра так, — садзячы сына на канапу i сядаючы побач, сказаў Гай.

— А што ты лiчыш добрым? Што такое — дабрыня? — дзёрзка спытаў Клён.

— Добра, калi спакойна, — асцярожна, як маленькаму, растлумачыў бацька. — Добра, калi ўсiм добра. I табе, i мацi, i мне. Усiм.

— Чаму ж тады так шмат "ахвярнiкаў"? Чаму знiкла Вера? — Ва ўпор глядзеў на яго суровымi вачамi Клён.

— Ва ўсе часы знаходзiлiся людзi, якiм рабiлася цесна i няўтульна ў шкарлупiне арэха, iмя якому грамадства, — па-фiласофску ўдумлiва, трохi любуючыся сабой i сваёй эрудыцыяй, сказаў Гай. — Нават ВЭП…

Ды Клён не даў яму дагаварыць, ускочыў з канапы.

— Што — ВЭП! — з'едлiва i злосна выдыхнуў ён. — Няўжо ты не бачыш, што ўсюды так многа хлуснi? Усе гэтыя словы, усе гэтыя помнiкi. Зямля пакрыта хлуснёй, як непраходным балотам.

— Супакойся, — мякка сказаў Гай. — Усё-ткi на сённяшнi дзень ВЭП, пры ўсiх яе недахопах, вышэйшая i справядлiвейшая форма чалавечай цывiлiзацыi. Твае ж словы, такiя гарачыя i ўсхваляваныя — адвечная праблема адносiн бацькоў i дзяцей. Вырасцеш, сам станеш бацькам, i некалi твой сын таксама пачне крытыкаваць цябе. I гэта, павер мне, будзе балюча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x