• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0991-Х, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Доктар Метэор парывiста пайшоў насустрач Клёну, як толькi той адчынiў дзверы ягонага кабiнета.

— Вiтаю цябе, малады чалавек, — усхвалявана прамовiў ён, моцна абняў Клёна за плечы, пасадзiў на чорную скураную канапу, сам адступiў крыху ўбок, пачаў уважлiва разглядаць госця. Ад такога пiльнага, здавалася, усёпранiкальнага позiрку Клён сумеўся.

— Малайчына ты. Чуў пра цябе, — гаварыў мiж тым доктар. — Бачу душу тваю. Моцная. Светлая. Гэта ты разбiў помнiк самому сабе?

Клён кiўнуў галавой.

— Юрысты б сказалi, што гэта — хулiганскi акт, i былi б недалёка ад iсцiны. Але асабiста я твой учынак лiчу высокамаральным i грамадзянскiм. ВЭП, i гэта ўжо шмат для каго не сакрэт, пакрысе пакрываецца тлушчам, лакам, пазалотай. Калi гэтак пойдзе далей, на планеце зноў з'явяцца новыя правадыры, новыя генералiсiмусы, новыя маўзалеi. Няўжо стагоддзi не навучылi нас?

Доктар Метэор закрыў смуглымi ў чорных валасiнках рукамi вочы, амаль застагнаў.

— Ты быў на Вары, — казаў ён далей. — I твае сябры, якiх сёння ўжо няма, там былi. I вось нашы дамаседныя мудрацы распускаюць чуткi аб вiрусе з планеты Вар. Хлусня! Нiякага вiруса няма, хлопчык. Ёсць сум аб iдэале. Зразумеў? Ёсць неадольны чалавечы сум аб iдэале, аб вышэйшым прызначэннi людской расы. У чьга яно? Дзе яно? Хто i што клiча нас уперад? Вельмi няпростыя, скажу я табе, пытаннi. Ёсць такая прымаўка: "Анёлы i чэрцi нiколi не старэюць". Дык вось пытаннi аб прызначэннi чалавечым вечна маладыя, заўсёды актуальныя, iм не дадзена пастарэць. Асаблiва ў наш час.

— Шаноўны доктар, дапамажыце вызвалiць Аюса, — уставiў нарэшце сваё слова Клён i расказаў Метэору аб злых прыгодах караля жывёл.

— Гэта трэба зрабiць неадкладна! Неадкладна! — узгарэўся, закрычаў Метэор. — Вось яшчэ адно пацверджанне таго, што наша праслаўленая цывiлiзацыя робiцца глухой i бессардэчнай. Пытаеш, куды яго завесцi? У Тоўсты Лес. У РРР — Рэгiён Рэвалюцыйных Робатаў. Яны, робаты, толькi людзей не пускаюць у Тоўсты Лес. Грузавiк я дам. Сам сяду за руль.

Ён узбуджана захадзiў-забегаў па кабiнеце. Потым спынiўся, пляснуў сябе далонямi па лысай галаве.

— Мяне праз тыдзень будуць слухаць на Судзе Сумлення. Будуць дапытвацца, куды i як знiкла Вера Хрысцiнюк. Я iм скажу! Я скажу: "Паважаныя суддзi, яна не знiкла, бо яна кахае. Разумееце? Яна кахае, i гэтае каханне робiць яе вечнай. Цi кахалi вы? Праз пяць гадоў яна вернецца ў ваш, у наш тлум i смурод i, магчыма, навучыць усiх нас чысцiнi, чалавечнасцi. А сёння ўсе мы, паважаныя спадары суддзi, згубiлi памяць. Трэба неадкладна вярнуць яе, нашу памяць. Цалкам. Усю. Не толькi аб добрым i прыемным.

Вочы ў доктара Метэора натхнёна заблiшчалi. Ён, быццам змоўшчык, перайшоў на шэпт:

— У Тоўстым Лесе, дзе паселiцца наш Аюс, ёсць, кажуць людзi, Зялёная Постаць. Яна знаходзiцца ў дрыгве, не падступiцца. Робаты, воўкасабакi i балогы навечна перакрылi шлях да яе. Кажуць людзi, што той, хто хоць аднойчы б убачыў Зялёную Постаць, пачуў яе голас-звон, вярнуў бы ўсiм нам памяць. Не кнiжную, не кiношную i тэлевiзiйную, а памяць крывi, памяць душы, памяць пакаленняў. Так не хапае нам сёння гэтай жывой памяцi.

Метэор заплюшчыў вочы.

— Доктар! — Ускочыў са свайго месца Клён. — Дапамажыце мне!

— Што такое? — занепакоiўся, паклаў яму рукi на плечы Метэор.

— Дапамажыце адшукаць Зялёную Постаць.

— Але як? Пра што ты гаворыш? Там жа — РРР, Рэгiён Рэвалюцыйных Робатаў. Метэор сумна засмяяўся, сказаў:

— Супакойся, хлопчык.

— Ператварыце мяне ў пчалу, — цвёрда, патрабавальна зiрнуў яму ў вочы Клён. — Вы ж усё можаце. Загiнуў Радаслаў. Адышла Вера. Я — апошнi, хто быў на планеце Вар. Я хачу быць такiм, як яны. Вы сцвярджаеце, што няма вiруса планеты Вар. Не буду з вамi спрачацца. Але вы самi пiсалi пра пакаянне i ахвяру. Я чытаў. Я ўсё чытаў, што вы пiсалi. Я адчуваю, што мне сёння добрая сотня гадоў, - столькi я перажыў i перадумаў.

— Табе яшчэ няма шаснаццацi, хлопчык, — цiха, стараючыся захаваць спакой, хоць голас уздрыгваў ад хвалявання, прамовiў Метэор. — Закон ВЭП забараняе такiм, як ты, пераўтварацца. Гэта небяспечна, вельмi небяспечна. Ты проста не выйдзеш на плюсавое пераўтварэнне. Зразумеў?

— Ператварыце мяне ў пчалу, — стаяў на сваiм Клён, ужо нават з нейкiм выклiкам i пагрозаю. — Я знайду Зялёную Постаць, я адкрыю яе тайну. Вы ж самi толькi што казалi, што планеце i ўсiм людзям не хапае жывой памяцi. Паверце, я не баюся, бо ўжо даўно рыхтаваў сябе да нечага падобнага.

Увесь гэты час доктар Метэор з разгубленасцю, здзiўленнем i радасцю глядзеў на яго i, сашчапiўшы рукi, пахрустваў доўгiмi пальцамi.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.