Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна, успамiнаючы, прыжмурыла маленькiя, як сiнiя фасолiнкi, вочы.

— За выключныя арганiзатарскiя здольнасцi, за асабiсты гераiзм, у вынiку чаго выратавана жыццё траiх зямлян, датэрмiнова прысвоiць маёру рэспублiканскай гвардыi Хвалiбогу (iмя не помню) воiнскае званне палкоўнiк.

— Пачакай, пачакай… Дык ты, значыцца, Клён Дубровiч? — пiльна пазiраючы ў вочы Клёну, прамовiў чарнавусы мужчына i ляпнуў Клёна па плячы. — Вiншую, брат. Вось не чакаў, што ўбачу. Будзе што жонцы расказаць. Таварышы, — звярнуўся ён да пасажыраў, - у нашым вагоне едзе Клён Дубровiч, той самы юны герой, якому нададзена высокае ганаровае званне — Чалавек з брыльянтавым сэрцам.

Пачулiся воплескi, узбуджаныя галасы. Тыя з пасажыраў, хто стаяў блiжэй, цiснулi Клёну руку, прыязна ўсмiхалiся. На нейкiя iмгненнi ўсе быццам забылiся, што знаходзяцца ў вагоне метро, якi намёртва прылiп да рэйкаў i невядома калi скранецца з месца, што зусiм побач грымiць жорсткi бой.

— Такi маладзенькi i ўжо — Чалавек з брыльянтавым сэрцам, — пранiкнёна ззяючы вочкамi-фасолiнкамi, сказала бабуля.

— Ён ахвяраваў сабою з-за мяне, — пахвалiлася Вера Хрысцiнюк.

Толькi ў душы ў Клёна не было нi макулiнкi радасцi. Як ён спяшаўся сюды, на Зямлю, у Менск, як ён хацеў хутчэй убачыць мацi, бацьку, сяброў з гiмназii. Яшчэ тады, калi гвардзейцы з корпуса Хвалiбога, паралiзаваўшы Ўльтрамозга, Уладара Таямнiцы, масiраваным абпраменьваннем-стрэлам з Соннай Гарматы вызвалiлi Клёна, ён думаў аб адным: хутчэй дабрацца дадому. I вось стаiць у змярцвелым вагоне метро, нейкiя чужыя людзi вiншуюць яго, нешта гавораць, сiвая бабуля нават плача ад радасцi, а на сэрцы такая халадэча. Хiба гэтага хацелася яму? Хiба iмкнуўся ён, яшчэ зусiм малады, якому няма й шаснаццацi гадоў, атрымаць тытул Чалавека з брыльянтавым сэрцам? Вядома не. Проста — так атрымалася. Знаходзячыся за нейкiя паўкiламетра ад роднага дому, ён, хоць разарвiся, нi на крок не можа наблiзiцца да яго. Якая несправядлiвасць! А тут яшчэ гэтыя вiншаваннi, гэтыя ўсмешкi i воплескi. "Фальш, — са злосцю падумаў Клён. — Яны, усе цi амаль усе, няшчырыя. Фальшывыя людзi. Фалыпывая планета".

Радаслаў Буслейка, быццам адгадаўшы ягоныя думкi, сказаў, становячыся амаль упрытык:

— Ты не вельмi бяры ўсё да галавы, Клёнiк.

I правай цвёрдай даланёю ўскудлацiў яму валасы.

Тое, што стрэсаператар назваў яго Клёнiкам, назваў так, як звычайна называла Вера, падалося абразаю, найвялiкшай знявагай. "Фалыпывыя людзi. Фалыпывая планета", — зноў з нейкай асалодай падумаў Клён.

Раптам без нiякай аб'явы ўспыхнула святло, вагон крануўся. Пасажыры, адразу забыўшы пра Чалавека з брыльянтавым сэрцам, зручна ўладкавалiся на сваiх месцах, з насцярогай пачалi ўзiрацца ў вокны. Водблiскi ад электрычных лiхтароў, што гарэлi ў тунелi метрапалiтэна, нервова беглi па людскiх тварах. I тут здарылася неспадзяванае — з дзесятак робатаў, з'явiўшыся аднекуль з цемры, пачалi падаць на рэйкi, перагароджваць дарогу электрацягнiку. Чуўся звонкi металiчны ляскат, пранiзлiвае скрыгатанне, Добра, што машынiст даўмеўся адчынiць дзверы вагонаў. Пасажыры, давячы адзiн аднаго, рынулiся на перон. Мiльгалi перакошаныя страхам твары, усюды валялiся згубленыя парасоны, жаночыя туфлiкi. Клён убачыў, як агромнiсты робат жалезнай рукой выцягваў з кабiны машынiста, шпурнуў яго на рэйкi.

— Вера! Клён! Трымайцеся побач! — крыкнуў Буслейка, бегучы па пероне.

— Там робатаў патрушчыла, — задыхана прамовiў Клён, не адводзячы позiрку ад рэек, дзе цямнелiся горы металiчнага друзу.

— Падпалынчыка лесу нельга апраўдваць тым, што ён таксама згарэў, адказаў стрэсаператар i падхапiў Веру Хрысцiнюк, якая, паслiзнуўшыся, ледзь не ўпала.

Па гранiтных звонкiх ступеньках яны беглi ўверх да дзвярэй, на якiх было напiсана: "Выхад у горад". Iх абганялi людзi, часам балюча штурхалi локцямi.

Непадалёку ад дзвярэй стаяла маладая жанчына з грудным дзiцем на руках. Дзiця было закручана ў каляровыя яркiя пялёнкi. Клён, прабягаючы побач, зусiм выпадкова кiнуў позiрк на жанчыну i анямеў — не дзiця трымала яна ў пялёнках, а маршчынiстага вельмi маленькага сiвабародага дзядка. Не дзiцячую соску ўбачыў Клён, а мiнiяцюрную рацыю, у якую дзядок гаварыў нейкiя адрывiстыя рэзкiя словы, пэўна, аддаваў загады.

— Радаслаў! — адчуваючы, як залiвае сэрца жах, закрычаў Клён. — Iмi кiруе карлiк! Яны носяць яго на руках!

Буслейка азiрнуўся, няўцямна паглядзеў на яго, на жанчыну, хацеў нешта сказаць, нешта спытаць, але махнуў рукой i пабег далей. Жанчына ж, пагрозлiва блiснуўшы зялёнымi вачамi, выхапiла з кiшэнi сваёй курткi шпрыц, хацела ўкалоць Клёна. Ён ледзь вывернуўся. «Наркаманка», — зразумеў ён i даў такога драла, што ўмiг перагнаў i Радаслава, i Веру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x