Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Абсурд, — рашуча выдыхнуў Гакенхольц. — Стварыць Чалавека Несмяротнага, стварыць Ното (як гэта па латынi? Здаецца, Коптогiз) i вечна жыць без дзiцячага смеху i плачу, без радасцi мацярынства i бацькоўства… Зямля ператворыцца ў халодны базальтавы шар, якi будзе бязмэтна i сумна плаваць у прасторах Сусвету. Каму патрэбна такое бясконцае бессэнсоўнае жыццё? Сiнязорцы са сваёй, як вы кажаце, iдэяй фiкс нiколi не зразумеюць зямлян, бо за чужой шчакой зуб не балiць.

— Паеду дадому, — сказаў раптам Гай Дубровiч, якому болып не захацелася слухаць нi пра Сiнюю Зорку, нi пра несмяротнасць. — Разам з жонкай будзем чакаць вестак з планеты Вар.

— Будзьце асцярожныя, — папярэдзiў доктар Метэор. — Ёсць iнфармацыя, праўда, неафiцыйная, што ў ваколiцах горада i ў самiм Менску з'явiлася агентура СЦ. Могуць быць усялякiя штучкi-дручкi.

Ён пстрыкнуў пальцамi правай рукi, правёў Гая да лiфта.

У лiфце акрамя Дубровiча спускалiся дзве маладжавыя прыгожыя жанчыны i бледнатвары худы мужчына гадоў сарака. Нягледзячы на гарачыню ён быў у тоўстым ваўняным свiтэры, з пярэстым шалiкам на шыi. У яго неяк дзiўнавата блiшчалi вочы. Жанчыны шчабяталi аб новым часопiсе мод, мужчына з шалiкам на шыi пазiраў на iх, але, падалося Гаю, як бы скрозь iх, i гэта было ненатуральна, бо на эфектных гаваркiх жанчын мужчыны так не глядзяць. Раптам Гай падсвядома адчуў нейкую трывогу, нейкi халадок пад сэрцам. Жанчыны весела тараторылi, мужчына з шалiкам пiльна пазiраў на iх i скрозь iх, а Гай Дубровiч аж ледзянеў ад нечаканай трывогi. "Зараз нешта павiнна здарыцца", шапнуў унутраны голас, якi нiколi не памыляўся. Мужчына ўзняў руку, тонкую, бледную, каб расслабiць шалiк на шыi, i Гай мiжволi скалануўся. На чалавечай руцэ не было пазногцяў. Была вузкаватая, з сiнiмi ручайкамi венаў, кiсць, было пяць пальцаў, а пазногцяў не было. Там, дзе яны звычайна знаходзяцца, Гай убачыў абсалютна гладкую бледную скуру. Ён пачынаў ужо здагадвацца, хто едзе разам з iм у марудлiвым лiфце, хто стаiць за крок-паўтара ад яго. Лютая гарачыня, духата, ваўняны тоўсты свiтэр, якi нiбы металiчны панцыр абцiскае хударлявую фiгуру, i нi малюсенькай кроплi поту на твары. Лiфт спынiўся, палавiнкi абшарпаных дзвярэй пачалi павольна раз'язджацца ў бакi, i раптам мужчына з нiзкiм вантробным гыркам хiснуўся ўперад, аскалiў зубы i гучна клацнуў iмi — укусiў жанчыну, што стаяла блiжэй да яго, за шчаку. Жанчына дзiка ўскрыкнула, асела на падлогу лiфта. Мужчына з крывавым ротам нязграбна скокнуў цераз яе, шаргануў Гая каляным рукавом свiтэра па твары i вельмi хутка пабег у змрок доўгага калiдора.

— Якi жах! — усклiкнула сяброўка ўкушанай. У яе пачалася iстэрыка.

Гай Дубровiч стаяў каля дзвярэй лiфта, бачыў, як санiтары вядуць жанчыну да машыны "хуткай дапамогi", як малады лiфцёр зацiрае кроў на падлозе, i душа кiпела абурэннем. Нельга так далей жыць. Лепей жахлiвы канец, чым бясконцы жах. Перасохла ў роце. Ён падышоў да аўтамата, каб напiцца. Але газiроўкi чамусьцi не было.

— Просiм прабачэння, — сказаў, тройчы мiргнуўшы зялёнай лямпачкай, аўтамат. — Праз дзве хвiлiны сорак пяць секунд будзе дазапраўка. Пачакайце. Ды Гай, махнуўшы рукою, сеў на таксi, папрасiў шафёра як найхутчэй ехаць у Менск. Шльгалi за акном чырвоныя i зялёныя катэджы, купкi дрэў, акуратныя лужкi. З прыёмнiка неслася меланхалiчная песня, "цвiк сезона":

Не кружы, зязюля, над чужым гняздом.
Пабудуй, зязюля, свой уласны дом.
Бач: пасля дасвецця
Зноў плыве iмгла.
Цяжка тваiм дзецям
Без твайго крыла.

"Клён, сынок, — думаў Гай, — хутчэй бы ўбачыцца з табою".

Раптам песня перарвалася.

— Увага, — строга сказаў металiчны голас. — Гаворыць Штаб грамадзянскай абароны горада Менска. Просiм усiх мiнчукоў заставацца дома, не выходзiць на вулiцы. Праверце, цi ў зборы ўсе члены вашых сем'яў, асаблiва дзецi, зачынiце дзверы i вокны, не стойце на балконах, нi ў якiм разе не пускайце ў кватэры незнаёмых асабiста вам людзей. Помнiце: гэта можа быць агентура СЦ. У горадзе пачалiся баi. Па папярэднiх звестках, Серабранка i Чыжоўка захоплены атрадамi Старой Цывiлiзацыi i робатамi з аўтамабiльнага завода, якiя далучылiся да iх. Атрады СЦ, выкарыстоўваючы агнямёты, па лiнiях метрапалiтэна хочуць прабiцца ў цэнтр горада. Баявiкi Старой Цывiлiзацыi знешне вельмi падобныя на людзей. Рознiца ў тым, што ў час мiмiкрыi прайшоў дэфект, i на пальцах рук i ног яны не маюць пазногцяў. Помнiце: у iх няма пазногцяў. Асцерагайцеся людзей у пальчатках i рукавiцах, патрабуйце, каб яны неадкладна здымалi iх. Тых мiнчукоў, хто ў гэтыя хвiлiны слухае нас за рулём аўтамабiля, просiм прыехаць на чыгуначны вакзал i аўтавакзал. Там працуюць паходныя лазарэты для параненых i будзе патрэбна ваша дапамога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x