Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Роўна праз два днi на обраў i на iхнiх коней навалiўся страшэнны мор. Нiякiя лекi, нiякiя шаптуны не дапамагалi. Касцiстай чэпкай рукой брала смерць усё новыя ахвяры. Горы конскiх трупаў, над якiмi кружылася, гудзела безлiч сiнiх мух, тлелi ў лузе. Мёртвых людзей спальвалi на вогнiшчах, а ўсiх вогнiшчаў было дванаццаць.

Бязносы зразумеў, здагадаўся, адкуль заляцела страла спусташэння ў ягоную арду. Як некалi Ксеркс, ён загадаў люта пакараць ваду. На бераг Святога Круга выйшлi ў грубых чорных кафтанах бiчаносцы, пачалi лупцаваць бiзунамi хвалi. Ва ўсе бакi паляцелi пырскi, здавалася, што гэта слёзы. Калi ж сам Бязносы ўзяў у руку бiзун, калi, заскрыгатаўшы зубамi, ударыў з усяго пляча, на самай сярэдзiне Святога Круга вынырнуў з вады Карпук, выплюнуў з рота чаратовую дудачку, праз якую дыхаў, весела засмяяўся.

("Хавайся! — закрычала адразу ж некалькi ўсхваляваных галасоў. Дурань! Хавайся! У iх жа лукi i стрэлы! У Бязносага — аркан!")

— Папiлi вадзiцы? — смяяўся Карпук. — А гэта ж слёзы дулебаў. Нясмачныя нашы слёзы? Што маем, тым частуем. Дзед Славук, мой дзед, якi пражыў сто тры сонцавароты, вас пачаставаў. Вось з гэтага гаршка.

Карпук абедзвюма рукамi высока ўзняў над галавой пусты гаршчок, з якога срэбна лiлася вада.

— Раб! — у шаленстве крыкнуў Бязносы. — Ты насыпаў у крынiцу мярцвячыны! Зараз цябе прывяжуць да конскiх хвастоў i раздзяруць на кавалкi!

— Я не раб, — смяяўся Карпук. — Я — дулеб. Чуў пра такi народ? Ён перажыве цябе i тваiх псоў. Чуў пра раку Дулебку i князя Клёна?

("Князь Клён, — успыхнулi словы ў самай патаемнай глыбiнi душы Гая Дубровiча. — Мой сын таксама Клён. Гэта невыпадкова. У гэтым — найвялiкшы сэнс".

"Удзельнiк эксперымента нуль-нуль-адзiн! Спадар Гай Дубровiч! Выходзiм на плюсавое пераўтварэнне! Выходзiм на плюсавое пераўтварэнне!")

I амаль адразу ж зазвiнела цецiва, свiснула страла над блакiтнай вадой…

— Як самаадчуванне, спадар Дубровiч? — асцярожна пацiкавiўся доктар Метэор.

Яны сядзелi ў доктаравым кабiнеце, глядзелi тэлевiзар. Перадавалi Ўсепланетныя Навiны.

— Вы прымусiлi мяне ўдзельнiчаць у вельмi цяжкiм эксперыменце, — сказаў Гай.

Каштанавыя загнутыя вейкi ў доктара ўздрыгнулi. Адчувалася, што ён не хацеў бы чуць такiя словы.

— Кожнага чакае перакрыжаванне на жыццёвай дарозе, дзе ад нечага варта адмовiцца, — павольна, як бы з неахвотаю прамовiў Метэор i спытаў: — Вы былi дулебам?

— Так. Дулебам. Апошнiм дулебам.

Гай iмклiва ўзняўся з крэсла, загаварыў стоячы, бо падумалася, што тое, што ён зараз скажа, неабходна неяк падкрэслiць, вылучыць.

— Вялiкi дзякуй вам, доктар. Вы яшчэ не ведаеце самi, што зрабiлi. Вы ажывiлi мне душу. Вы далi мне новыя вочы, новыя вушы i новае сэрца. Так-так. Я кажу гэта з усёй шчырасцю, паверце. Старадаўнiя мудрацы навучалi: "Час асвятляецца людзьмi". Дык вось гэты юны дулеб, гэты горды непакорны славянiн, якога хацелi зрабiць скацiнай, быдлам, асвятлiў i асвяцiў, зрабiў, як кажуць па-расейску, "угодным Богу" жыццё маiх далёкiх продкаў. Я зразумеў сэнс iхняга i майго з маiм сынам Клёнам iснавання. Без нас, учарашнiх, сённяшнiх i заўтрашнiх, чалавецтва было б аднакрылым. I гэта не прыгожая фраза. Можаце мне паверыць.

— Цiкава, вельмi цiкава. — Узняўся са свайго крэсла доктар Метэор.

Было вiдно, што яму, як прафесiяналу, дужа прыемна пераканацца ў карыснасцi i неабходнасцi сваiх пошукаў. Твар па-маладому заружавеўся, у вачах з'явiўся востры цёплы бляск.

— Мой сын у вялiкай бядзе, — працягваў мiж тым Гай Дубровiч, — але я ўпэўнены, што ўбачу яго жывым i здаровым. Такую ўпэўненасць далi мне вы, доктар. Цвёрдасцю i мужнасцю вы напоўнiлi ўсю маю iстоту. Яшчэ раз дзякуй.

У гэту хвiлiну зазванiў тэлефон. Доктар Метэор узяў трубку.

— Нехта хоча пагаварыць з вамi, — сказаў ён, перадаючы трубку Гаю.

— Гай Дубровiч слухае, — прамовiў Гай, усё яшчэ не астыўшы ад свайго маналога.

— Хто гэта? — глухавата спытаў далёкi голас.

— Гай Дубровiч.

— А я думаў — Гай Юлiй Цэзар, — сказаў незнаёмец, здзеклiва засмяяўшыся.

I адразу ж запiпiкалi кароткiя гудкi.

— Нiчога не разумею, — развёў рукамi Дубровiч. — Цi гэта недарэчны жарт, цi… Нiчога не разумею.

Людзi ВЭП даўно адвыклi ад хамства — бытавое яно або службовае. Усе гэтыя «шпiлькi», «падсечкi», «падсадкi» абляцелi, абцерабiлiся, як прыкрае шалупiнне. Чалавек паступова навучыўся казаць у вочы iншаму чалавеку ўсё, што ён аб iм думае, цi амаль усё. Вось чаму непрыемна здзiвiў Гая гэты нечаканы званок.

— Экспедыцыйны корпус пад камандай маёра Хвалiбога тры днi назад адбыў на планету Вар, — сказала тэлевiзiйная дыктарка. — Пяцьсот чалавек, памiж якiх цывiльныя добраахвотнiкi i рэспублiканскiя гвардзейцы, павiнны вызвалiць Клёна Дубровiча. "Я не вярнуся ў Менск без Клёна", — заявiў нашаму карэспандэнту маёр Хвалiбог.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x