Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Едзе. Зноў едзе", — як страла з тупым наканечнiкам, ударыла ў глыбiню душы, у сэрца думка. — Хоць у смалу ўскоч, але давядзецца яшчэ раз убачыць такое".

З узгорка, за якiм калiсьцi стаяла Карпукова весь, з'язджала вялiзная шырокая арба-двухколка. З'язджала, весела пазвоньваючы, бо да яе былi густа напрывязаны маленькiя медныя i срэбныя званочкi. Здавалася, цiўкае мноства лясных i лугавых птушачак. На арбе, на капе свежай толькi што скошанай травы, з якой ва ўсе бакi тырчалi галоўкi прыгожых яркiх кветак, напаўсядзеў, напаўляжаў, важна трымаючы ў руках лейцы i хвосткi бiзун, Насаты. Ён быў голы па пояс; тлустыя смуглыя грудзi, што зараслi чорным калючым воласам, уздрыгвалi, калi колы арбы траплялi на выбоiну. Сёння Насаты апрануў ярка-чырвоныя шаўковыя шаравары, падперазаныя залатым махрыстым рушнiком. За рушнiк ён уваткнуў тры кiнжалы з багатымi, у зiхоткiх камянях, ручкамi. Побач, каля правай рукi, ляжалi лук i тул, напоўнены стрэламi.

Насатым Карпук называў правадыра обраў, здаравiлу-мужчыну гадоў сарака з гладка паголенай блiскучай галавой i вялiзным, як глюга ў птушкi, носам. Пэўна, ён быў князем гэтага жорсткага незразумелага народа. Як зграя ваўкоў, як хмара саранчы, накiнулiся, напалi яны сонцаварот назад на мiрныя весi дулебаў, у якiх было ўсяго дзесяць — пятнаццаць беласценных хатак. Племянную дружыну разбiлi, стапталi ў першай жа сечы. Дулебскага князя Вастрагляда ўзялi параненага ў палон, завялi на курган, дзе ляжаць у гаршках спаленыя косцi мёртвых, там з жывога лупiлi скуру. Густа пасалiлi шэрай соллю i, смеючыся, кiнулi канаць пад чорным роем мух на летнiм сонцапале. Усiх дулебаў мужчынскага полу, хто не быў забiты, або не схаваўся, як Карпук, звязалi вяроўкамi, сплеценымi з цвёрдага конскага воласу, паставiлi на каленi, аблiлi з даўгагорлых гладышоў нейкай чорнай смярдзючай вадкасцю i падпалiлi. Ад паўдня да самага вечара гарэла жахлiвае вогнiшча, тлустая чорная сажа лётала ў наваколлi.

Разграмiўшы, знiшчыўшы дулебаў, обры падзялiлi мiж сабою iхнiх жанчын. Просты воiн атрымаў па дзве галавы ў сваё валоданне. Насаты ж узяў сабе роўна дзесяць, прытым самых маладых i самых прыгожых.

Цяжка, моташна Карпуку ўзнiмаць позiрк, глядзець на тое, што адбываецца. Ды трэба глядзець, трэба запамiнаць. Трэба ўбачыць, што не конi i не валы запрэжаны ў арбу, на якой, важна развалiўшыся, едзе ў госцi да свайго суседа Насаты. «Людажэр», — з нянавiсцю шаптаў пра яго Карпук. Але што гэтыя словы Насатаму, што яму нейкi недабiты дулеб, якi, як зямлярыйны чарвяк, хаваецца ў ельнiку, не можа на сваёй зямлi, на зямлi сваiх дзядоў-прадзедаў устаць на поўны рост? Сёння ва ўсiм наваколлi адзiны бог, адзiны пан, адзiны ўсемагутны ўладар — Насаты. У яго вельмi шмат золата, зброi, авечак, рознакаляровых шатроў, коней. Але навошта яму конi, калi ў госцi да такога ж, як ён, багатага суседа-обра вязуць яго дзесяць маладых, дзесяць надзвычай прыгожых дзяўчат. Прычым усе яны — голыя, голенькiя як мацi нарадзiла.

"У гэтага мярзотнага племенi рабоў дужа белая скура, — лянiва думаў Насаты, закалыханы роўнай дарогай, свежым ветрыкам i цёплым сонцам. — Пэўна, яны нiколi не бачылi сапраўднага лета, калi закiпвае ад гарачынi вада ў стэпавых рэчках i азёрах. Адсутнасць сонца зрабiла iх палахлiвымi, нiхто з iх не можа зiрнуць проста ў вочы обру — адводзяць убок вочы, нiбы сабакi".

— Тпру-у-у, — сказаў Насаты.

Арба спынiлася. Маладзенькiя дулебкi з распушчанымi валасамi, з шырокiмi скуранымi лямкамi на плячах, стаялi, апусцiўшы ў дарожны пясок вочы, закусiўшы губы. Твары ва ўсiх былi белыя, бяскроўныя.

Насаты злез на зямлю, спусцiў з ляжак шаравары, смачна памачыўся ў пыльную траву, падышоў да адной з дзяўчат, уладна сказаў:

— Твая чарга. Пагляджу, якая ты гарачая. Кладзiся.

Дулебка спалохана войкнула, прыкрыла вочы рукамi. Слёзы пакацiлiся па шчоках.

— Доўга я буду чакаць?!

Насаты бiзуном шлёгнуў яе па спiне. Потым, спатолiўшы свой ненасытны юр самца, усеўся на арбу, шкуматнуўшы вожкi, павольна паехаў далей.

("Чаму ты ўвасобiў мяне ў гэтага палахлiўца Карпука?! — закрычаў Гай Дубровiч доктару Метэору. — Я не жадаю быць размазнёй! Я не жада…"

"Нервы, удзельнiк эксперымента нуль-нуль-адзiн. Нервы, — спакойна перарваў яго асiстэнт Метэора. — Стрымлiвайце сябе, бо можа адбыцца непрадбачаны збой у сюжэце эксперымента".

"Я хачу, каб як найхутчэй адбыўся гэты пракляты збой!" — зноў закрычаў Гай, але…)

Карпук пальцамi рук i ног упiваўся ў падатлiвую лясную зямлю, калацiўся ад гневу i нянавiсцi. "Я павiнен забiць Насатага, — шалеючы ад аднаго толькi позiрку на пыхлiвага самаздаволенага обра, думаў ён. — Я павiнен сцерцi яго ў пыл. Ягоны струк, якiм ён пластаваў нашых дзяўчат, я кiну ў жорны i буду круцiць iх усю ноч. Вялес i Пярун, багi залатыя, дапамажыце мне".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x