Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё адбылося так iмпульсiўна, так iмгненна, што Гром з Карлам зiрнулi на Гая, як на малога капрызлiвага хлапчука, а сам ён збянтэжыўся, густа пачырванеў. Ды людзi ВЭП не прывыклi хаваць пачуццяў. Лiчылася, што трэба смела гаварыць сваю думку, сваю праўду, не ўтойваць iх нi ад кога. Наогул, век быў рацыяналiстычны, дзелавы, без лiшнiх охаў i ахаў. Чалавек хацеў добра i зручна жыць, зарабляць грошы, купляць прыгожыя рэчы, мець усё неабходнае: дом, зямельны ўчастак, аўтамабiль, верталёт або лёгкi самалёт, яхту… Чалавек хацеў, каб ягоная жонка, выпраўляючыся вечарам у тэатр цi ў госцi, мела магчымасць пакрасавацца ў дарагiх упрыгожаннях, бо жанчына заўсёды застаецца жанчынай. Актуальным было выслоўе: "Трэба ведаць, чаго ты жадаеш, трэба ведаць, з якога боку на тваiм бутэрбродзе намазана масла".

Таму Гай Дубровiч, справiўшыся з сабою, сказаў:

— Вы ўжо чулi, спадар Гром, што дзеля выратавання майго адзiнага сына стрэсаператар Радаслаў Буслейка, аб iснаваннi якога я нават i не здагадваўся, паляцеў на планету Вар. Палёт цяжкi i небяспечны, але ён паляцеў, хоць ягоная жонка, якая працуе ў вашым летнiм лагеры, рыхтуецца нарадзiць, запалiць агонь новага жыцця. Вазьмiце мяне ў Тоўсты Лес, i я гляну ў вочы гэтай цудоўнай жанчыне, я перадам ёй усю дадатную энергiю, якую маю ў сваёй душы, а Радаслаў Буслейка такую ж энергiю перадасць майму сыну Клёну. Прашу вас. Мая жонка Бярозка знаходзiцца зараз у Доме Роздуму, слухае Моцарта i Бетховена, развiтваецца з сынам. А я так не магу. Я хачу паехаць з вамi ў Тоўсты Лес.

— Добра, — кiўнуў галавой Стралковiч. — Заўтра ляцiм.

Спаў Гай Дубровiч у пакоi-планетарыi, сцены i столь якога ўяўлялi дакладную копiю начнога зорнага неба. Чорнае бяздонне, засыпанае срэбнымi зярнятамi, глядзела на яго. Млечны Шлях, быццам слуп iскрыстага бязважкага дыму, перасякаў усё неба, губляўся ў бязмежнай таемнасцi, у недасяжнай, да марозных дрыжыкаў, далечы. Палярная Зорка ярка свяцiла праз тоўшчу прасторы i часу, нязгасным вокам пазiрала проста ў душу. Гай быў сынам паўночных шыротаў, i таму гэта цудоўная зорка сыпала на яго свае праменнi. Калiсьцi на такое неба, уздрыгваючы кожнай сваёй жылкай, глядзелi халдзейскiя пастухi, смуглатварыя чорнабародыя капiтаны першых прымiтыўных паруснiкаў, жрацы, фiлосафы Элады, рымскiя легiянеры. Калiсьцi на такое неба, прадчуваючы блiзкую пакутную Галгофу, глядзеў Хрыстос, i мiльготкае святло зорак разам з ценямi хуткалётных няясных воблакаў клалася на твар. Гай да салодкай знямогi, да рэзi ўваччу ўзiраўся ў агромнiстую вечна загадкавую i вечна новую прастору. Ён быў часцiнкай Космасу, кропляй зорнага дажджу, залатой пылiнкай эфiру. Ён быў несмяротным i маладым. Ён чуў шапаценне зорак, яркiя галасы далёкiх планет, бiццё нечых сэрцаў. "Сын мой, — думаў Гай, — дзе ты зараз, што з табою? Мёртвы ты цi жывы? Сын мой, я аддаў бы сваё дыханне за адну тваю ўсмешку, за адно кароткае слова. Я помню цябе маленькiм, помню кволай былiнкай, што тулiлася да мяне ў хвiлiны небяспекi. А небяспекай калiсьцi было ўсё: i чужы незнаёмы твар, i грукат грому, i суседаў сабачка, вясёлы i бяскрыўдны, i вецер, што ляскаў фортачкай на Чорным Хутары. Ты падрастаў, рос. Я помню, як ты зламаў руку, як плакаў ад болю i слёзы кацiлiся па бледных шчоках. Той боль, якi рэзаў мне тады душу, я не забуду нiкслi".

Так глядзеў на неба, так думаў Гай, а ноч пляла свае чорныя карункi, туманiла галаву, бегла па зямным абшары, усё часцей азiраючыся, бо на пяткi ёй наступаў малады гарачы дзень.

Паляцелi на «Боiнгу» праз Каiр i Адэсу да Старога Смалявiцкага аэрапорта. Гром Стралковiч увесь час глядзеў праз iлюмiнатар на мутна-жоўтыя воблакi i маўчаў. Гаю здавалася, што паляўнiчы злуе на яго, i таму ён сядзеў як на iголках: то чытаў газету, то адкiдваў яе, то пiў нясмачны цёплы лiманад, а потым пачаў сачыць за чорнасiняй афрыканскай мухай, якая мiтусiлася ў салоне, садзiлася на беласнежныя фiранкi, на белыя спiнкi крэслаў i, пэўна ж, не здагадвалася аб тым, што падарожнiчае з мацерыка на мацярык.

У аэрапорце перабралiся на аўтамабiль «Днепр», магутную васьмiмесную машыну, i ўзялi курс на поўдзень, на Тоўсты Лес. «Днепр», апошняе слова аўтамабiлебудаўнiкоў, глытаў кiламетры з такой прагнасцю i хуткасцю, з якой галодныя глытаюць хлеб. Аўтамабiльныя пробкi на скрыжаваннях дарог ён проста пераскокваў пры дапамозе рухавiка вертыкальнага ўзлёту, якi даваў магчымасць метраў трыццаць — пяцьдзесят ляцець у паветры.

— Вось i Тоўсты Лес, — быццам бы спакойна i нават бясстрасна прамовiў Гром Стралковiч, але Гай адчуў, што ён хвалюецца. Як кожнаму гаспадару, Грому хацелася, каб ягонае жытло, ягоны дом спадабалiся госцю. На небасхiле сцяной стаялi сосны ўперамешку з бярозамi, такiя агромнiстыя i велiчныя, аж сэрца замiрала. Нездарма кажуць, што з гадамi людзi бялеюць, а бярозы чарнеюць — лес быў медна-чырвоны ад соснаў i змрочна-цёмны, амаль чорны ад бяроз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x